Архив меток: юбілей

Сястра Паўла Волчак адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця ў Шчучыне

17 студзеня ў Шчучыне адбылася юбілейная ўрачыстасць 25-годдзя манаскага жыцця сястры Паўлы Волчак. Святую Імшу ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, які служыць у Глыбокім. Сама сястра паходзіць са Шчучына, а цяпер працуе ў Аўстраліі. У часе Імшы сястра Паўла дала сведчанне свайго манаскага жыцця і распавяла, як выглядала яе ўласная дарога да Бога. Таксама законніца звярнулася да моладзі, прысутнай на  Імшы, ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч абраны “Чалавекам 2015 года” па версіі салезіянскай сям’і

Юбілей 70-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча сабраў 2 студзеня шматлікіх святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Салезіянская сям’я таксама не была выключэннем. Ксяндзы-салезіяне, сестры-салезіянкі, салезіяне-супрацоўнікі і моладзь прыехалі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны, каб узнесці малітвы падзякі Пану за добрага святара, пастыра і сапраўднага Чалавека. Моладзь добра ўсведамляе вартасць гэтай асобы ў Каталіцкім ...

Читать далее »

70-годдзе арцыбіскупа Кандрусевіча: “Дзякую Богу за лёс і людзей!”

3 студзеня 2016 года свой 70-гадовы юбілей адзначае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі – адзін з самых вядомых і аўтарытэтных беларускіх і ўсходнееўрапейскіх іерархаў. Адсвяткаваць гэту дату 2 студзеня 2016 г. у мінскай катэдры сабраліся вернікі, святары і кансэкраваныя асобы, каб прыняць удзел у св. Імшы падзякі.  Сам юбіляр у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё сказаў, што круглая дата – ...

Читать далее »

100-гадовы юбілей адзначыла святыня ў Плюсах

Невялічкая і ўтульная вёска Плюсы, якая знаходзіцца на мяжы з Латвійскай Рэспублікай 15 лістапада асаблівым чынам была напоўнена людзьмі. Святыня Найсвяцейшай Тройцы адзначыла свой 100-гадовы юбілей, паведамляе waladarka.by. На ўрачыстасць сабралася шмат вернікаў не толькі з Плюскай парафіі, але і з Браслава, Слабодкі, было шмат гасцей з суседняй Латвіі і іншых маленькіх вёсак і хутароў. Таксама прысутнічалі святары з суседніх ...

Читать далее »

У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні (+відэа)

У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла. Крыху гісторыі Сучасны цагляны храм быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя манахамі-дамініканцамі, сваю гісторыю ён адлічвае ад 1770 года. Апошнія мелі тут двухпавярховы мураваны кляштар, які да нашых дзён не захаваўся. Да пабудовы ...

Читать далее »

Гарады-пабрацімы Полацк і Фрыдрыхсхафен адзначылі юбілей сяброўства

Полацкія вернікі адзначылі юбілей сяброўства паміж партнёрскімі гарадамі: беларускім Полацкам і нямецкім Фрыдрыхсхафенам. Прысутныя маліліся ў полацкай святыні за гарады, якія супрацоўнічаюць на працягу 25-ці год. Людзі прасілі ў Госпада патрэбных ласк для ўладаў, а таксама для тых, хто знаходзіцца на грамадскім служэнні, каб з Божай дапамогай яны клапаціліся пра мір і справядлівасць. Пасля Імшы адбыўся святочны канцэрт і пачастунак, ...

Читать далее »

Відэарэпартаж са святкавання 625-годдзя Быстрыцы

Урачыстасць святкавання юбілею Быстрыцы ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі. Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамант бежмавання больш чым васьмідзесяці маладым вернікам. Напэўна таму яго казанне гучала, як настаўленне моладзі і яе бацькам. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Быстрыца адсвяткавала 625-цігоддзе свайго існавання

Калі мы кажам пра ўзрост святынь ці парафій, то стагоддзе здаецца вялікім адрэзкам часу. Век жа ў паўтысячы гадоў – наогул цяжка ўсвядоміць. Але да яго можна дакрануцца і сёння, калі святкуецца юбілей. У Быстрыцы, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці нам пашчасціла наталіцца гісторыяй і хрысціянскім духам. Гэты край мы наведалі па ласкаваму запрашэнню кс. Казіміра Ляховіча, пробашча мясцовай ...

Читать далее »

Хор „Calasanz” запрашае ў Шчучын на юбілейны канцэрт

Моладзевы хор „Calasanz”, які існуе пры парафіі імя св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на юбілейны канцэрт,  з нагоды 10-годдзя свайго існавання. Канцэрт адбудзецца 19 красавіка а 13 гадзіне ў РДК  горада Шчучына. Сардэчна запрашаем!

Читать далее »

10-годдзе існавання адзначылі глыбоцкія ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”

14 лютага ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”. Менавіта 10 гадоў таму назад, калі пробашчам парафіі быў кс. Кшыштаф Мікалайчык, паўстаў гэты клуб. У той час да яго належала маленькая група дзяцей-інвалідаў. За 10 год гэта групка ператварылася ў вялікую, сапраўдную, дружную сям’ю, якае дзейнічае і ...

Читать далее »