Архив меток: пытанне-адказ

Што адлюстравана на крыжы Папы?

“Хвала Хрысту! Падкажыце, калі ласка, што адлюстравана на крыжы, які носіць Папа Францішак?” Тэрэзія На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – На крыжы, які носіць Папа Францішак, адлюстраваны Хрыстос у вобразе добрага Пастыра, каля Якога знаходзяцца авечкі – вернікі Касцёла. Над Хрыстом прадстаўлены голуб – сімвал Духа Святога. Такі самы крыж носіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Читать далее »

Ці можа католік удзельнічаць у палітычным жыцці краіны?

“Ці можна католікам уваходзіць у якую-небудзь палітычную партыю і насіць нейкія знакі прыналежнасці да яе?” Ірына На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – “Дактрынальная нота” адносна некаторых пытанняў удзелу каталікоў у палітычным жыцці, выдадзеная Кангрэгацыяй веравучэння ў 2002 годзе, звяртае ўвагу на тое, што “ўдзел хрысціянаў у жыцці свету за дзве тысячы гадоў набыў розныя формы. Адной з іх ...

Читать далее »

Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?

“Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?” Павел  На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR:  – Адносна гомасексуалізму “Катэхізіс Каталіцкага Касцёла” дае выразны адказ. “Гомасексуалізм азначае адносіны паміж мужчынамі ці жанчынамі, якія адчуваюць сексуальную цягу, выключную або пераважную, да асобаў аднаго з імі полу. Абапіраючыся на Святое Пісанне, якое прадстаўляе гомасексуальныя дзеянні як цяжкую форму распусты, Святая Традыцыя нязменна аб’яўляе “гомасексуальныя акты безумоўна ...

Читать далее »

Хачу ўступіць у кармелітанскі ордэн. Што патрэбна зрабіць?

“Хвала Хрысту! Я хачу ўступіць у кляштар і адчуваю вялікую прыхільнасць да духоўнасці Кармелю. Але я не ўпэўнена, што ўступлю менавіта ў кармелітанскі ордэн. Ці магу я прыняць шкаплер і ўступіць у які-небудзь іншы ордэн? Ці трэба выбраць штосьці адно? Буду вельмі ўдзячная за адказ”. Марыя Белая На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Паважаная Марыя! Выбар жыццёвай дарогі ...

Читать далее »

Ці можна зрабіць татуіроўку з надпісам “Езус”?

“Слава Ісусу Хрысту! Хачу зрабіць татуіроўку з надпісам “Езус” па-габрэйску (ישוע) каля сэрца ў намеры пасвячэння свайго жыцця Збаўцу. Як ставіцца Касцёл да падобных учынкаў?” Сяргей На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Прысвячэнне свайго жыцця Збаўцу адбываецца ў сакраманце хросту. Кожны ахрышчаны чалавек аддадзены Богу. Як сцвярджае “Катэхізіс Каталіцкага Касцёла”, “ахрышчаны належыць Таму, Хто памёр і ўваскрос за ...

Читать далее »

Ці можна прымаць Святую Камунію тройчы на дзень?

“Хвала Хрысту! У мяне ўзнікла такое пытанне. Ці можна прымаць Святую Камунію тры разы за суткі? Падчас фэсту ў мястэчку Гудагай васямнаццатага ліпеня я прымала Камунію а дванаццатай гадзіне ночы, пасля на Імшы ранкам а палове на дзявятую. Ці можна яшчэ было прыняць Камунію ў дванаццаць (апоўдні)?” Людміла На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Святую Камунію за адны суткі ...

Читать далее »

Што Касцёл кажа пра Меджугор’е?

“Хвала Хрысту! Я хацеў бы атрымаць адказ, якая афіцыйная пазіцыя Святога Пасаду, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адносна з’яў у Меджугор’і. Я чытаў, што Ватыкан на дадзены момант не пацвердзіў гэтыя з’явы, і пакуль гэтага не адбудзецца, там нельга арганізоўваць афіцыйныя паломніцтвы. Адсюль пытанне: ці дазваляецца ў касцёлах вешаць абразы, ставіць фігуры Маці Божай з Меджугор’я? І ці маюць права святары ...

Читать далее »

Ці верыць Касцёл у існаванне іншапланецян?

Адной з тэмаў, якой часта спекулююць аматары сенсацый, з’яўляецца існаванне пазазямных істот, якія нібыта час ад часу наведваюць зямлю і ўступаюць у кантакт з людзьмі. Апавяданні пра існаванне далёкіх касмічных цывілізацый і іншапланецян даўно спадарожнічаюць жыццю чалавека. Яны пачалі масава з’яўляцца напрыканцы ХІХ ст. і прыкладна з 1940-х гг. шырока ўвайшлі ў літаратуру, кіно, тэлебачанне, мастацтва. Часам пра прышэльцаў і ...

Читать далее »

Наколькі падрабязна трэба казаць аб сваіх грахах на споведзі?

Кожны раз, калі я іду на споведзь, я сумняваюся, ці правільна каюся ў сваіх грахах. Не маглі б вы даць дакладную схему, што і як казаць, як называць свае грахі, наколькі паглыбляцца ў дробязі? Існуе вельмі шмат схемаў іспытаў сумлення, які мы праводзім, рыхтуючыся да споведзі. Нагадаем, што вызнанне цяжкіх (смяротных) грахоў абавязковае, вызнанне жа паўсядзённых (звычайных) грахоў пажадана. Няма ...

Читать далее »

Ці адносіцца праваслаўная канфесія да Царквы Хрыстовай?

“Ці належыць праваслаўная канфесія да Царквы Хрыстовай? Як належыць? А то маскоўскія каталікі на сваіх форумах “крычаць”, што не”. Генавэфа На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Дагматычная канстытуцыя ІІ Ватыканскага сабору пра Касцёл «Ad gentes» дае наступнае афіцыйнае вызначэнне, чым ёсць Хрыстовы Касцёл: «Хрыстус, адзіны Пасярэднік, устанавіў і няспынна падтрымлівае тут, на зямлі, свой святы Касцёл, супольнасць веры, ...

Читать далее »