Архив меток: трансляцыя

Пробашч мінскай катэдры спадзяецца, што ў нядзелю будзе трансляцыя святой Імшы на радыё

У нядзелю 11 красавіка святая Імша ў 8.15 з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску можа трапіць у эфір беларускага радыё. Як паведаміў у размове з Catholic.by пробашч архікатэдры ксёндз канонік Антоні Клімантовіч, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ад імя шматлікіх беларускіх парафій скіраваў ліст у Белтэлерадыёкампанію і Мінгарвыканкам з просьбай аднавіць нядзельную трансляцыю ранішняй святой Імшы. Ксёндз Антоні Клімантовіч адзначыў, ...

Читать далее »

Трансляцый святой Імшы на радыё ў верасні не будзе. Тэхнічныя прычыны — ні пры чым

Вернікі з розных куткоў Беларусі, асабліва пажылыя і хворыя людзі, не перастаюць задаваць пытанні, чаму з радыё зніклі рэгулярныя трансляцыі святой Імшы па нядзелях. Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы ва ўсе нядзелі і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Для многіх людзей радыётрансляцыя — практычна адзіная магчымасць далучыцца да малітвы Касцёла, паслухаць Божае слова і прыняць духоўную камунію. Як паведаміў Catholic.by ...

Читать далее »

Белтэлерадыёкампанія пакажа Крыжовы шлях з удзелам Святога Айца

У Вялікую пятніцу на тэлеканале «Беларусь 3» у 23:20 адбудзецца трансляцыя Крыжовага шляху з удзелам Папы Францішка. Набажэнства Крыжовага шляху, якое звычайна праводзіцца ў гэты дзень у рымскім Калізеі, сёлета адбудзецца на плошчы св. Пятра.

Читать далее »

Літургія Вялікай Суботы. Тэлетрансляцыя з касцёла ў Наваполацку

31 сакавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

«24 гадзіны для Пана» разам з «Радыё Марыя»

На хвалях «Радыё Марыя» адбудзецца прамая трансляцыя набажэнства «24 гадзіны для Пана» з Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Распачнецца набажэнства «24 гадзіны для Пана» святой Імшой а 8 гадзіне ў пятніцу, 9 сакавіка. Наступным пунктам трансляцыі стане Вяночак да Божай Міласэрнасці, які правядзе рэдакцыя часопіса «Ave Maria». А ўвечары прапануем трансляцыю з начнога моладзевага чування! Расклад чування (трансляцыі) наступны: ...

Читать далее »

Catholic.by запрашае кожную пятніцу ўвечары на Крыжовы шлях анлайн

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт. Трансляцыі можна будзе глядзець на нашым партале, а таксама на ...

Читать далее »

У Шуміліне распачаліся ўрачыстасці з нагоды стагадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай

Сёння, 12 мая, у Санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі дзве пешыя пілігрымкі, адна з Віцебска, другая – з Полацка. Пілігрымкі былі невялікія па колькасці ўдзельнікаў, але атмасфера ў іх была цёплая, як адзначылі самі ўдзельнікі, сямейная. Полацкая пілігрымка аб’яднала прадстаўнікоў трох парафій: полацкай, празароцкай і глыбоцкай. А шостай гадзіне вечара ў касцёле распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...

Читать далее »

Пасхальная Вiгiлiя з парафіі Святога Антонія ў Віцебску (+відэа)

Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі з Пасхальнай Вігіліі, якая адбылася 15 красавіка 2017 года ў парафіі Святога Антонія ў Віцебску. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Читать далее »

У Беларусі хутка загучыць “Радыё Марыя”

Аб адкрыцці беларускай рэдакцыі сусветна вядомай каталіцкай радыёстанцыі “Радыё Марыя” пачалі гаварыць яшчэ чатыры гады таму. За гэты час, на жаль, справа рухалася вельмі павольна. Але цяпер, пасля нядаўняга сусветнага кангрэсу “Радыё Марыя”, на які былі запрошаныя прадстаўнікі Беларусі, з’явілася дакладная дата адкрыцця ў краіне каталіцкай радыёстанцыі. Плануецца, што ў красавіку 2016 года загучыць “Радыё Марыя – Беларусь”. Праграмы радыёстанцыі, ...

Читать далее »