26 ліпеня 2023 года распачаліся Дні ў дыяцэзіях, якія з’яўляюцца першай часткай Сусветных дзён моладзі. На іх прыехала 67 тысяч пілігрымаў з 126 краін свету. Маладых людзей прымаюць 17 партугальскіх дыяцэзій, сярод якіх Порту, Фаціма, Каімбры, Брага і нават Азорскія астравы. Іх сустракаюць у сем’ях, а таксама ў грамадскіх установах. На працягу Дзён у дыяцэзіях маладыя людзі знаёмяцца з мясцовай ...
Читать далее »Архив меток: СДМ 2023
СДМ-2023: падсумаванне падрыхтоўкі і гімн на беларускай мове (+відэа)
Неўзабаве, 1-6 жніўня 2023 года, у Лісабоне пройдуць 37-я Сусветныя дні моладзі пад дэвізам “Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла” (Лк 1, 29). На дадзены момант зарэгістравалася каля 600 тысяч пілігрымаў са 184 краін свету. Паводле інфармацыі арганізатараў СДМ, большасць удзельнікаў прыбудуць з Іспаніі, Італіі, Партугаліі, Францыі, Польшчы і ЗША. Акрамя гэтага, на СДМ-2023 зарэгістравалася больш за 20 тысяч чалавек, ...
Читать далее »Праз Швецыю ў Лісабон. Велапілігрымка на Сусветныя дні моладзі
Капліца Маці Божай Цудатворнага Медаліка ў Парыжы стала сімвалічным пачаткам другога этапу велападарожжа ў Лісабон у рамках праекта «Расчыніце веру». Два ўдзельнікі гэтай пілігрымкі — кс. Гжэгаж Керпец і Мар’ян Бутар маюць ужо 2 тысячы пройдзеных кіламетраў. У дарогу яны адправіліся больш за 2 тыдні таму, выбраўшы незвычайны маршрут. Веласіпедысты дабраліся на пароме да Швецыі і адтуль адправіліся ўжо на ...
Читать далее »СДМ-2023: католікаў запрасілі ў храмы іншых канфесій і рэлігій
Удзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне змогуць наведаць месцы культу іншых рэлігій: ісламу, юдаізму, індуізму, а таксама храмы, дзе будуць адбывацца экуменічныя малітвы. Паводле меркавання Лісабонскага Патрыярхату, які прымае сустрэчу маладых католікаў з усяго свету з 1 па 6 жніўня 2023 года, гэта спрыяе развіццю дыялога паміж вернікамі. Адказны за экуменічныя і міжрэлігійныя адносіны ксёндз Пітэр Стылуэл дадаў, што ў ...
Читать далее »Хто шые Папу Францішку арнат для святой Імшы ў Лісабоне?
У партугальскіх майстэрнях па пашыве адзення ўжо вырабляюць 10 тысяч арнат для святароў і біскупаў, якія будуць удзельнічаць у святкаванні Сусветных дзён моладзі. Папскі арнат, як стала вядома штодзённаму выданню «Correio da Manha», будзе пашыты ў адной з швейных майстэрняў на паўночным захадзе Партугаліі. Адначасова, як паведамляе мясцовая прэса, распачаўся выраб камунікантаў для св. Імшаў СДМ у Лісабоне. Гэтую справу ...
Читать далее »Нябесных апекуноў Сусветных дзён моладзі – 2023 будзе трынаццаць
Усе яны сведкі таго, што жыццё з Хрыстом напаўняе і збаўляе моладзь ва ўсе часы. У нябесныя апекуны Сусветных дзён моладзі заўсёды абіраюць тых, хто мае дачыненне да гэтай падзеі або да рэлігійнай і духоўнай спадчыны прымаючай краіны. Карацей кажучы, яны з’яўляюцца сцяганосцамі СДМ у вачах маладых пілігрымаў з усяго свету. Як паведамляе Avvenire, калі ў 2016 годзе ў Кракаве ...
Читать далее »Партугальскі ўрад падрыхтаваў да СДМ праект амністыі для моладзі
У сувязі з Сусветнымі днямі моладзі ў Лісабоне ўрад Антоніу Кошты ўхваліў праект пашырэння амністыі на маладых людзей, якія адбываюць у Партугаліі турэмнае зняволенне тэрмінам не больш за 12 месяцаў. У абгрунтаванні ўлады патлумачылі, што амністыя непасрэдна звязана з мерапрыемствам, арганізаваным з 1 па 6 жніўня 2023 года з удзелам маладых католікаў і Папы Францішка. Кошта адзначыў, што менавіта дзякуючы ...
Читать далее »Фаціма чакае візіту Папы падчас Сусветных дзён моладзі
Рэктар сусветна вядомага марыйнага санктуарыя чакае, што Папа Францішак наведае Фаціму ў рамках свайго ўдзелу ў Сусветных днях моладзі ў Лісабоне на пачатку жніўня. Цалкам верагодна, што Святы Айцец прыедзе ў Фаціму “ў якасці пілігрыма, каб тут памаліцца”, — сказаў ксёндз Карлас Кабесіньяс у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Ecclesia. Ён таксама рыхтуецца да звязанага з магчымым візітам вялікага наплыву пілігрымаў. Папа ...
Читать далее »Пантыфік: СДМ дапамагаюць моладзі марыць і глядзець наперад
Агляду гісторыі Сусветных дзён моладзі прысвечана кніга Доўгі шлях у Лісабон (Um Longo Caminho até Lisboa) партугальскай журналісткі Аўры Мігель, да якой Папа Францішак напісаў прадмову. “У маім сэрцы і перад вачыма ўсё яшчэ стаіць велізарны натоўп моладзі, якая дзесяць гадоў таму ў ліпені вітала мяне ў Рыа-дэ-Жанэйра. Паездка ў папамабілі, ад ваеннай крэпасці, дзе прызямліўся верталёт, да месца сустрэч ...
Читать далее »СДМ-2023: заяўкі на ўдзел падалі больш за 600 тысяч чалавек
Больш за 600 тысяч чалавек ужо падалі заяўкі на ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, — паведаміў аргкамітэт каталіцкага моладзевага форума. У партугальскую сталіцу можа прыехаць да 1,5 мільёна чалавек, — заўважае інфармацыйнае агенцтва KAI са спасылкай на выданне Visão. Адзначаецца таксама, што з набліжэннем сусветнай сустрэчы, сістэматычна павялічваецца колькасць валанцёраў. Па словах ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!