Архив меток: Вялікдзень

20 сакавіка — Пальмовая нядзеля

У нядзелю, 20 сакавіка, Каталіцкі Касцёл адзначае Пальмовую, ці Вербную нядзелю — Урачыстасць Уваходу Пана ў Іерусалім. Яна распачынае апошнюю нядзелю перад Вялікаднем, у час якой мы перажываем цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень у літургіі Касцёла згадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Іерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць ...

Читать далее »

Ідзі і больш не грашы

Вялікі пост у католікаў паступова заканчваецца, і ўжо вельмі хутка яны будуць святкаваць Вялікдзень. Святкаванне галоўнай хрысціянскай урачыстасці можа быць азмрочана тым, што нам “баліць душа”, як кажуць, за тых, хто робіць вялікія памылкі ў жыцці. Знакаміты евангельскі ўрывак перадае даўнюю праблему асуджэння чужых грахоў. Да Хрыста прывялі жанчыну, якую абвінавачвалі ў пралюбадзействе. Гэта сцэна нагадвае спробу правесці штосьці накшталт ...

Читать далее »

Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». Вялікдзень у Віцебску

Вялікдзень — самае вялікае хрысціянскае свята. Угэты дзень мы адзначаем перамогу Езуса хрыста над смерцю. Усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі старанна рыхтаваліся да гэтага свята. Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску — не выключэнне. Акрамя духоўнай падрыхтоўкі вернікаў неабходна было паклапаціцца пра ўнутранае ўбранства святыні. Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску з’яўляецца катэдрай, таму ва ўсім, што тычыцца Літургіі, ён мусіць даваць прыклад ...

Читать далее »

У Браславе моладзь адсвяткавала Вялікдзень паводле беларускіх традыцый

11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень. Распачаўся вечар малітвай у капліцы кляштара сясцёр-эўхарыстак. Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія напярэдадні прыгатавалі дзяўчаты ў доме сясцёр, піша с. Таццяна Гмыза на парафіяльным сайце. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы: «Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Маладых людзей захапіў прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе ...

Читать далее »

У Друю на Вялікдзень завіталі зайцы

Як завабіць дзяцей у храм, што зрабіць дзеля таго, каб чаканне Вялікага посту і велікодная радасць сталіся для дзяцей і падлеткаў не дзяжурным сямейным рытуалам, галоўную ролю ў якім адыгрываюць бацькі? Адмысловыя тэматычныя святы з удзелам дзяцей ладзяцца ў шматлікіх парафіях. Настаяцель каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў Друі кс. Сяргей Сурыновіч абраў у якасці тэмы для дзіцячых святкаванняў старое нямецкае ...

Читать далее »

У Беларусі Велікодны панядзелак працоўны, а як у суседзяў?

Яшчэ нядаўна ў Беларусі Велікодны панядзелак быў выходным днём. Аднак у 1998 годзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адмяніў гэтую практыку, пакінуўшы вернікам для святкавання толькі нядзелю. Аднак у свеце краін, дзе грамадзяне не працуюць у велікодны панядзелак, даволі шмат. Гэтак у Еўропе выходным панядзелак з’яўляецца ў Албаніі, Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Грэцыі, Кіпры, Італіі, Партугаліі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Харватыі, ...

Читать далее »

«Вясёлы дзень для нас настаў!» Вялікдзень у Гродне

Уік-энд 4 — 5 красавіка быў асаблівым: настаў час Вялікай суботы і Вялікоднай нядзелі. Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі замерлі ў чаканні Збаўцы, пасля чаго па ўсіх парафіях Гродзеншчыны разнёсся радасны гоман: “Хрыстос Уваскрос!” У Вялікую суботу парафіяне, па ўжо даўно склаўшайся традыцыі, праз увесь дзень прыносілі ў касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння. Увечары вернікі сабраліся на Пасхальную вігілію, якая ...

Читать далее »

Хрыстос уваскрос! Прасі, каб уваскрасіў цябе

«Госпад Ісус для кожнага з нас хоча здзейсніць цуд уваскрасення. Нам жа засталося адкрыць сэрца і сказаць: «Хачу!» 5 красавіка больш за мільярд каталікоў ва ўсім свеце святкавалі Пасху — Уваскрасенне Госпада Ісуса Хрыста. У ноч на нядзелю многія вернікі сабраліся ў святынях, каб сустрэць гэты вялікі пераход ад смерці да жыцця. Сотні гомельскіх католікаў таксама сабраліся разам у Велікодную ...

Читать далее »