Некаторы час таму мне трапіла ў рукі кніга Вільгельма Хунермана “Святы Антоній Падуанскі”. З яго біяграфіяй, напэўна, знаёмы амаль кожны католік-практык, аднак у той час узнікла жаданне пазнаёміцца з мастацкай інтэрпрэтацыяй жыцця святога. З першых старонак мяне захапілі незвычайны сюжэт, багацце вобразаў і арыгінальнасць выкладу. Кожную вольную хвіліну я звярталася да кнігі, а пасля абдумвала прачытанае, аналізавала пэўныя моманты. Дзіўны, ...
Читать далее »Архив меток: святы Антоній
Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць святога Антонія ў Адэльску
13 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага. Святкаванне ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога Адэльск з’яўляецца малой радзімай. Гэты парафіяльны адпуст збірае вялікую колькасць вернікаў з усяго наваколля, таму святая Імша з гэтай нагоды цэлебруецца звонку. Традыцыйна гэтае свята дзеліцца на дзве часткі: сакральная – Імша ...
Читать далее »«Веліч Бога можа праявіцца толькі тады, калі сэрца чалавека шчырае». У Параф’янаве адзначылі адпуст у гонар святога Антонія
Урачыстае богаслужэнне пачалося а 13-й гадзіне ў нядзелю 13 чэрвеня. Хаця храм у Параф’янаве носіць тытул Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, святы Антоній змешчаны на адным з бакавых алтароў касцёла, таму гэтага святога ўшаноўваюць тут з даўніх часоў. У гэтым годзе ўрачыстасць у гонар святога Антонія прыпала на нядзелю, таму шмат хто са святароў не змог прыехаць у Параф’янава. Тым не ...
Читать далее »Папа Францішак: св. Антоній – прыклад увагі да бедных і адстойвання праўды
Св. Антоній Падуанскі – святы старажытны, але таксама вельмі сучасны і бліскучы ў сваёй інтуіцыі; ён можа стаць узорам для сучаснай моладзі, — перакананы папа Францішак. Папа напісаў ліст да генеральнага настаяцеля канвентуальных францішканаў з нагоды 800-годдзя ўступлення св. Антонія ў Ордэн Меншых Братоў. Пантыфік у некалькіх словах узгадаў генезіс францішканскага паклікання вялікага святога, які стаў не толькі адным з ...
Читать далее »Урачыстасць святога Антонія адзначылі ў Параф’янаве Докшыцкага дэканату
Гэты святы з’яўляецца патронам парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве. Святкаванне адбылося ў сераду 13 чэрвеня, калі Касцёл адзначае ўспамін гэтага святога. На фэсце прысутнічалі ксёндз Алег Мурзіч з Канстанцінава Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які з’яўляецца братам пробашча ў Параф’янаве Рамана Мурзіча, і айцец Анджэй Юхневіч OMI з Шуміліна, які два дні праводзіў рэкалекцыі ў Параф’янаве. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Алег ...
Читать далее »