Сястра Эўджэнія Банэці стане аўтарам сёлетніх медытацый Крыжовага шляху, які пройдзе ў рымскім Калізеі традыцыйна ў Вялікую Пятніцу. Як і ў мінулыя гады, набажэнства ўзначаліць Пантыфік. Італьянская законніца належыць да манаскага Інстытута Сясцёр Місіянерак Маці Божай Суцяшэння і ўзначальвае асацыяцыю “Slaves no more”, якая дапамагае ахвярам гандлю людзьмі. Галоўнай тэмай разважанняў, якія сястра Эўджэнія рыхтуе на просьбу Папы Францішка, будуць ...
Читать далее »Архив меток: законніца
Манахіня на каньках зацікавіла славацкіх гледачоў
Законная сястра, чыё выступленне нядаўна так зацікавіла славацкіх гледачоў, у мінулым — прафесійная фігурыстка, і канькі яна «прамяняла» на Бога, паведамляе партал Credo. Яе нядаўняе выступленне на катку ў цэнтры Браціславы прыцягнуў увагу многіх. Ніхто нават не здагадваўся, што сястра Марыя Паўла Гудачкова з Ордэна сясцёр святой Уршулі Рымскай Уніі — былая прафесійная фігурыстка. Ні апладысменты, ні поспех, якім яна ...
Читать далее »Хачу ўступіць у кармелітанскі ордэн. Што патрэбна зрабіць?
“Хвала Хрысту! Я хачу ўступіць у кляштар і адчуваю вялікую прыхільнасць да духоўнасці Кармелю. Але я не ўпэўнена, што ўступлю менавіта ў кармелітанскі ордэн. Ці магу я прыняць шкаплер і ўступіць у які-небудзь іншы ордэн? Ці трэба выбраць штосьці адно? Буду вельмі ўдзячная за адказ”. Марыя Белая На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Паважаная Марыя! Выбар жыццёвай дарогі ...
Читать далее »Сястра Брыдж Маккенна мае дар аздараўлення. Але зараз не пра гэта…
Гэтую гісторыю яна распавядала мільён разоў, і на самай справе — гісторыя сястры Брыдж Маккенна OSC заслугоўвае таго, каб яе распавядаць. Лекары папярэджвалі: астатак жыцця яна правядзе ў інваліднай калясцы, але здарыўся цуд: яна цалкам выздаравела. Але гэта толькі адзін эпізод яе незвычайнага духоўнага падарожжа. У 1971 годзе падчас Эўхарыстыі с. Брыдж пачула голас Хрыста, які даручыў ёй асаблівую місію: ...
Читать далее »Законніцы чытаюць больш, чым святары
Законніцы чытаюць больш, чым святары, адзначыў дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” ён падзяліўся, што, згодна са статыстыкай, большасць кніг набываюць маладыя законніцы і свецкія верніцы. Яны чытаюць больш, чым мужчыны і характарызуюцца большай інтэлектуальнай зацікаўленасцю. Як інфармуе Ватыканскае радыё, святары заходзяць у кнігарні радзей: пераважна падчас важных момантаў літургічнага году, сказаў дырэктар выдавецтва. На яго ...
Читать далее »Будуецца першая ў Беларусі каталіцкая школа
“Каталіцкая школа”, “хрысціянскае выхаванне”… Гэтыя словазлучэнні асацыяваліся ў мяне больш з Паўночнай Амерыкай, Германіяй, ды ніяк не з Беларуссю. Але пасля таго, як мне давялося пабываць у “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна” ў Мінску, маё меркаванне змянілася. “Дабрачынная Місія Добрага Самараніна” прайшла дзяржаўную рэгістрацыю і мае свае статуты. Паводле іх, мэтай арганізацыі ёсць хрысціянскае выхаванне маладога пакалення. Апякуюцца “Місіяй” сёстры-ўршулянкі. Сястра ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!