Архив меток: Сяргей Гаек

Беларускіх святароў-асветнікаў узгадалі ў Рыме

Беларускіх святароў-асветнікаў узгадалі ў Вечным горадзе. У рымскай базіліцы св. Клемента адбылася Эўхарыстыя, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі славянскіх папскіх калегіумаў. Нагодай стаў успамін св. Кірыла і св. Мятода, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 14 лютага.  Цэлебравалі літургію высокія іерархі славянскага паходжання: кардынал Юзаф Томка, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Франц Родэ, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі па справах ...

Читать далее »

У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай (+відэа)

На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна. У гэтыя дні вернікі адзначылі некалькі юбілеяў і гадавін: спаўняецца 420 гадоў з дня падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, таксама ў гэтым годзе супольнасць айцоў-аблатаў адзначае 200-годдзе заснавання ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову.  Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...

Читать далее »

У Друі распачаўся другі мастацкі пленэр

17 ліпеня Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ўрачыста адкрыў мастацкі пленэр у Друі, у якім прымае ўдзел 30 прафесійных мастакоў нашай краіны. Адкрыццё пленэру было дапоўнена духоўнымі спевамі і жывой класічнай музыкай. Нагадаем, што сам пленэр праходзіць у Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня. Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч ...

Читать далее »

Папа Францішак атрымаў у дар дыск, які запісала беларуская грэка-каталіцкая моладзь

18 мая 2016 года напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове. “Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царкву ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” ...

Читать далее »