Прадстаўляем Вашай увазе расклад Велікапосных рэкалекцый у гарадах Віцебскай дыяцэзіі. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага – 11, 12, 13 сакавіка (ксёндз рэкалекцыяніст а. Зміцер Грышан Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква) Адрас: вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28. Віцебск, парафія св. Уладзіслава – 2, 3, 4 сакавіка (ксёндз рэкалекцыяніст а. Андрэй Сідаровіч MIC) Адрас: вул. Генерала Іваноўскага, 5, 4 паверх. Віцебск, парафія Святога Духа – 16, ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Велікапосная сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Гродне
15 лютага, у другі дзень Вялікага посту, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне прайшла традыцыйная сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася малітвай Літургіі гадзінаў, затым быў час на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і магчымасць паяднання з Богам у сакраманце пакаяння. Рэалізаваць пакліканне да святасці З канферэнцыяй пад назвай “Роля змярцвенняў у духоўным жыцці ...
Читать далее »«Рэанімацыя»: рэкалекцыі для студэнтак правялі сёстры эўхарысткі ў Полацку
Дні рэкалекцый – гэта сапраўды час, калі Пан выводзіць нас з нашых спраў, праблем, нашай штодзённасці і мітусні ў месца аддаленае і спакойнае, каб аднавіць нам сілы, распаліць агонь нашай веры, каб паказаць Сябе і Сваю вялікую любоў да нас. Назвай рэкалекцый, якія ў Полацку праводзілі сёстры эўхарысткі, стала слова “Рэанімацыя”. Насамрэч у жыцці кожнага чалавека здараюцца моманты, калі ён ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі для Папы правядзе святар-паэт
Велікапосныя рэкалекцыі для Папы і іерархаў Рымскай курыі правядзе кс. Жазэ Таленціна Мэндонса – партугальскі душпастыр, тэолаг і паэт, віцэрэктар Лісабонскага каталіцкага ўніверсітэта і кансультант Папскай рады па культуры. 53-гадовы святар вельмі вядомы ў сваёй краіне. У 2014 годзе ён быў афіцыйным прадстаўніком Партугаліі на Сусветным дні паэзіі. Духоўныя практыкаванні пройдуць 18-23 лютага. Як і ў папярэднія гады месцам іх ...
Читать далее »Рух “Сужэнскія сустрэчы» запрашаюць сем’і ў лютым на рэкалекцыі
Рух “Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 9-11 лютага 2018 года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11). Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...
Читать далее »«Абудзіся!»: рэкалекцыі для дзяўчат пройдуць у Росіцы
Сёстры-эўхарысткі запрашаюць дзяўчат з 5 па 7 студзеня 2019 года ў Росіцу на рэкалекцыі. Па ўсіх пытаннях і папярэдняму запісу можна звяртацца па тэл. +37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза SJE
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі. Аўдыё (усе тры дні)
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) праходзяць з 15 па 17 снежня 2017 года. Праводзіць кс. Андрэй Кулік, віцэ-дэкан Глыбоцкага дэканата, пробашч парафіі ў Дзеркаўшчыне. Прадстаўляем Вашай увазе аўдыёзапісы трох рэкалекцыйных навук, каб тыя, якія не могуць прыняць удзел у рэкалекцыях у сваіх парафіях па прычыне хваробы, змаглі такім чынам падрыхтаваць сваё сэрца на прыйсце Збаўцы. Дзень 1. Дзень 2. ...
Читать далее »Днi цішыні для дзяўчат зладзяць сёстры кармэліткі ў Гудагаі
На духоўныя “сустрэчы цішыні” запрашаюць дзяўчат сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса. Дні цішыні адбудуцца 8-10 снежня ў кляштары кармэлітак у Гудагаі (Астравецкі дэканат). Тэма рэкалекцый — «Затрымайся, паслухай у цiшынi». Пра жаданне прыняць удзел у духоўных сустрэчах трэба загадзя паведаміць: +375 29 525 53 30 с. Магдалiна. grodnensis.by
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне
1-3 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя практыкаванні арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Запісацца i атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 33 325 57 64 (Юрый). grodnensis.by
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!