Архив меток: Патрыярх Барталамей І

Адзіная дата Вялікадня: заклік Патрыярха Канстантынопальскага

Патрыярх Барталамей I выказаў прагненне, каб хрысціяне ўсяго свету адзначалі Уваскрасенне Пана ў адзін дзень. Гэта стане сімвалам пераадолення шматвяковага падзелу. Духоўны лідар праваслаўя звярнуўся з відэапасланнем да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў італьянскім Лап’яна, прысвечанай збліжэнню Цэркваў. Цэнтральнай тэмай яго прамовы стала неабходнасць аб’яднання пасхальнага календара. Патрыярх Канстантынопальскі падкрэсліў, што розныя даты святкавання галоўнай падзеі хрысціянскай веры аслабляюць голас вернікаў ...

Читать далее »

Пантыфік: цяпер час для дыялогу і будавання мастоў

19 мая 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, а таксама іншых рэлігійных традыцый, якія прыбылі ў Рым з нагоды інаўгурацыі яго служэння на Пасадзе святога Пятра. Святы Айцец нагадаў, што пантыфікат яго папярэдніка, Папы Францішка, прайшоў пад знакам братэрства, дыялогу, умацавання экуменічных і міжрэлігійных адносін – у першую чаргу дзякуючы асабістым ...

Читать далее »

У Ватыкан прыехала дэлегацыя з Канстантынопаля

У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату з 28 па 30 чэрвеня 2022 года знаходзяцца ў Рыме. Аб гэтым паведаміла Дыкастэрыя спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагодай стала ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца ў Касцёле 29 чэрвеня. Дэлегацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тэлмісас Ёў, прадстаўнік Сусветнага Патрыярхату пры Сусветнай радзе Цэркваў і сустаршыня Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж ...

Читать далее »

Папа Францішак павіншаваў Барталамея І з юбілеем абрання

Пантыфік павіншаваў Барталамея І з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедру. Ён зрабіў гэта 10 лютага 2022 года ў форме відэазвароту. Папа Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, Канстантынопалі, Іерусаліме, Асізі, Каіры, на Лесбасе ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI і Патрыярх Барталамей моляцца за здароўе Святога Айца

Папа Францішак 4 ліпеня 2021 года перанёс планавую хірургічную аперацыю і знаходзіцца ў рымскім шпіталі Джэмэлі. “Бэнэдыкт XVI з любоўю скіроўвае свае думкі да Папы Францішка і шмат моліцца за яго”, — сказаў інфармацыйнаму агенцтву Adnkronos асабісты сакратар Пантыфіка-эмерыта арцыбіскуп Георг Генсвайн. “Братэрскае пажаданне хуткага выздараўлення” скіраваў Францішку і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Ганаровы лідар праваслаўнага свету запэўніў Святога Айца ў ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў святочнае пасланне да Барталамея І

Войны і канфлікты будуць працягвацца пакуль людзі не зразумеюць, што з’яўляюцца братамі і сёстрамі, — напісаў Папа ў пасланні да Патрыярха Барталамея І. Святы Айцец прымеркаваў свой зварот да свята св. Андрэя, апекуна Канстантынопальскага Патрыяртаху. Ліст асабіста ўручыў Патрыярху кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік ватыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Стамбул. Пантыфік звярнуў увагу на ...

Читать далее »

Патрыярх Канстантынопальскі аналізуе энцыкліку Fratelli tutti

Патрыярх Барталамей І падтрымлівае заклік Францішка, адмовіцца ад абыякавасці і цынізму, якія кіруюць сёння экалагічным, палітычным, эканамічным і сацыяльным жыццём, на карысць адзінай чалавечай сям’і. Патрыярх Канстантынопальскі прызнаўся, што яго чаканні “былі цалкам задаволены” пасля завяршэння аналізу энцыклікі Fratelli tutti, якая ўяўляе сабой “вянец і шчаслівае падсумаванне” ўсёй сацыяльнай дактрыны Францішка. Папа, “з сваім вострым гуманістычным, сацыяльным і духоўным пачуццём” ...

Читать далее »

Патрыярх Канстантынопальскі сустрэнецца з Папам Рымскім

Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І будзе знаходзіцца ў Рыме з 19 па 21 кастрычніка 2020 г. Тут ён сустрэнецца з Папам Францішкам, паінфармаваў праваслаўны сайт orthodoxtimes.com. 20 кастрычніка Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму “Ніхто не збаўляецца сам – Мір і братэрства”. Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім універсітэце Антоніянум Патрыярху ...

Читать далее »

Папа Рымскі скіраваў пасланне да Патрыярха Канстантынопальскага

“Запэўніваю ў непахісным намеры Каталіцкага Касцёла і сваім асабістым, працягваць наша імкненне працаваць над аднаўленнем поўнай камуніі паміж хрысціянамі Усходу і Захаду”, — адзначыў Францішак. Святы Айцец напісаў ліст да Патрыярха Барталамея І з нагоды свята св. Андрэя – апекуна Канстантынопальскага Патрыярхату, якое адзначаецца 30 лістапада. Пасланне перадаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік афіцыйнай ...

Читать далее »

Папа Рымскі сустрэўся з Патрыярхам Канстантынопальскім

Барталамей І стаў 17 верасня госцем Папы Францішка. Сустрэча прайшла ў ватыканскім Апостальскім палацы. Патрыярха Канстантынопальскага суправаджала праваслаўная дэлегацыя. Сустрэчы Францішка і Барталамея І носяць рэгулярны характар. Праваслаўны іерарх неаднаразова наведваў Ватыкан, Францішак быў з візітам у рэзідэнцыі Патрыярха Канстантынопальскага. Яны сустракаліся падчас пілігрымкі Пантыфіка ў Святую Зямлю, разам наведвалі бежанцаў на грэчаскім востраве Лесбас. Некалькі дзён таму Францішак напісаў ...

Читать далее »