Святыя Ян Павел ІІ, Андрэй Кім Тэгон, Франчэска Саверыя Кабрыні, Жазэфіна Бакіта і Карла Акуціс выбраны апекунамі Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Сеуле ў 2027 годзе, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. “З нагоды кожных Сусветных дзён моладзі выбіраюцца святыя апекуны як прыклад веры для моладзі і як правадыры дзякуючы сведчанню іх жыцця і іх духоўнасці”, — гаворыцца ў афіцыйным ...
Читать далее »Архив меток: СДМ-2027
Крыж з калючага дроту. Сімвал падзелу стане знакам надзеі на Сусветных днях моладзі ў Сеуле
Магутны сімвал прымірэння будзе суправаджаць Сусветныя дні моладзі ў Сеуле ў 2027 годзе: выведзены з эксплуатацыі калючы дрот з дэмілітарызаванай зоны, якая аддзяляе Паўночную і Паўднёвую Карэю, будзе пераўтвораны ў вялікі «Крыж міру». Пра гэта паведамляе агенцтва Fides, тлумачачы, што праект, які ўжо пачаўся, мае на мэце паставіць тэму падзелу Карэйскага паўвострава ў цэнтр Сусветных дзён моладзі, ператварыўшы сімвал канфлікту ...
Читать далее »Карэя адчыняе дзверы: дыпламаты дапамогуць пілігрымам Сусветных дзён моладзі
Камітэт па падрыхтоўцы Сусветных дзён моладзі (СДМ) у Сеуле ў 2027 годзе паабяцаў поўную падтрымку паломнікам з далёкіх краін, каб забяспечыць універсальнасць форуму, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. На сустрэчы з дыпламатамі з 25 краін Еўропы і Лацінскай Амерыкі, якая прайшла ў кампусе Каталіцкага ўніверсітэта Карэі, арганізатары СДМ абмеркавалі спрашчэнне візавых працэдур, паведамляе Ксёндз Фабіяна Рэбеджані, намеснік дырэктара аргкамітэта, падкрэсліў, ...
Читать далее »Сімвалы Сусветных дзён моладзі распачынаюць падарожжа па Карэі
У Паўднёвай Карэі стартавала нацыянальная пілігрымка сімвалаў Сусветных дзён моладзі, якая ахопіць усе дыяцэзіі краіны ў межах падрыхтоўкі да форуму. 20 студзеня 2026 года сеульская катэдра напоўнілася асаблівай малітвай: арцыбіскуп Пітэр Сун Тэк Чон благаславіў пятнаццаць скульптур з лагатыпам будучага свята. Кожная з гэтых эмблем адправіцца ў свой рэгіён як вястун адзінства і супольнай мары. Гэты крок распачаў новы этап ...
Читать далее »У Сеуле стварылі хор і аркестр Сусветных дзён моладзі 2027
Арцыбіскуп Пітэр Чунг узначаліў інаўгурацыйную святую Імшу для хору і аркестра Сусветных дзён моладзі 2027 года, якія будуць суправаджаць галоўныя ўрачыстасці моладзевага форуму ў Сеуле. У суботу, 17 студзеня 2026 года, у капліцы “Familia” сеульскай катэдры пачаўся новы этап падрыхтоўкі да будучага моладзевага форуму. Спецыяльна створаныя хор і аркестр СДМ-2027 афіцыйна распачалі сваё служэнне падчас урачыстай літургіі, якую ўзначаліў арцыбіскуп ...
Читать далее »Святы Пасад зацвердзіў афіцыйны тэкст малітвы СДМ-2027
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця зацвердзіла афіцыйную малітву Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць з 3 па 8 жніўня 2027 года ў Сеуле. Тэкст падрыхтаваў карэйскі арганізацыйны камітэт форума па ініцыятыве мясцовага епіскапату. Малітва натхнёная дэвізам Сусветных дзён моладзі 2027 года: “Будзьце адважнымі: Я перамог свет” (Ян 16,33). Яна заклікае моладзь давяраць Хрысту і жыць паводле Евангелля сярод выклікаў ...
Читать далее »Стала вядома дата СДМ-2027 у Карэі
Сусветныя дні моладзі ў Сеуле адбудуцца 3-8 жніўня 2027 года – абвясціў Папа Леў XIV напрыканцы Юбілею моладзі. Іх тэмай стануць словы Езуса з Евангелля паводле святога Яна: “Будзьце адважнымі: Я перамог свет”. Перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 3 жніўня 2025 года на полі Тор-Вергата ў Рыме, Пантыфік нагадаў, што “пасля завяршэння гэтага Юбілею “пілігрымка надзеі” моладзі працягнецца і ...
Читать далее »Біскуп з Карэі: Юбілей моладзі – генеральная рэпетыцыя СДМ
На Юбілей моладзі ў Рым прыехалі каля 1500 пілігрымаў з Паўднёвай Карэі, з іх каля 1100 — з Сеульскай архідыяцэзіі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць Сусветныя дні моладзі. Разам з маладымі карэйскімі вернікамі ў Вечны горад прыбыў біскуп Пол Кён-Сан Лі, дапаможны біскуп Сеульскай архідыяцэзіі і мясцовы каардынатар СДМ-2027. У размове з інфармацыйным агенцтвам “SIR” іерарх адзначыў, што праз ...
Читать далее »У Сеуле прайшла цырымонія запуску Сусветных дзён моладзі — 2027
Каталіцкі Касцёл Паўднёвай Карэі распачаў падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі 2027 года. 28 ліпеня 2024 года ў катэдральным саборы Мёндан у Сеуле прайшло ўрачыстае мерапрыемства па запуску моладзевага форума. У падзеі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, сярод якіх былі бежанцы з Паўночнай Карэі, моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і вайскоўцы. Прысутнічалі таксама апостальскі нунцый у Карэі арцыбіскуп Джавані Гаспары, сакратар ...
Читать далее »«Катэдральны лагер» арганізавалі карэйцы ў межах падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Сеуле
Неардынарны моладзевы лагер быў арганізаваны ў сеўльскім саборы Мёндонг. У яго вестыбюлі стаялі турыстычныя крэслы, на якіх плячо ў плячо сядзелі біскупы, святары, законніцы і, перш за ўсё, карэйская моладзь. Гэта была першая з серыі інтэрактыўных сустрэч, прысвечаных Сусветным дням моладзі (СДМ) у 2027 годзе. Ідэя «катэдральнага лагера» нарадзілася сярод сеўльскіх святароў, якія заўважылі, што ў маладых людзей узнікае шмат ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!