Архив меток: збор сродкаў

Парафія ў Чавусах просіць аб дапамозе

Рымска-каталіцкая парафія ў Чавусах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мае патрэбу ў дапамозе. Уласных сродкаў парафіянаў не хапае, таму яны звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы. Цяпер працы ў асноўным сканцэнтраваныя на рамонце парафіяльнага дома, дзе плануецца праводзіць набажэнствы ў зімовы час у цёплым памяшканні. Пазней будзе праводзіцца ацяпленне самога будынку касцёла. Для сувязі: +375298809919 (мабільны, Viber), andrej.kieulich@gmail.com — кс. Андрэй Кеўліч Ахвяраванні можна пералічваць ...

Читать далее »

Ініцыятыва “Грош святога Пятра” перанесена па прычыне пандэміі

Улічваючы надзвычайную эпідэміялагічную сітуацыю, Святы Айцец перанёс традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош святога Пятра” (Obolo di san Pietro), на кастрычнік. Ініцыятыва, якая рэалізуецца звычайна 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, у 2020 годзе ажыццявіцца ў XXVII Звычайную нядзелю, 4 кастрычніка, у дзень, прысвечаны св. Францішку Асізскаму, — паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Традыцыя была ўведзена ў паўсюдную ...

Читать далее »

Мінкульт Беларусі пачаў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе

Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе. У Мінкульце занепакоеныя станам унікальнага аб’екта спадчыны — касцёла, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Былы калегіюм езуітаў» у Мсціславе. Так міністэрства адрэагавала на тое, што ў канцы снежня 2017 года развалілася частка сцяны касцёла. — Будынак касцёла з’яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу ...

Читать далее »

Зробім разам добрую справу! Падтрымаем выданне “Беларускай хрысціянскай азбукі”

На выданне “Беларускай хрысціянскай азбукі” грашовыя сродкі ахвяруюць вернікі ўсіх канфесій. На краўдфандынгавай платформе “Talaka.by” ужо месяц ідзе збор сродкаў на выданне 1000 асобнікаў “Чытанкі-маляванкі”. Праз платформу сабрана ўжо 28% патрэбных сродкаў, прыблізна столькі ж – праз прыватныя ахвяраванні. Такім чынам, палова справы ўжо зроблена – і застаўся яшчэ месяц, каб завершыць яе. Аўтар вершаў для “Беларускай хрысціянскай азбукі” – ...

Читать далее »