Архив меток: скаўты

Беларускім скаўтам перададзены Бэтлеемскі агонь міру

Вечарам 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю, на прапускным пункце “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”, польскія скаўты перадалі сваім беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру, паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі. Беларускія каталіцкія скаўты, як і кожны год, дастаўляюць агонь у Гродна. 18 снежня ў 17 гадзін ён будзе ўрачыста ўнесены ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. Затым скаўты развозяць агонь ...

Читать далее »

Бэтлеемскае святло зноў чакаюць у Беларусі. Коратка пра галоўнае

Трошкі гісторыі Гісторыя распачалася ў Аўстрыі ў 1986 годзе, калі супрацоўнікі мясцовай радыёкампаніі “ÖRF” захацелі адудзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі “Святло ў цемры”, падзяліўшыся з імі крыху іншым святлом – святлом з Бэтлеема. Спачатку гэтая ініцыятыва не планавалася штогадовай, але пасля знайшла водгук у сэрцах людзей і цяпер з’яўляецца міжнароднай каляднай традыцыяй. У 1989 годзе скаўцкі рух упершыню прымае актыўны ўдзел ...

Читать далее »

Бэтлеемскае святло прыбыло ў Еўропу як знак міру і надзеі

Нягледзячы на канфлікт на Блізкім Усходзе, Бэтлеемскае святло міру было запалена ў Базіліцы Нараджэння Пана і дастаўлена ў Аўстрыю, працягваючы традыцыю надзеі. Нягледзячы на канфлікт у Святой Зямлі, 11-гадовы Ерыес Фадзі Хіер запаліў у Базіліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме агонь міру. 3 лістапада 2025 года яго даставілі ў Вену, дзе святло сустрэў сёлетні “Дзіця святла міру” Флорыян Мітэр. Акцыю традыцыйна ...

Читать далее »

У касцёле святога Казіміра ў Лепелі развіталіся з абразом св. Губерта

26 кастрычніка ў лепельскай парафіі святога Казіміра развіталіся з абразом святога Губерта. У гэтым абразе ён ахінаў сваёй светлай постаццю лепельскую парафію каля года, але надышоў час развітацца. Першародны лепельскі драўляны абраз святога Губерта вярнуўся ў сваю родную каталіцкую святыню. Святая Імша 26 кастрычніка 2025 года распачалася са спеваў каталіцкіх скаўтаў з Полаччыны. Наогул уся Святая Імша прайшла пад скаўцкія ...

Читать далее »

Біскуп Гродзенскі сустрэўся са скаўтамі

18 верасня ў Гродзенскай курыі адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя са скаўтамі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. У сардэчнай размове скаўты распавялі біскупу пра сваю педагогіку і дзейнасць у парафіі і Касцёле на Беларусі ў цэлым. Біскуп падзякаваў ім за служэнне на ўрачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе і на іншых касцёльных мерапрыемствах. У канцы сустрэчы іерарх удзяліў скаўтам ...

Читать далее »

У Полацку прайшло мерапрыемства для скаўтаў

1 сакавіка у касцёле святога Андрэя Баболі адбылося свята для скаўтаў, прысвечанае Дню Братэрскай Думкі. Падзея пачалася са святой Імшы, пасля чаго адбыліся шыхтаванне, дзе хлопцы і дзяу‌чынкі крычалі свае дэвізы і інтэлектуальнае спаборніцтва, дзе маладыя скаўты адказвалі на розныя пытанні пра Еўфрасінню Полацкую. Калі спаборніцтвы былі скончаныя, мы паехалі ў Сафійскі сабор дзе даведаліся шмат новага пра Прадславу (імя ...

Читать далее »

Папа скаўцкім лідарам: вучыць прыкладам жыцця, больш чым словамі

Выхавацелі вучаць у першую чаргу сваім жыццём, больш чым словамі, заўважыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы лідараў італьянскай каталіцкай скаўцкай арганізацыі AGESCI, якая 25 жніўня 2024 года завяршылася ў Вероне. Пантыфік пажадаў, каб Асацыяцыя Каталіцкіх Скаўтак і Скаўтаў Італіі (L’Associazione Guide e Scout Cattolici Italiani) была “трэніровачнай залай хрысціянскага жыцця, магчымасцю братэрскай еднасці, школай служэння бліжняму, асабліва найбольш абяздоленаму ...

Читать далее »

Іспанія: Сусветная сустрэча каталіцкіх скаўтаў

Больш за 5 тысяч маладых людзей з усяго свету сустрэліся ў іспанскай Каваледзе, што ў правінцыі Сорыя, на Сусветнай сустрэчы каталіцкіх скаўтаў. Праграма сустрэчы, якая завяршылася 21 ліпеня 2024 года, уключала штодзённую Імшу і малітву. “Сустрэча з Езусам і малітва вельмі важныя для нас, каб набрацца сіл для далейшай працы”, — падкрэсліў Пабла Мена, адзін з каардынатараў форуму, арганізаванага Каталіцкім ...

Читать далее »

Каталіцкія скаўты зладзілі вясеннік у Дзеркаўшчыне

Незвычайных гасцей сёлета гасціла парафія Унебаўшэсця Пана ў в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат). А менавіта на працягу трох дзён адбываўся вясеннік для скаўтаў з Мінскіх і Полацкай парафій на чале з кс. Уладзімірам Марушэўскім SChr, адказным за скаўтаў у Мінску. Моладзь перажывала час з Богам і прыродай. Супольная адарацыя, св. Імша, розныя малітвы і спевы спадарожнічалі падчас вясенніка. Кожная каманда (кап’ё) ...

Читать далее »

Скаўты з Полацка адпачылі ў летніку ў Ідолце

Маленькія скаўты з Полацка завіталі ў парафію Маці Божай Шкаплернай у Ідолта, каб пад кіраўніцтвам сваіх шэфаў, не толькі ўзрастаць духоўна, але і развіваць свае фізічныя і творчыя здольнасці праз гульню і прыгоды на прыродзе. Скаўтынг — гэта рух дзяцей і падлеткаў, які накіраваны на ўсебаковае духоўнае і фізічнае развіццё асобы. Каталіцкія скаўцкія адзінкі пры парафіях існую пад апекай душпастыраў. ...

Читать далее »