Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа
Читать далее »Архив меток: пілігрымка
Полацкая пілігрымка працягвае свой шлях да Будслава (+відэа)
Раніцай, 30 чэрвеня, пілігрымы з Полацка развіталіся з гасціннымі парафіянамі города Глыбокае і, нягледзячы на спёку, далей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Пілігрымка Смаргонь-Будслаў у дарозе. Відэа з вышыні
Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная пілігрымка (СМЕП) вырушыла са Смаргоні ў Будслаў 26 чэрвеня. Больш 130 маладых людзей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Відэа знята квадракоптэрам.
Читать далее »Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў
Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. 26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і ...
Читать далее »Мінскі Чырвоны касцёл запрашае ў роварную пілігрымку ў Будслаў
29 чэрвеня ад Касцёла Св. Сымона і Алёны ў Мінску вырушыць роварная пілігрымка да Будслаўскай святыні. У дарогу пілігрымаў праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Шлях да Маці Божай пачнецца пасля св. Імшы на 9.00. Запісацца ў вандроўку можна ў cакрыстыі Чырвонага касцёла. Пілігрымы будуць арганізавана атрымліваць невялікае штодзённае харчаванне. З сабою трэба мець спальнік і адзін намёт на 2-3 ...
Читать далее »У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк
XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...
Читать далее »Працягваецца запіс на сямейную пілігрымку ў Будслаў
Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Інфармацыя пра пілігрымку: 1. Пілігрымка аднадзённая (1 ліпеня). 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава). 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку. 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць ...
Читать далее »Пілігрымка Нарач-Будслаў запрашае ў шлях
29 чэрвеня пасля святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы ...
Читать далее »Першакамунійныя дзеці з Браслава наведалі Росіцу
21 мая на заканчэнне Белага тыдня, на які першакамунійныя дзеці хадзілі з ахвотай, адбылася пілігрымка ў Росіцу да благаслаўлёных пакутнікаў. Духоўна суправаджаў яе пробашч браслаўскай парафіі айцец Станіслаў Мжыглуд і сёстры-эўхарысткі Аліцыя Буткевіч і Таццяна Гмыза. Таксама дапамагла ў арганізацыі выезда дабрачыннае таварыства «Caritas» г. Браслава ў асобе спадарыні Тамары Пашкевіч. Узняў настрой цёплы прыём айцоў марыянаў Чэслава Курэчкі і ...
Читать далее »Шаркаўшчынскія «Маргарыткі» зладзілі пілігрымку ў Віцебск
4 мая па асабістаму запрашэнню біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ўдзельнікі малітоўнага руху «Маргарыткі» з Шаркаўшчынскай парафіі наведалі Віцебск. Вядома, што ў снежні мінулага году катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага расчыніў сімвалічныя Брамы Міласэрнасці. Праходзячы праз іх, кожны вернік мае магчымасць атрымаць адпуст, калі ў стане асвячальнай ласкі прыме Святую Камунію і памоліцца ў інтэнцыі Святога Айца. Галоўнай нагодай пілігрымкі стала святая ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!