Архив меток: Украіна

«Гадзіна для Езуса». У Камянцы-Падольскім заснавалі Ганаровую варту Найсвяцейшага Сэрца

Напачатку верасня ў парафіі санктуарыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Камянцы-Падольскім трыццаць тры парафіяне (жанчыны і мужчыны) сталі членамі Ганаровай варты. Пра сутнасць гэтай пабожнасці, асаблівасці яе практыкавання і свой пастырскі падыход распавядае пробашч парафіі кс.Марцін Сенк TChr. — Адбылося заснаванне ганаровай варты Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Цяпер яна афіцыйна ўсталявана ў санктуарыі Найсвяцейшага Сэрца. І кожную першую пятніцу мы будзем ...

Читать далее »

Папа Леў XIV гатовы прыняць расійска-ўкраінскія перамовы ў Ватыкане

9 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, з якім абмеркаваў бягучы канфлікт і тэрміновую неабходнасць справядлівага і доўгатэрміновага міру. Падчас шчырай гутаркі суразмоўцы падкрэслілі, што дыялог з’яўляецца найлепшым шляхам для спынення ваенных дзеянняў. Папа выказаў свой боль за ахвяры канфлікту і запэўніў у малітве і духоўнай блізкасці з украінскім ...

Читать далее »

Нунцый ва Украіне: быць нунцыем – няпростае пакліканне

“Быць нунцыем – значыць ніколі не вяртацца на радзіму, а ўсё жыццё служыць Касцёлу за мяжой: тры-чатыры гады ў адной краіне, пяць-шэсць – у другой. Гэта няпростае пакліканне”, — адзначыў арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас. Апостальскі нунцый у Кіеве прыняў удзел у праграме Дзесяць пытанняў на тэлеканале Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Живе телебачення, дзе адказаў на вострыя пытанні, а таксама падзяліўся досведам служэння ...

Читать далее »

Святы Айцец правёў тэлемост з украінскай моладдзю

Увечары 1 лютага 2025 года Папа Францішак правёў гадзінную анлайн-сустрэчу з 250 украінскімі юнакамі і дзяўчатамі, якія сабраліся ў кіеўскім грэка-каталіцкім катэдральным саборы Уваскрасення Хрыстовага. Быць патрыётамі і любіць сваю Айчыну, параненую вайной, — заклікаў Пантыфік у размове з маладымі католікамі лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, якія прыбылі ў сталіцу з розных куткоў Украіны, а таксама далучыліся з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ...

Читать далее »

Новы жэст салідарнасці Папы Францішка з Украінай

8 жніўня 2024 года Святы Айцец адправіць ва Украіну новую партыю прадуктаў харчавання, адзення і медыкаментаў. Грузавікі з гуманітарным грузам адправяцца ва Украіну ад рымскага касцёла святой Сафіі. Яны даставяць у зоны ваенных дзеянняў прадметы першай неабходнасці, такія як адзенне, лекі і прадукты харчавання, у асноўным кансервы з тунцом. За адпраўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі адказвае кардынал Конрад Краеўскі, прэфект ...

Читать далее »

У Вінніцы ўсталявалі сімвал паломніцкага шляху св. Якуба

У Вінніцы на сцяне каля ўваходу ў касцёл Маці Божай Анёльскай, дзе пачынаецца «Camino Podolico» — Падольскае адгалінаванне паломніцкага шляху да магілы св. Якуба ў Сант’яга-дэ-Кампастэла — быў устаноўлены сімвал гэтага атэставанага Радай Еўропы паломніцкага шляху — «сонечная ракавіна». Знак уяўляе сабой керамічную пліту, зробленую ў форме ракавіны, якая знешне нагадвае стрэлку, накіраваную на захад — у той бок, куды ...

Читать далее »

Украіна атрымала сертыфікаваную копію Турынскай плашчаніцы

На днях ва Украіну прыбыла копія Турынскай плашчаніцы, першае адрозненне якой у тым, што гэта сертыфікаваная копія. Гэта значыць зроблена майстрамі ў самім Турыне з усімі пасведчаннямі аб яе паходжанні. Другая асаблівасць гэтай плашчаніцы ў тым, што Украіне яе падарылі, а не проста далі для ўшанавання на час Вялікага посту. — У Венецыі ёсць брацтва св. Марка», — распавёў кс. ...

Читать далее »

Польшча: ахвяраванні ў Папяльцовую сераду будуць прызначаны для ўкраінцаў

“Прашу арганізаваць агульнапольскі грашовы збор ва ўсіх парафіях Польшчы пасля кожнай святой Імшы ў Папяльцовую сераду 14 лютага”, — напісаў старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў закліку аб салідарнасці з ахвярамі вайны ва Украіне. Сабраныя сродкі, як адзначыў іерарх, будуць перададзены праз Caritas Polska на “падтрымку асобаў у найбольшай патрэбе: пенсіянераў, непаўнаспраўных, а таксама сем’яў, якія страцілі свой дом”. ...

Читать далее »

Украіна адмаўляецца ад пасярэдніцтва Ватыкана. Як да гэтага дайшло?

Папа Рымскі Францішак актыўна заклікае да міру паміж Украінай і Расіяй, запусціў шэраг гуманітарных і міратворчых ініцыятываў. Але ва Украіне ўсё адно заяўляюць, што Ватыкан не можа быць пасярэднікам у вырашэнні канфлікту. Разбіраемся, якія заявы і дзеянні сталі нагодай для такіх рашэнняў. Папа Францішак ад лютага 2022 года заклікае да спынення ўзброенага канфлікту паміж Расіяй і Украінай, пры гэтым прызнаючы ...

Читать далее »

Украина будет в центре миротворческого симпозиума в Венеции

С 25 по 27 августа в Падуе и Венеции пройдет международный симпозиум «Всеобщая дружба для будущего мира», организованный молодежным движением Общины Святого Эгидия «Молодежь за мир». В симпозиуме примут участие представители 13 европейских стран, в том числе молодые украинцы из Киева, Львова, Ивано-Франковска. Всего в область Венето съедутся около тысячи молодых людей. Форум откроется в пятницу конференцией Марио Джиро, бывшего ...

Читать далее »