Напярэдадні ўрачыстасцей у Браславе Маці Божай Валадаркі азёраў парафіяне віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адправіліся ў пілігрымку па святынях Віцебшчыны. Яны наведалі касцёлы ў Наваполацку, Росіцы, Верхнядзвінску, Ідолце, Друі, Слабодцы. Гэта ўжо не першая такая пілігрымка парафіян віцебскай катэдры. Такія паломніцтвы сталі традыцыйнымі. Кожны раз пазнаеш нешта новае пра свой родны кут, пра адметныя храмы свайго краю. У Наваполацку пробашч касцёла ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Моладзь з парафіі св. Барбары прымае ўдзел у “Славянскім базары”
Моладзь з душпастырства студэнтаў «Разам» пры парафіі св. Барбары ў Віцебску прымае ўдзел у фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» 14-15 ліпеня ў рамках правядзення фестывалю «Славянскі базар». «Разам» — гэта каталіцкая група маладых людзей. У асноўным гэта студэнты. У калектыў уваходзяць усе жадаючыя, якія хочуць дарыць іншым людзям радасць, дабрыню і спакой. Душпастырства налічвае 40 студэнтаў, якія пастаянна ўдзельнічаюць ...
Читать далее »Вернікі з Віцебска здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў праз святыні Віцебшчыны
Пілігрым – гэта чалавек, які падарожнічае па святых мясцінах. Вось сёлета з Віцебска ў Будслаўскі санктуарый адправілася 4 групы пілігрымаў: пешая, на роварах і дзве групы на аўтобусах. У кожнай групы быў свой асабісты маршрут. Аўтобусная пілігрымка з катэдры Езуса Міласэрнага, 22 вернікі разам з законнымі сёстрамі Крысцянай і Мажэнай, перш чым трапіць у Будслаў, вырашылі наведаць святыні Віцебшчыны. Першым прыпынкам ...
Читать далее »У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк
XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...
Читать далее »Каля катэдры ў Віцебску зладзілі пікнік
У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй. Адразу для прысутных адправілася святая Імша. Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце. Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы. Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
Читать далее »Аўтапрабегі ў абарону жыцця адбудуцца ў Віцебску і Магілёве
1 чэрвеня, у дзень абароны дзяцей, адбудуцца аўтапрабегі ў абарону жыцця ў Віцебску і Магілёве. Пачатак: — Віцебск — 12.00, паркінг каля крамы «Еўраопт» (пр-т Маскоўскі, 60А). — Магілёў — 16.30, ГЦ «Гіпа». Чакаем жадаючых з аўтамабілямі. Даведкі па тэл. +375 29 306-22-22, + 375 33 306-22-22.
Читать далее »800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску
20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя заснавання дамініканскага ордэну, паведамляе svbarbara.by. Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі. У зале сабралася шмат людзей рознага ўзросту, але, вядома, большую частку складала моладзь. Адны ўжо добра ведаюць гэты гурт, а хтосьці прыйшоў ...
Читать далее »У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (+відэа)
Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 28 мая і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў у чацвер 26 мая. Гэта свята лічыцца адным з найважнейшых у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту Касцёла – Эўхарыстыі. Менавіта падчас Эўхарыстыі хлеб і віно ...
Читать далее »У Віцебску адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі
22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да Першай Святой Камуніі прыступілі 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Якія ж яны былі прыгожыя ў сваім белым адзенні і з белымі свечкамі ў руках. У гэты дзень у касцёл разам з дзецьмі прыйшлі таксама іх бацькі і бабулі з дзядулямі, каб парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў. Каб ...
Читать далее »У Віцебскай катэдры адкрылі байкерскі сезон (+відэа)
Мерапрыемства адбылося ў суботу 14 мая. Яно было арганізавана па ініцыятыве ксяндза-байкера Андрэя Аніскевіча, які зараз з’яўляецца пробашчам Віцебскай катэдры. У ёй удзельнічалі байкеры з Віцебска, Лепеля, Полацка, Наваполацка і іншых гарадоў. Усяго на сустрэчу прыехала каля трох дзясяткаў аматараў матацыклаў. Напачатку байкеры сабраліся каля гандлёвага цэнтра “Карона”, што размешчаны на ўездзе ў Віцебск з боку Мінска. Як адзначыў ксёндз ...
Читать далее »