Амаль чатыры месяцы на базе дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі функцыянуе студыя інклюзіўнага танцу за назвай “Імпэт”. Інклюзіўныя танцы – гэта занятак, дасяжны ўсім без выключэння, людзям з рознымі формамі інваліднасці і без яе. Гэта парныя, сольныя і калектыўныя танцы на калясках і не толькі. Гэта танцавальная рэлаксацыя і рэабілітацыя. На дадзены момант у студыі займаецца каля дваццаці чалавек ...
Читать далее »Архив меток: Вицебск
Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі
У рамках свайго візіту ў Віцебскую дыяцэзію Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў дыяцэзіяльны Карытас. Дырэктар гэтай дабрачыннай арганізацыі ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч распавёў пра напрамкі дзейнасці ўстановы. Віцебскі Карытас арганізуе працу з інвалідамі, самотнымі людзьмі, актыўна вядзецца праца па аздараўленні дзяцей падчас летняга адпачынку. Ватыканскі дыпламат сустрэўся з падапечнымі Віцебскага Карытас, якія заспявалі іерарху песню “Простыя словы.” ...
Читать далее »Шакаладныя яйкі і спеў разам з біскупам: віцебская група «Бэтэль-Карытас» адсвяткавала Вялікдзень
18 красавіка ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Вялікдзень адзначылі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль-Карытас». Сустрэча была напоўнена цеплынёй і ўтульнасцю. Прысутных на мерапрыемстве асабіста павіншаваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён уручыў удзельнікам свята шакаладныя яйкі і, нават, праспяваў з імі хорам. Гэты дзень надоўга застанецца ў сэрцы кожнага. Ганна Будзіч, тэкст Аляксандр Ужгарадскі, ...
Читать далее »Калядная забава для ўдзельнікаў «Бэтэль-Карытас» прайшла ў Віцебску
Каляднае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас» прайшло ў памяшканні парафіяльнага кафэ пры катэдральным касцеле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Розныя конкурсы і забавы дапамаглі прысутным радасна правесці час. На свяце прысутнічалі таксама некаторыя мамы, для якіх гэта нагода сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца сваімі клопатамі і праблемамі. caritas-vitebsk.by
Читать далее »«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядную сустрэчу для самотных людзей
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі правяла калядную сустрэчу для самотных людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне Карытас, дзе іх чакаў пачастунак і падарункі. На сустрэчы прысутнічалі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар “Карытас” ксёндз Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі, надзённыя радасці і праблемы. Такія сустрэчы, падчас ...
Читать далее »Дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных зладзіў «Карытас» у Віцебску
28 сакавіка 2016 года «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных «Вялікдзень для ўсіх» у Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Былі падрыхтаваныя падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах апынуліся за рысай беднасці. Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Няхай адно добрае слова або ...
Читать далее »Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце
4 сакавіка валанцёры ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы. Святочным канцэртам жыхароў на працягу гадзіны парадаваў музычны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты», які падараваў слухачам не толькі ўсмешкі ...
Читать далее »Віцебскі Карытас ахвяраваў абутак для выхаванцаў дзіцячага дома Віцебска
У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак. Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду. Кароткую экскурсію для гасцей інтэрната правяла дырэктар гэтай установы Культэнка Наталля Уладзіміраўна. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!