Папа Францішак папрасіў вернікаў малітоўна падтрымаць яго апостальскую пілігрымку ў Фаціму, якую здзейсніць, “каб даверыць Маці Божай дачасны і вечны лёс чалавецтва і праз Яе заступніцтва маліць аб нябесным благаслаўленні”. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі 10 мая 2017 года ў Ватыкане. “Прашу ўсіх, як пілігрымаў надзеі і міру, далучыцца да мяне: няхай вашыя рукі ў малітве працягваюць падтрымліваць ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымка
Адбудзецца пешая пілігрымка Віцебск-Шуміліна
У пятніцу, 12 мая вернікі Віцебска вырушаць у пешую пілігрымку ў Шуміліна, каб далучыцца да ўрачыстага святкавання 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. Пачатак пілігрымкі: 12 мая ў 6 гадзін раніцы ад касцёла святой Барбары. Кантактны тэлефон: +37529 291 73 29 — а. Кшыштаф Коц’ян
Читать далее »Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку па святынях Гродзеншчыны
Маёвыя набажэнствы вернікі з Ліды распачалі пілігрымкай па святынях Гродзенскай дыяцэзіі. 1 мая разам з кс. Юрыем Бяганскім яны наведалі касцёлы ў Мінойтах, Беліцы, Жалудку, Ражанцы, Мікелеўшчызне, Мастах, Воўпе, Росі, Ваўкавыску, Струбніцы. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў пілігрымы завяршылі свой шлях у Шчучыне, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Фацімскай. На працягу ўсяго дня пілігірымы намагаліся аднавіць свае духоўныя сілы, каб ...
Читать далее »Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе. Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс ...
Читать далее »Адбылася пешая пілігрымка з Сапоцкіна ў Свяцк
Вернікі парафіі ў Сапоцкіне, сярод якіх дзеці і моладзь, па традыцыі штогод у нядзелю Божай Міласэрнасці здзяйсняюць пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку, дзе знаходзіцца абраз “Езу, давяраем Табе”. Удзельнікі пілігрымкі ў гэтае свята, устанаўлення якога пажадаў сам Хрыстос, хочуць даверыць Езусу Міласэрнаму свае справы і клопаты. 23 красавіка група з 30 парафіян на чале з пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім ...
Читать далее »Моладзь з Мінска здзейсніла пілігрымку ў Гудагай
26 сакавіка 19 маладых людзей з “Эўхарыстычнага руху маладых”, што дзейнічае пры мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, здзейсніла пілігрымку ў мястэчка Гудагай (Гродзенская вобласць). Разам з моладдзю ў паломніцтве прымала ўдзел сястра Часлава Навіцкая USJK і аніматары руху Дарыюш і Святлана Астасевічы. Маладыя вандроўнікі прыехалі цягніком да станцыі Каменка, што ў пяці кіламетрах ад Гудагаю, а пасля здзейснілі ...
Читать далее »Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку ў Вострую Браму ў Міжнародны жаночы дзень
Вернікі з Ліды разам са сваім духоўным кіраўніком кс. Юрыем Беганскім 8 сакавіка здзейснілі паломніцтва ў Вільню. Пілігрымы пазнаёміліся са шматлікімі славутасцямі горада і прынялі ўдзел у св. Імшы каля алтара Маці Божай Вострабрамскай. Паломнікі маліліся ў інтэнцыі сваіх сем’яў і даверылі асаблівай апецы Маці Божай усіх жанчын. Падчас казання галоўны арганізатар узгадаў словы Папы Пія XII, які той у ...
Читать далее »Зімовыя ўрачыстасці ў Росіцы пройдуць 18 лютага
Урачыстасці ўшанавання бласлаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы ў гэтым годзе адбудуцца 18 лютага. Урачыстасці пачнуцца ў 11 гадзін. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання ад 1 студзеня 2017 года абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт (плаціць дзяржаўную пошліну не трэба). Як заўсёды, на заканчэнне ўсіх пілігрымаў айцы-марыяне запрашаюць на ...
Читать далее »Нацыянальная пілігрымка сем’яў прайшла ў Браславе
10-11 верасня ў Браславе прайшла X Нацыянальная пілігрымка сем’яў на тэму “Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і”. Арганізатарам з’яўляецца Рада па справах сем’яў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Пілігрымка праходзіць раз на год у розных дыяцэзіях краіны. У браслаўскай святыні гэта ўжо другая нацыянальная сустрэча сем’яў. Паколькі цяперашні год у Каталіцкім Кацёле прысвечаны разважанню над міласэрнасцю, то тэмай пілігрымкі стала “прабачэнне і ...
Читать далее »Piligrymka.by запрашае наведаць Рым і Ватыкан у Юбілейны Год Божай Міласэрнасці
Piligrymka.by запрашае Вас у паломніцтва ў Рым і Ватыкан і дорыць падарункі ў Юбілейны Год Божай Міласэрнасці. Спецыяльны кошт пілігрымкі ў Рым і Ватыкан з 5 па 13 верасня 2016 года – 500 руб. Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць, наведаць “сэрца” каталіцкага касцела — сабор Св. Пятра ў Ватыкане і памаліцца на месцы пахавання Св. Язафата Кунцэвіча – заступніка зямлі беларускай. ...
Читать далее »