Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса – сімвалу і жывому доказу Любові нашага Збаўцы да чалавека. Гэта час, калі асаблівым чынам Касцёл ушаноўвае Таямніцу жывога Бога, які так палюбіў чалавецтва, што спаслаў Свайго Сына на адкупленне свету.
Супольнасць вернікаў ушаноўвае гэты акт праз культ Сэрца Езуса, прыцягваючы ўвагу да літаніі, якая у 33-х выразах паказвае істоту Божай Любові, набажэнствах першых пятніц месяца – абяцанні дадзеныя самім Хрыстом для тых, якія ушаноўваюць таямніцу Божай Любові, то бок іншыя атрыбуты пабожнасці да Сэрца Збаўцы. Дарэчы, што мы ведаем пра культ Сэрца Езуса і якія яго знакі маем перад сабою?
Супольнасць сэрцанаў прапануе невялікі тэст, дзякуючы якому можна праверыць альбо дапоўніць свае веды!
Дзякуй за ўвагу! Спадзяемся што кожны змог паглыбіць знаёмства з культам Сэрца Езуса і зацікавіцца некаторымі дадзенымі з тэсту.
Напрыканцы хацелася б падзяліцца тэкстам прыгожай малітвы, якая была ўкладзена на аснове аб’яўленняў святой Маргарыты Марыі Алякок і якой штодзённа моліцца Супольнасць Айцоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Гэта Сэрца, якое так моцна палюбіла людзей, а якое атрымлівае ад многіх, нават ад гэтых асабліва ўмілаваных, толькі холад, абыякавасць і няўдзячнасць.
Мы чулі, о Пане, Твае балесныя скаргі. Благаслаўлёнай Слузе і вучаніцы Твайго Сэрца Ты адкрыўся, што гэта няўдзячнасць найбольш балючая для Цябе, чым цярпенні ўсёй Тваёй мукі. Ты сказаў, што, калі б людзі аказалі Табе хоць крыху любові, за нішто палічыў бы ўсё тое, што для іх учыніў.
Гэтай узаемнай любоўю хочам адорваць Цябе, о Пане. Мы можам суцешыць Цябе нашай любоўю, поўнай спачування і ўдзячнасці. Каб мы маглі жыць толькі жыццём, поўным самаадданасці, самаадрачэння і любові, якой так прагне Тваё Сэрца!
Разам з Марыяй Магдаленай хочам выліць на галаву Тваю святую і ногі Твае пах любові сардэчнай і адданай хвалы. З Веранікай прагнем суцешыць Цябе за ўсе знявагі, учыненыя Табе.
А ў канцы з Маці Тваёй, са святым Янам і з адданымі і вернымі сябрамі на Кальварыі хочам перапрасіць за самоту, у якой пакінулі Цябе ўмілаваныя сэрцы.
Каб мы маглі нашай апостальскай стараннасцю адшукаць для Цябе ўсе сэрцы.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса няхай будзе любімае ўсюды.
Сэрцу Езуса, годнаму праслаўлення, няхай будуць хвала, падзяка і суцяшэнне ўсюды і заўсёды. Амэн.
Матэрыял падрыхтаваў Аляксандр Пятліцкі SCJ
Фота: kronika.scj (Maria Samborska)
