30 сакавіка 2017 года распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі catholicvitebsk.by. На старонцы можна знайсці інфармацыю ад дыяцэзіяльнай курыі і біскупскага суда, дадзеныя па дэканатах і парафіях, а таксама прачытаць гісторыю Віцебскай дыяцэзіі. Наведвальнікі сайта за некалькі «крокаў» могуць знайсці неабходную інфармацыю па раскладзе святых Імшаў у канкрэтнай святыні, а таксама святарах, якія там служаць, і іх кантактныя дадзеныя. Сайт распрацаваны ...
Читать далее »Архив меток: Віцебская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія мае новага дыякана (+відэа)
25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Хмылко. Семінарыст паходзіць з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады вучыўся ў архідыяцэзіяльнай семінарыі ў Беластоку. На ўрачыстай св. Імшы разам з ...
Читать далее »Самыя значныя падзеі ў Віцебскай дыяцэзіі за 2016 год
З нагоды заканчэння 2016 года, мы хочам яшчэ раз нагадаць вам самыя значныя падзеі, якія адбыліся ў Віцебскай дыяцэзіі. Айцец Чэслаў Курэчка атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне» 12 студзеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Сярод 15 лаўрэатаў быў і каталіцкі святар з Віцебскай дыяцэзіі. За захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай ...
Читать далее »Расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў Віцебскай дыяцэзіі
8 снежня 2015 года, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Каталіцкі Касцёл распачаў Юбілейны Год Міласэрнасці. 13 снежня адбылося адкрыццё Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і санктуарыях нашай краіны. У Віцебскай дыяцэзіі Брамы Міласэрнасці былі адчынены ў Віцебску і Браславе. На працягу ўсяго года вернікі, наведаўшы гэтыя святыні, мелі магчымасць перажыць і атрымаць адпуст, здзяйсняючы пілігрымку да Святых Дзвярэй ...
Читать далее »У Віцебскай дыяцэзіі новыя прызначэнні
Падчас сустрэчы біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі ў Глыбокім стала вядома пра новыя прызначэнні ў дыяцэзіі. Спадарыня Ганна Апанчонак з 30 верасня прызначаная абаронцам сужэнскага саюзу Біскупскага Суда Віцебскай дыяцэзіі; Кс. Леанід Мозгель з 30 верасня зацверджаны на пасадзе віцэ-дэкана Мёрскага дэканату; Кс. Генадзь Рэйшэль з 4 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску; А. ...
Читать далее »Новы экзарцыст прызначаны ў Віцебскай дыяцэзіі
Падчас пастырскай сустрэчы духавенства Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла ў Глыбокім 25 кастрычніка, дыяцэзіяльны канцлер кс. Віктар Місевіч аб’явіў аб дэкрэце біскупа Алега Буткевіча ад 13 кастрычніка 2016 года аб прызначэнні трэцяга экзарцыста ў Віцебскай дыяцэзіі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хэрнік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат). Да гэтага моманту ў Віцебскай дыяцэзіі былі два святары-экзарцысты: а. ...
Читать далее »Дыяцэзіяльная пастырская сустрэча прайшла ў Глыбокім
25 кастрычніка ў Глыбокім адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў, законных братоў і сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту, супольнай малітвай брэвіярыя і асабістай адарацыяй у цішыні. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Іерарх у гаміліі звярнуў увагу на ружанцовую малітву: «Сённяшняе спатканне мае пэўную сімволіку. Кастрычнікам — ружанцовым месяцам — заканчваюцца ...
Читать далее »Віцебская дыяцэзія далучылася да Апостальства дапамогі душам чыстцовым
Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў Мёрах, стала вядома, што ў Віцебскай дыяцэзіі распачынае дзейнасць рух Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). АДДЧ — форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 годзе ў Закрочыме (Польшча). Апостальства ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 24 верасня ў Глыбокім
Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі ў рамках святкавання Юбілейнага Года пройдзе 24 верасня ў Глыбокім. Праграма: 10.00 — прыезд катэхетаў; 10.30 — канферэнцыя “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”. Праводзіць с. Нунэ Цітаян; 11.30 — перапынак (кава, гарбата); 11.50–12.30 — абмеркаванне прадстаўленай тэмы; 12.30 — аналіз катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне; 13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам ...
Читать далее »«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў для маладых інвалідаў супольны адпачынак
31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для маладых інвалідаў з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак. Інваліды разам з валанцёрамі весела і гучна развітваліся з летам – нездарма выезд на прыроду быў прызначаны на апошні летні дзень. Адпачынак праходзіў у в. Заслонава Лепельскага раёна — на старой верталётнай базе, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!