У другі раз у Росіцы прайшоў фестываль кветак. 17 верасня айцец Чэслаў Курэчка МІС зноў вітаў пілігрымаў, якія прыбылі ў касцёл Святой Тройцы на Верхнядзвіншыну, каб дзякаваць Богу за кветкі, іх прыгажосць і сёлетні ўраджай. Святар-кветкавод разам са сваімі парафіянамі і валанцерамі-пілігрымамі ў ваколіцах касцёла вырошчваюць больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў. Свята распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ...
Читать далее »Архив меток: свята
Росіца запрашае на «Фестываль кветак»
17 верасня ў Росіцы адбудзецца малітоўна-адпачынкавая сустрэча падзякі Богу за хараство прыроды і за сёлетні ўраджай. У малітоўнай частцы запрашаем на супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта і святую Імшу. Як заўсёды прапаноўваем у нашым Санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія прыступіць да святой споведзі. Мясцовыя жыхары падрыхтавалі для гасцей цікавую забаўляльную праграму, а а. Чэслаў Курэчка абяцае пачаставаць фірменнай грыбной поліўкай. ...
Читать далее »Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах адзначыла юбілей
Роўна 20 гадоў таму ў Івацэвічах адбылося першае богаслужэнне грэка-каталіцкага святара. Сёння ж грэка-каталікі з гэтай нагоды адслужылі святочную Боскую літургію, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек. Падчас казання перад вернікамі выступіў святар, які адслужыў першую службу ў Івацэвічах. Айцец Ігар, які цяпер ўзначальвае парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, нагадаў, што 20 гадоў таму было спадзяванне на рост колькасьці вернікаў ...
Читать далее »Свята ведаў адзначылі ў Лучаі
21 жніўня, у перадапошнюю нядзелю вакацый, лучайская святыня сабрала пад свае скляпенні школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, бацькоў, каб з Божым бласлаўленнем і малітвай распачаць новы навучальны год. Перад святой Імшой выстраілася чарга да канфесіяналу, ачысціць свае душы імкнуліся многія прысутныя. Нядзельнае казанне пробашч Мікалай Ліпскі прысвяціў тэме пазнання, ведаў у жыцці кожнага чалавека. Святар зазначыў, што «праз пазнанне праслаўляем Пана Бога». ...
Читать далее »У Гродне адсвяткавалі чарговую гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай
5 жніўня а 12-ай гадзіне ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя адбылася адпустовая св. Імша з нагоды чарговай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай. На св. Эўхарыстыі прысутнічалі парафіяне і госці, якія сабраліся каля галоўнага алтара. Узначаліў набажэнства біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “Ніколі не трэба ўспрымаць знакі, праявы Божай любові да людзей як штосьці, што ўжо адышло ў гісторыю і больш ...
Читать далее »Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам
Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам. 8 дзён ішлі да Маці Божай вернікі з Віцебска. 130 кіламетраў прайшла пілігрымка з Мёраў. На ўваходзе ў святыню вернікам Віцебскай дыяцэзіі ўдзялялі бласлаўленне біскуп Алег Буткевіч і кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Варапаева і Глыбока. «Ад Маці Божай да Маці Божай» з санктуарыя Маці ...
Читать далее »У Будслаў прыйшлі першыя пілігрымкі
У Будслаў да Маці Божай прыйшлі першыя пілігрымкі. Ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу, у Будслаў прыйшлі скаўты. Сёлета яны святкуюць 15-годдзе свайго існавання ў Беларусі і прыйшлі, каб падзякаваць Богу за гэты юбілей. 2-гі раз у Будслаў прыйшло 115 чалавек з Ліды. 25-ты раз прыйшла ў Будслаў пілігрымка з Маладзечна. Разам з дапаможным бiскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB у Будслаў увайшла ...
Читать далее »Будслаў рыхтуецца да ўрачыстасцяў (фотарэпартаж)
Нязвыкла глядзіцца пляц перад касцёлам зранку перад урачыстасцямі. Плошча, якая падчас фэсту запоўнена людзьмі, раніцай амаль пустая. На плошчы заўважны толькі тыя, хто рыхтуецца да святочнага гандлю, рабочыя і супрацоўнікі міліцыі, якія адказныя за парадак. Зміцер Лупач, тэкст і фота
Читать далее »У Лучаі адбудзецца Свята сям’і
Лучайская парафія запрашае на Дзень сям’і. Свята адбудзецца 26 чэрвеня і пачнецца а 14-ай гадзіне. Прысутныя памоляцца аб духоўным увацаванні сем’яў у Беларусі і аб стварэнні новых верных і моцных сужэнскіх саюзаў, пабудаваных на фундаменце веры і любові. Для юбіляраў гэтага года будзе ўдзелена асабістае блаславенне. Спецыяльным госцем свята будзе святар — душпастыр сем’яў. А на заканчэнне адбудзецца канцэрт барда ...
Читать далее »Свята сям’і адбылося ў Смаргоні
29 мая ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі. Урачыстая святая Імша стала першам этапам святкавання. Падчас гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB патлумачыў дзецям хто ж на самой справе з’яўляецца лекарам душы. Напрыканцы Імшы дзеці, і бацькі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!