Папа Францішак з глыбокім смуткам прыняў навіну пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нядаўнімі паводкамі і запэўнівае ў сваёй малітве за памерлых, параненых, абяздоленых, а таксама за ўдзельнікаў ратавальных мерапрыемстваў, удзяляючы ўсяму руандскаму народу боскае благаслаўленне сілы і спакою, — гаворыцца ў тэлеграме, якую кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін 4 мая 2023 года скіраваў на імя Апостальскага нунцыя ў Руандзе, арцыбіскупа ...
Читать далее »Архив меток: спачуванне
Пантыфік скіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю прынца Філіпа
Папа скіраваў спачувальную тэлеграму каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце ІІ у сувязі са смерцю яе мужа прынца Філіпа, які адышоў у вечнасць 9 красавіка 2021 г. у 99-гадовым узросце. “Са смуткам даведаўшыся пра смерць Вашага мужа прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага, Яго Святасць Папа Францішак выказвае шчырыя спачуванні Вашай Вялікасці і членам каралеўскай сям’і. Успамінаючы адданасць прынца Філіпа сужэнству і сям’і, яго выбітную ...
Читать далее »Папа Францішак спачувае пасля нападаў на мячэці ў Новай Зеландыі
Папа Францішак праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна накіраваў тэлеграму са спачуваннямі пасля нападаў на дзве мячэці ў Крайстчэрч у Новай Зеландыі, у выніку якіх жыццё страцілі дзясяткі чалавек. “Яго Святасць Францішак з глыбокім смуткам успрыняў навіну аб раненнях і страце жыцця, выкліканых бессэнсоўнымі актамі насілля ў двух мячэцях у Крайстчэрч. Ён запэўнівае ўсіх новазеландцаў, а ў прыватнасці мусульманскую супольнасць, у ...
Читать далее »Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава
26 сакавіка Пантыфік выказаў сваё спачуванне пасля інцыдэнту ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, па апошніх дадзеных, загінулі 64 асобы. “Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра пажар, які ўзнік у комплексе “Зімовая вішня” ў Кемерава. Ён выказвае свае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ў выніку гэтай трагедыі. Давяраючы памерлых, асабліва шматлікіх дзяцей, якія страцілі свае жыцці, міласэрнай любові ...
Читать далее »Пантыфік спачувае і заклікае спыніць гвалт над дзецьмі
Папа Францішак выказаў сваю блізкасць да народа Гватэмалы, які знаходзіцца ў жалобе пасля сур’ёзнага і сумнага інцыдэнту. У выніку маштабнага пажару ў прытулку для дзяцей у Вірхэн-дэ-ла-Асунсьён загінулі 34 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба. “Няхай Пан прыме іх душы, вылечыць параненых, суцешыць іх смуткуючыя сем’і і ўвесь народ”, — узнёс малітву Папа і дадаў, звяртаючыся 12 ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з сем’ямі ахвяр тэракту ў Ніцы
На напады д’ябла можна адказваць толькі Божымі ўчынкамі, якімі з’яўляюцца прабачэнне, любоў і павага да бліжняга, сказаў Святы Айцец 24 верасня падчас сустрэчы з параненымі і сем’ямі загінулых у нядаўнім тэракце ў Ніцы. На аўдыенцыю ў Ватыкан прыбылі каля тысячы чалавек розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Францішак запэўніў у сваім спачуванні, блізкасці і малітве ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтага злачынства. ...
Читать далее »Святы Айцец выказаў салідарнасць з насельніцтвам Партугаліі
Папа Францішак накіраваў словы падтрымкі і салідарнасці насельніцтву Партугаліі ў сувязі з пажарамі, якія бушуюць на тэрыторыі амаль усёй краіны. У паведамленні, на імя біскупа Фуншал Антоніа Карыльё, гаворыцца, што Папа “ўзрушаны сумнай весткай аб страшных пажарах, якія бушуюць на востраве Мадэйра”, і выказвае “спачуванні і ўдзел у болю” ўсіх тых, хто пацярпеў ад катастрофы. Францішак выказаў таксама “салідарнасць і ...
Читать далее »Святы Айцец спачувае французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы
У сувязі з тэрактам у Ніцы, здзейсненым увечары 14 ліпеня, Святы Айцец пераказаў словы спачування праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. У тэлеграме на імя біскупа гэтага французскага горада Андрэ Марсо гаворыцца: “У час, калі Францыя адзначае сваё нацыянальнае свята, сляпы гвалт паразіў краіну ў Ніцы, выклікаўшы шматлікія ахвяры, у тым ліку сярод дзяцей”. Святы Айцец Францішак у чарговы раз ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае спыніць хвалю тэрарызму
“Я выказваю сваю блізкасць да сем’яў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, — сказаў Папа Францішак 3 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Ужо ...
Читать далее »Тэлеграмы Францішка пасля падзей у Стамбуле і Растове
Пантыфік накіраваў дзве тэлеграмы ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў турэцкім Стамбуле, дзе праграмеў выбух, і расійскім Растове-на-Доне, дзе пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. “Яго Святасць Францішак быў засмучаны, даведаўшыся пра чалавечыя ахвяры ў выніку выбуху ў Стамбуле”, — гаворыцца ў першай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Францішак выказаў у ёй сваю “малітоўную салідарнасць” з усімі, хто ...
Читать далее »