Архив меток: салезіяне

Моладзь з мінскага араторыя выступіла ў Маскве з мюзіклам пра ксяндза Боска

Мюзікл “Ксёндз Боска айцец і настаўнік”, які салезіянская моладзь рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння ксяндза Боска ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у сталіцы Расійскай Федэрацыі горадзе Маскве 15 мая. Мюзікл, аўтарам сцэнарыя якога з’яўляецца семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, добра пасаваў да тэмату сям’і, бо значная ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч абраны “Чалавекам 2015 года” па версіі салезіянскай сям’і

Юбілей 70-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча сабраў 2 студзеня шматлікіх святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Салезіянская сям’я таксама не была выключэннем. Ксяндзы-салезіяне, сестры-салезіянкі, салезіяне-супрацоўнікі і моладзь прыехалі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны, каб узнесці малітвы падзякі Пану за добрага святара, пастыра і сапраўднага Чалавека. Моладзь добра ўсведамляе вартасць гэтай асобы ў Каталіцкім ...

Читать далее »

Дзень духоўнай адновы для салезіянаў Беларусі прайшоў у Бараўлянах

Чарговы квартальны дзень духоўнай адновы для салезіянаў прайшоў 9 лістапада 2015 года ў Бараўлянах. У сустрэчы удзельнічалі 16 салезіянаў з усёй Беларусі. Гэты час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі салезіянамі дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Сустрэча, якая паміж іншым была прысвечана супольнай малітве за памерлых сабратоў, распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнта і малітвай святога Ружанца за памерлых салезіянаў, якія ...

Читать далее »

У Мінску прывіталі новага дырэктара салезіянскай супольнасці

27 верасня падчас Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB. З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне «супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве». Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у ...

Читать далее »

Аб пакліканні да духоўнага бацькоўства ў размове з кс. Віктарам Гайдукевічам

Новае пакаленне святароў плённа працуе з моладдзю, заахвочвае юнакоў да творчай дзейнасці. Імша, казанні і заняткі па-беларуску з’яўляюцца жыватворчай сілай для маладых беларусаў. Мы пагутарылі з кс. Віктарам Гайдукевічам, настаяцелем салезіянскай супольнасці на Беларусі. -Ксёндз Віктар, як Вам удаецца  адрадзіць традыцыі  і педагагічны досвед кс. Боска ў сучасных умовах на Беларусі? — Як гістарычная постаць, будучы божым чалавекам, Ян Боска ...

Читать далее »

У Раўбічах адбылася адпустовая ўрачыстасць

20 верасня ў Раўбічах ў парафіі св. Мацвея, апостала і евангеліста, адбылася адпустовая ўрачыстасць.  На свята вакол алтара Пана сабраліся парафіяне і госці з Мінску, Бараўлян і іншых мясцін. Раздзяліць урачыстасць разам з пробашчам парафіі кс. Станіславам Лугоўскім SDB прыехалі таксама яго субраты з салезіянскіх парафій Мінску і міншчыны, сёстры салезіянкі і салезіяне супрацоўнікі. Таксама ўжо традыцыяй стала штогадовае выступленне ...

Читать далее »

Смаргонскі Савіо-клуб папоўніўся новымі ўдзельнікамі

Што б вы рабілі, калі б даведаліся, што ў хуткім часе памрэце? Не ведаю, як адказалі бы вы, але св. Дамінік Савіо адказаў так: “Я бы далей гуляў у футбол”. Гэты маленькі хлопчык у кожны момант гатовы быў спаткацца з Богам і гэтаму вучыў сваіх сяброў. Сёння ў дзяцей парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці ...

Читать далее »

У капліцы на бараўлянскай горцы клерык Юрый Пашкавец SDB аднавіў часовыя манаскія шлюбы

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB. Пасля казання, у якім дэлегат салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, клерык Юрый склаў перад Богам і людзьмі шлюб паслухмянасці, убоства і чыстасці. ...

Читать далее »

Салезіянская сям’я з Беларусі наведала Турын

З нагоды святкавання Юбілею – 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско Салезіянская сям’я Беларусі вырашыла адведаць родныя мясціны Святога ў Італіі. Пілігрымка адбылася з 18 па 28 жніўня 2015 года. Яна стала завяршаючай кропкай святкавання Юбілею і была зарганізавана, як падзяка шматлікім людзям за служэнне на хвалу Божую і карысць моладзі ў салезіянскіх супольнасцях, асабліва ў гэты юбілейны год. ...

Читать далее »

Салезіяне Беларусі адзначаць Дзень адзінства

20 чэрвеня адбудзецца Дзень адзінства Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Традыцыйна ён звязаны з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць гэтае свята ў дзень нараджэння Рэгіянальнага настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by. Месцам святкавання стане салезіянская пляцоўка ў Жупранах, дэвізам будуць словы: “Маргарыта Окьена — маці і настаўніца ...

Читать далее »