Архив меток: Сэрца Езуса

У Францыі назіраецца новы росквіт культу Сэрца Езуса

У Парэ-ле-Маніяль завяршыўся Юбілей 350-годдзя аб’яўленняў Сэрца Езуса. Рэктар санктуарыя адзначае адраджэнне духоўнасці і вяртанне да практыкі інтранізацыі ў сем’ях. Трохгадовыя ўрачыстасці з нагоды 350-годдзя аб’яўленняў Сэрца Езуса ў Парэ-ле-Маніяль завяршыліся сапраўдным духоўным уздымам. «Францыя быццам зноў адкрыла для сябе скарб, якім валодала ўвесь час», — дзеліцца назіраннямі рэктар санктуарыя ксёндз Эцьен Керн. Дзякуючы Юбілею пасланне, адкрытае святой Маргарыце Марыі ...

Читать далее »

Культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса. ТЭСТ

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса – сімвалу і жывому доказу Любові нашага Збаўцы да чалавека. Гэта час, калі асаблівым чынам Касцёл ушаноўвае Таямніцу жывога Бога, які так палюбіў чалавецтва, што спаслаў Свайго Сына на адкупленне свету. Супольнасць вернікаў ушаноўвае гэты акт праз культ Сэрца Езуса, прыцягваючы ўвагу да літаніі, якая у 33-х выразах паказвае істоту Божай Любові, набажэнствах першых ...

Читать далее »

Сэрца Езуса шчодрае для ўсіх

Чэрвень у Каталіцкім Касцёле паводле традыцыі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса: кожны дзень у парафіях праводзіцца адпаведнае набажэнства, а ў трэцюю пятніцу пасля Спаслання Духа Святога мы адзначаем урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана. Хрыстус пажадаў, каб гэта свята адзначалася ў літургіі Касцёла, абвяшчаючы Сваю волю ў аб’яўленнях св. Маргарыце Марыі Алякок напрыканцы XVII ст. Таксама праз яе, манахіню закону Адведзінаў Найсвяцейшай Панны ...

Читать далее »

Чаму ў чэрвені мы молімся Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса?

Чэрвень прысвечаны Езусу Хрысту, якому мы асаблівым чынам пакланяемся на набажэнствах, прысвечаных Яго Найсвяцейшаму Сэрцу. Як навучаў Папа Леў XIII (+1903), Сэрца Езуса з’яўляецца «сімвалам і яркім вобразам бязмежнай любові Езуса да вернікаў». Гісторыя Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Набажэнствы ў чэрвені з’явіліся даволі позна, толькі ў XIX стагоддзі. Культ Сэрца Езуса ўжо распачала святая Маргарыта Марыя Алякок (1647-1690), французская ...

Читать далее »

Папа анансаваў дакумент аб кульце Найсвяцейшага Сэрца Езуса

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік абвясціў аб падрыхтоўцы ім дакумента аб Найсвяцейшым Сэрцы Езуса. “Мы перажываем месяц, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса”, — нагадаў Папа Францішак. Ён заўважыў, што 27 снежня 2023 года споўнілася 350 гадоў з дня першага аб’яўлення Найсвяцейшага Сэрца Езуса французскай манахіні Маргарыце Марыі Алакок, а святкаванне гэтага важнага юбілею ...

Читать далее »

Камера 21 у Асвенцыме. А ў ёй — барэльеф Сэрца Езуса

Гэтыя выявы, зробленыя на сцяне камеры канцлагера, такія ж кранальныя і натхняльныя, як і працы Караваджа… Каталіцкае мастацтва выконвала ў гісторыі мноства функцый — ад адукацыйнай да духоўнай. Аднак самыя вядомыя і шанаваныя шэдэўры знікаюць перад простым барэльефам на сцяне камеры ў нацысцкім канцлагеры Асвенцым. Разьба на сцяне Выява хоць і надзвычай простая і некаляровая, але ўражанне ад яе моцнае. ...

Читать далее »

Папа: у Сэрцы Езуса любоў Бога сустрэлася з чалавецтвам

Прасіць Пана аб тым, каб ачысціў нашы сэрцы ад пыхі, неўпарадкаванасці, неадчувальнасці і напоўніў іх Сабой, “бо ў Яго любові і ў боязі Яго наша сэрца можа знайсці супакой”, — заклікаў Папа Францішак. “Паслязаўтра мы будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у якім Божая любоў сустрэлася з усім чалавецтвам. Запрашаю кожнага з вас з даверам углядацца ў Найсвяцейшае Сэрца Езуса ...

Читать далее »

Пантыфік: чэрпаць з Сэрца Езуса духоўныя сілы

У чэрвені Папа заклікаў маліцца да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і падтрымліваць святароў. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 6 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. “У пятніцу будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На працягу ўсяго чэрвеня заклікаю маліцца да Сэрца Езуса і праз блізкасць і любоў падтрымліваць вашых святароў, каб былі вобразам Сэрца, напоўненага міласэрнай любоўю”, — заахвоціў ...

Читать далее »

Парафіяльную ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса адзначылі ў Падсвіллі

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 23 чэрвеня 2017 года, у Падсвіллі (Глыбоцкі дэканат), дзе касцёл носіць такі тытул, мясцовыя жыхары, а таксама госці з Прошкава і Азярцоў, сабраліся на парафіяльны фэст. Пробашч парафіі кс. Аляксандр Дулінец прывітаў вернікаў, якія прыбылі ў святыню, а таксама святароў з Глыбоцкага дэканату, якія перад св. Імшой неслі паслугу ў канфесіяналах, а затым цэлебравалі святочную ...

Читать далее »