Архив меток: пытанне-адказ

Ці неабходна Святая Камунія, каб патрапіць у рай?

“Ці неабходна Святая Камунія, каб патрапіць у рай?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – Я сабе не ўяўляю верніка, католіка-практыка, які не мае перашкодаў і не прыступае да Св. Камуніі! Перадусім Святая Камунія ўмацоўвае нашу сувязь з Хрыстом. Галоўным плёнам прыняцця Эўхарыстыі ў святой Камуніі з’яўляецца глыбокае яднанне з Езусам Хрыстом. Пан кажа: “Хто спажывае Маё Цела ...

Читать далее »

Ці могуць быць хроснымі бацькамі яўрэй і каталічка?

“Мы збіраемся хрысціць сына. Ці можа быць у яго хросным яўрэй і хроснай каталічка?” Юля На пытанне адказвае кс. Андрэй Сідаровіч MIC: – Пачнём адказ на гэтае пытанне з хроснай каталічкі. Так, яна можа быць хроснай пры ўмове, што сама з’яўляецца хрысціянкай-практыкам. Ідэальны варыянт кандыдатаў на хросных – гэта калі і бацька, і маці – каталікі. Такое патрабаванне Касцёла звязана ...

Читать далее »

Які сэнс у адпустах?

“Хацеў бы ўдакладніць пра адпусты. Што разумеецца пад тэрмінам “часовая кара за грахі” і што значыць “адпуст гэтай кары”? Пасля таго як грэх адпускаецца Хрыстом праз святара падчас сакраманту пакаяння, верніку прызначаецца пакута. Ці сэнс выканання ўмоваў адпусту такі ж, што і пакуты? А менавіта – накіроўваць сваё сэрца да Бога праз хрысціянскія ўчынкі малітвы і міласэрнасці? Ці адпусты – ...

Читать далее »

На чым палягае заступніцтва святых?

 “Мой сябра крытыкуе Касцёл за пакланенне святым. Я яму спрабаваў тлумачыць, на чым палягае заступніцтва святых, але ў мяне не хапае аргументаў. Ці не маглі б вы ўказаць на тэксты ў Св. Пісанні пра заступніцтва святых? Чаму мы звяртаемся да іх па дапамогу? Дзякуй!” Павел На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Св. Пісанне рашуча забараняе аказваць каму-небудзь пакланенне ...

Читать далее »

Ці можна ў Вялікім посце слухаць музыку?

«Хвала Хрысту! У мяне ёсць такое пытанне. Ці можна падчас Вялікага посту слухаць музыку?» Андрэй На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Прамога такога абмежавання няма. У тым варыянце касцёльных запаведзяў, які цяпер абавязковы для Беларусі, прыводзіцца норма: «у перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у гучных забавах». Перыядамі пакаяння з’яўляюцца ўсе пятніцы году і перыяд Вялікага посту.  Калі мы не сумняваемся, што ...

Читать далее »

Ці карае Бог за грахі пры жыцці?

«Ці карае Бог за грахі пры жыцці?» Сяргей, 29 гадоў Адказвае кс. Віталь Сідорка Паважаны Сяргей, хоць, як можа паказацца на першы погляд, адказ на Вашае пытанне просты, аднак, калі закрануць дадзеную праблематыку глыбей, можна заўважыць шмат іншых цікавых, а нават цяжкіх момантаў. Усё па парадку. Па-першае, калі мы ўспрымаем кару за грахі як адназначнае зло, то навучанне Касцёла адносна ...

Читать далее »

Што такое “бiнацыя” і “трынацыя”?

“Хвала Хрысту! Хацелася б даведацца, колькi Святых Iмшаў можа цэлебраваць святар у нядзелю і ў буднія дні? Таксама прашу растлумачыць, што такое “бiнацыя” і “трынацыя”? Андрэй На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – Хвала навекі! Дзякую Вам, Андрэй, за пытанні! Прэзбітар (святар) можа цэлебраваць Эўхарыстыю толькі раз на працягу дня. Касцельнае Права дапускае выключэнні адносна гэтага правіла. Кодэкс з ...

Читать далее »

Што кажа Касцёл пра гіпноз?

 “Што кажа Касцёл пра гіпноз? Ці можа вернік паддацца гіпнозу”? Ірына На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Зададзенае пытанне датычыць рэчаіснасці, яшчэ не цалкам даследаванай у сучаснай псіхалогіі і псіхіятрыі. Здаецца, для звычайнага чалавека гіпноз з’яўляецца нечым таямнічым, а адначасова і захапляльным. Каталіцкі Касцёл у сваіх нешматлікіх выказваннях на тэму гіпнозу ставіцца да яго з асцярожнасцю і, звяртаючы ...

Читать далее »

Дзе ў Беларусі можна паўдзельнічаць у Трыдэнцкай Імшы?

“Хвала Хрысту! У якіх парафіях Беларусі можна паўдзельнічаць у Святой Імшы паводле экстраардынарнай формы Рымскага абраду?” Максім. На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – Шаноўны спадар Максім! Дзякую за цікавае пытанне! Трыдэнцкая Святая Імша цэлебравалася да новых нормаў Другога Ватыканскага Сабору. Для таго, каб была магчымасць цэлебраваць такую Імшу, павінна быць адпаведная група людзей (каля 30 чалавек), якія больш-менш ...

Читать далее »