Архив меток: студэнты

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа распачалі новы 2025/2026 навучальны год

Ёсць у Беларусі месцы, дзе Божая прысутнасць адчуваецца асаблівым чынам. Адно з іх – Будслаў. У невялічкую мясцовасць сцякаюцца пілігрымы з розных куткоў, каб падзяліцца з Нябеснай Матуляй клопатамі і турботамі, папрасіць дапамогі, падзякаваць за жыццёвы досвед. Папрасіць благаслаўлення на новы навучальны год,  а таксама падзякаваць за 15 год актыўнай дзейнасці сваёй навучальнай ўстановы вырашылі таксама студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа ...

Читать далее »

Парады студэнтам ад святога Юзафа з Купертыну

Студэнцкія гады — гэта час адкрыццяў, новых ведаў і важных рашэнняў. Часам можа здавацца, што немагчыма даць сабе рады з усімі задачамі і выпрабаваннямі, якія сустракаюцца на гэтым шляху. Але не варта адчайвацца! Святы Юзаф з Купертыну, апякун студэнтаў, навукоўцаў і ўсіх, хто імкнецца да ведаў, гатовы падзяліцца сваёй мудрасцю і падтрымкай. 1. Вера ў сябе — першы крок да ...

Читать далее »

У дзень засяроджання студэнты гродзенскай семінарыі даведаліся пра жыццё Касцёла ў Грузіі

Нядаўна для супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праводзіўся дзень засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Уладзімір Аксенцьеў, пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат). Святар падзяліўся з семінарыстамі вельмі цікавымі звесткамі пра існаванне і дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Грузіі, дзе раней адбывалася яго душпастырскае служэнне. Таксама кс. Уладзімір распавёў аб тым, як адкрыў голас Пана ў сваім жыцці ...

Читать далее »

Студэнты БДУ наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску

20 верасня ў межах праекту «Дыялог культур і рэлігій» студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), паведамляе Catholic.by. Гутарку са студэнтамі вядучай беларускай ВНУ правёў пробашч парафіі ксёндз канонік Францішак Рудзь. Святар расказаў моладзі пра гісторыю Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміў са шматвяковымі традыцыямі талерантнасці, добрасуседства і адзінства паміж рознымі канфесіямі на беларускіх ...

Читать далее »

Біскуп Кашкевіч благаславіў сутаны студэнтаў гродзенскай семінарыі і ўдзяліў ім паслугу лектарату

16 верасня на св. Імшы ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) шасцёра студэнтaў трэцяга курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі духоўнае адзенне – сутаны. Трое семінарыстаў сталі лектарамі, a адзін – кандыдатам да пасвячэнняў дыяканату і прэзбітэрату. Ва ўрачыстай Эўхарыстыі з гэтай нагоды ўзялі ўдзел мадэратары семінарыі на чале з яе рэктарам ксяндзом канонікам Віталіем Вайцяхоўскім, студэнты гэтай ...

Читать далее »

Студэнтаў і працуючую моладзь запрашаюць у францішканскі кляштар на дні засяроджанасці

З 30 верасня па 2 кастрычніка айцы францішкане запрашаюць студэнтаў (ад 16 год) і дарослых у Удзела (Віцебская дыяцэзія) на дні засяроджання, якія пройдуць у францішканскім кляштары на тэму «Шануй бацьку свайго і маці сваю». Праграма Пятніца, 30 верасня 20.00 – святая Імша 21.00 – вечар знаёмстваў ля каміна — уводзіны ў тэму сустрэчы — вячэрняя малітва 23.30 – спачынак Субота, ...

Читать далее »

У новым навучальным годзе ў сталіцы Польшчы аднаўляецца цэлебрацыя Імшаў на беларускай мове

26 верасня ў Варшаве адбудзецца першая святая Імша на беларускай мове ў 2021–2022 навучальным і катэхетычным годзе, якая будзе працягам леташніх сустрэч беларускай каталіцкай супольнасці ў сталіцы Польшчы. Беларусы Варшавы раз на месяц сустракаюцца на супольнай Эўхарыстыі, якую цэлебруе беларускі святар Яўген Вінтоў, каб на роднай мове маліцца за Бацькаўшчыну. Акрамя Літургіі, кожную суботу ў анлайн-фармаце вернікі моляцца Ружанец. На ...

Читать далее »

Упершыню ў Гомелі прайшоў канцэрт хораў афрыканскіх студэнтаў у Беларусі

На вечарыну сабраліся замежнікі з усіх гарадоў краіны, каб граць і спяваць у стылі госпел. У мінулыя выходныя ў Гомелі прайшоў канцэрт афрыканскай госпел-музыкі. Мерапрыемства сабрала каля ста студэнтаў з ВНУ Мінска, Гродна, Віцебска і Гомеля і праходзіла ў Доме культуры на вуліцы Юбілейнай. Падобная афрыканская вечарынка адбылася ў Гомелі ўпершыню. — У розных гарадах Беларусі, там, дзе вучацца замежныя студэнты, ...

Читать далее »

Нігерыйскія студэнты з душпастырства «OPEN» падзякавалі Богу за час вучобы ў Гродне

Канец чэрвеня заўсёды азначае, што студэнты распачынаюць заслужаны час адпачынку. Пасля экзаменацыйнай сесіі і шматлікіх залікаў пачынаюцца канікулы. Для шасці студэнтаў з Нігерыі, якія шэсць апошніх гадоў вучыліся ў Гродзенскім універсітэце, гэта ўжо заканчэнне вучобы і пачатак новага этапу ў іх жыцці. Яны атрымалі дыпломы ўрачоў у гэтай навучальнай установе. На працягу шасці гадоў яны прымалі актыўны ўдзел у Душпастырстве ...

Читать далее »