17 лістапада 2016 года ў Паставах, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з іерархам. Спатканне распачалося малітвай перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. У гэты час кожны ...
Читать далее »Архив меток: Паставы
Дэканальная сустрэча моладзі прайшла ў Паставах
5 лістапада 2016 года ў Паставах адбылася першая дэканальная сустрэча моладзі. На спатканне прыбылі маладыя людзі з Варапаева, Дунілавіч, Пастаў і Лынтуп, паведамляе lyntupy.by. Пачалося ўсё агульнай малітвай на ружанцы, якую праводзіла моладзь. Пасля яе была святая Імша, у часе якой слова Божае прамовіў наш кс. Павел Кнурэк, пробашч у Лынтупах. Моладзь з вялікай цікавасцю слухала словы святара пра ролю ...
Читать далее »Сустрэчы з землякамі і спевы па-кашубску: пастаўскія вернікі пабывалі ў польскім Памор’і
Пілігрымку ў польскае Памор’е арганізаваў пробашч новай пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага ксёндз Андрэй Бульчак. Вернікі наведалі польскае трохграддзе — Гданьск, Гдыню, Сопат, — а таксама Вейхерова, Ліхень, Варшаву. Кожны дзень быў напоўнены малітвамі, падзеямі і ўражаннямі. Спачатку вернікі наведалі Гданьск — марскую сталіцу Польшчы. Кожны дзень ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую разам з мясцовымі святарамі канцэлебраваў і ксёндз Андрэй. Яго прадстаўлялі ...
Читать далее »Дзякуй за служэнне: святар Анджэй Возьняк развітваецца з Паставамі
24 чэрвеня заканчвае сваё служэнне ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ксёндз-пробашч Анджэй Возьняк. Прыехаўшы ў пачатку лютага 2003 года ў Беларусь, ён актыўна ўзяўся за працу. Каб не мець моўнага бар’ера з вернікамі, адразу пачаў вывучаць беларускую мову і ўжо праз два месяцы стаў маліцца да Бога па-беларуску. Шмат задумак было ў яго і ажыццявілася па добраўпарадкаванні касцёла і яго ...
Читать далее »У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне міністрантаў (+відэа)
Юбілейная сустрэча міністрантаў у межах Года Міласэрнасці адбылася ў суботу 7 мая. Яна сабрала хлопцаў з Браслава, Глыбокага, Полацка, Мёраў, Паставаў, Лучая і іншых парафій. Распачалося мерапрыемства з канферэнцыі, якую правёў арганізатар сустрэчы ксёндз Аляксандр Грыцкевіч. У сваім звароце да міністрантаў ён адзначыў важнасць служэння Богу пры алтары. Гэтая сустрэча была прысвечана разважанню над словамі Хрыста: “Не супакой я вам ...
Читать далее »Міністранты Віцебскай дыяцэзіі запрашаюцца на спатканне ў Паставы
З нагоды Юбілейнага Году Міласэрнасці 7 мая ў Паставах адбудзецца юбілей міністрантаў з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Праграма сустрэчы: 11.00 – прыезд; 11.30 – уступная канферэнцыя; 12.00 – св. Імша; 13.00 – абед; 13.30 – спартыўны адпачынак: футбол, настольны тэніс; 15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем; 16.00 – заключная канферэнцыя за кавай; ад’езд удзельнікаў. Адказны: кс. ...
Читать далее »Першае маёвае набажэнства на месцы будаўніцтва новай святыні ў Паставах
Май — месяц асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. І ў першы майскі вечар, Маці Божая сабрала вернікаў вельмі маладой парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах, каб супольна ўзнесці малітвы і праславіць Пана Бога праз Яе заступніцтва. Парафіяне разам з кс. Анджэем Бульчакам маліліся каля нядаўна ўстаноўленага крыжа на месцы, адведзеным пад будаўніцтва новага касцёла. Маёвае набажэнства будзе адбывацца кожны вечар а ...
Читать далее »У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне моладзі (+відэа)
Мерапрыемства распачалося ўвечары 23 красавіка і працягвалася да раніцы наступнага дня. На сустрэчу сабраліся дзяўчаты і хлопцы з Паставаў, Глыбокага, Варапаева, Мёраў, іншых гарадоў і вёсак Віцебшчыны. Прадстаўнікі моладзі адзначалі важнасць такіх сустрэч, дзе можна разам сабрацца, каб памаліцца, проста паразмаўляць адзін з адным. Бо калі разам збіраецца шмат маладых вернікаў, каб разам пазнаваць Бога, то адчуваецца еднасць усяго Касцёла, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах
У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла. Іерарх, звяртаючыся да вернікаў, адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі і наперадзе шмат цяжкасцяў, але калі ўсім кіруе Бог, то ніхто не перашкодзіць. Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог будзе прабываць праз cваю ласку, праз cваіх ...
Читать далее »У Паставах адбудзецца чуванне для моладзі
Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на чуванне, якое адбудзецца ў Паставах у ноч з 23 на 24 красавіка. Тэма чування: “Божая Міласэрнасць у маім жыцці. Чалавечы вопыт Добрага Бога”. Праграма чування: 20.00 – Прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў, кава. 21.00 – Пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування 21.20 – Канферэнцыя, перапынак 22.30 – Падрыхтоўка да святой Імшы 23.00 – Святая Імша, цэлебруе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!