Архив меток: вязні

Папа Францішак распачаў Пасхальны Трыдуум разам з вязнямі

14 красавіка 2022 года Папа наведаў турэмны комплекс у горадзе Чывітавек’я, у 70 кіламетрах ад Рыма, дзе ўзначаліў святую Імшу Вячэры Пана з удзелам вязняў і персаналу пэнітэнцыярнай структуры. Літургія прайшла ў турэмнай капліцы. У ёй бралі ўдзел таксама некаторыя прадстаўнікі італьянскіх уладаў, у тым ліку Міністр юстыцыі, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У гаміліі Папа Францішак спаслаўся на жэст ...

Читать далее »

У касцёле ў Уле ўшанавалі памяць вязняў Беразвецкай турмы

Яны былі забітыя савецкімі канваірамі восемдзесят гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, у вёсцы Мікалаева (зараз Шумілінскі раён). У пачатку вайны тагачаснае савецкае кіраўніцтва прыняло рашэнне эвакуяваць вязняў следчай турмы ў Беразвеччы, што каля Глыбокага, на ўсход. Пачалася вайна і дзяржаве была патрэбная рабочая сіла. Перавесці іх па чыгунцы было ў той час немагчыма, таму вырашылі да Віцебска ісці пешшу. ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з былой вязніцай Аўшвіца беларускага паходжання

Святы Айцец сустрэўся з Лідзіяй Максімовіч, якая ў маленстве перажыла жахі канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў і эксперыменты сумнавядомага Ёзэфа Менгеля. Кароткая сустрэча адбылася 26 мая 2021 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Калі Папа падышоў да мяне, я закасала рукаў і паказала яму лагерны нумар. На імгненне ён спыніўся, узяў маю руку і пацалаваў гэты нумар”, — распавяла 77-гадовая полька ...

Читать далее »

Зняволеныя танчаць на славу Божую

Зняволеныя папраўчай установы ў правінцыі Себу, што ў Філіпінах, танчаць штодня на працягу гадзіны. Гэта частка эксперыментальнай рэабілітацыйнай праграмы, прапанаванай Байранам Гарсія, інструктарам турмы. Калектыў назвалі «CPDRC dancers», дзе CPDRC — абрэвіятура поўнай назвы папраўчай установы. У некаторых харэаграфічных пастаноўках удзельнічаюць 1500 чалавек. «CPDRC dancers» актыўна выступаюць, зняволеныя такім чынам нават маюць магчымасць зарабляць і збіраць сродкі на ўласнае ўтрыманне. ...

Читать далее »