Архив меток: пасланне

Сінод падрыхтуе пасланне да народа Божага

Сінод Біскупаў напрыканцы сваёй працы падрыхтуе ліст-пасланне да ўсяго народа Божага, — аб гэтым на брыфінгу 18 кастрычніка 2023 года паведаміў прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні. Камісія па падагульняючым дакуменце Сінода прадумала тэкст, які павінен расказаць усім, «як мага большай колькасці людзей, і асабліва тым, хто яшчэ не быў залучаны ў Сінадальны працэс», аб тым вопыце, які перажылі ўдзельнікі. ...

Читать далее »

Святы Пасад скіраваў пасланне на Дзень кансэкраванага жыцця

Апостальская Сталіца заклікае кансэкраваных асоб прыняць удзел у сінадальным шляху, які праходзіць у Касцёле, і быць актыўнымі ўдзельнікамі яго місіі. З нагоды XXVI Дня кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца 2 лютага 2022 года, прэфект Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынал Жуан Брас дэ Авіс, і сакратар узгаданай дыкастэрыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё, скіравалі адмысловае пасланне ...

Читать далее »

Святы Айцец абраў тэму Сусветнага дня масавай камунікацыі

«Слухайце!», — такую лапідарную тэму Святы Айцец абраў для 56-га Сусветнага дня масавай камунікацыі, які будзе адзначацца ў 2022 г. Яе агучылі 29 верасня 2021 г. у Ватыкане. Тут гучыць спасылка на васямнаццаты верш восьмага раздзела Евангелля св. Лукі: “Таму зважайце, як слухаеце. Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што, як ...

Читать далее »

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III Нядзелю Вялікага посту 2021 г. (Нядзеля «Карытас»)

“Беднасць створана людзьмі, а не Богам, бо яны не ўмеюць дзяліцца”. святая Маці Тэрэза з Калькуты Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! Божае Слова на трэцюю Нядзелю Вялікага посту скіроўвае нашую ўвагу між іншым на Божы Закон, добра вядомы нам як дзесяць Божых Запаведзяў. Закон, які рэгулюе адносіны паміж Богам і чалавекам а таксама паміж ...

Читать далее »

Папа да біскупаў Еўропы: духоўна пераасэнсаваць досвед пандэміі

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў штогадовага пленарнага пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ), якое праходзіць 25-26 верасня 2020 г. у фармаце анлайн-канферэнцыі. Тэма сёлетняга форума: «Касцёл пасля пандэміі. Перспектывы для стварэння і грамадства». Святы Айцец заўважыў, што каронавірус глыбока паўплываў на жыццё ўсяго чалавецтва, абмяжоўваючы магчымасць кантактаў паміж людзьмі, змяняючы ўмовы грамадскага і эканамічнага жыцця. «Значным чынам гэта паўплывала таксама ...

Читать далее »

Святы Пасад: вяртанне да “нармальнай” літургіі пасля каранціну

Апостальская Сталіца звярнулася да біскупаў з спецыяльным пасланнем, у якім тлумачыць, як вярнуцца да нармальнага літургічнага жыцця пасля абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каранавірусу. Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў апублікавала дакумент “Вернемся з радасцю да Эўхарыстыі. Ліст старшыням біскупскіх канферэнцый Каталіцкага Касцёла аб здзяйсненні літургіі падчас і пасля пандэміі новага каранавірусу”. Пасланне за подпісам кардынала Рабера Сара датаванае 15 жніўня ...

Читать далее »

Папа да Сусветнага дня бедных: малітва і салідарнасць – нераздзельныя

13 чэрвеня 2020 г. было абнародавана пасланне Францішак на IV Сусветны дзень бедных. Яго тэма – словы з Кнігі Мудрасці Сіраха: “Працягні руку тваю да беднага” (Сір 7,32). Папа нагадаў, што ў старажытнай мудрасці Сіраха знаходзяцца ўказанні для шматлікіх жыццёвых сітуацый, сярод якіх беднасць, “якая заўсёды набывае розныя абліччы” і з’яўляецца месцам магчымай сустрэчы з Езусам Хрыстом. У сітуацыі нястачы ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі

“Каб не заблукаць, нам трэба дыхаць праўдай добрых гісторый”: Святы Пасад абнародаваў Пасланне Папы Францішка на 54-ы Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі. Свята адзначаецца ў Касцёле ў нядзелю пасля ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана і сёлета прыпадае на 24 мая, а папскі зварот з гэтай нагоды традыцыйна распаўсюджваецца 24 студзеня – ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Загалоўкам для сёлетняга тэксту паслужылі ...

Читать далее »

Святы Айцец накіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў сустрэчы Тэзэ

Разам адкрыць, што ўкаранёнасць у веры кліча выйсці насустрач іншым, адказваючы на выклікі нашых грамадстваў, — заклікае Папа ўдзельнікаў 42-й Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ. Чарговы этап “Пілігрымкі даверу на зямлі” пройдзе ў польскім Уроцлаве з 28 снежня 2019 г. да 1 студзеня 2020 г. У ім прымуць удзел каля 20 тыс. юнакоў і дзяўчат розных канфесій ва ўзросце ад 18 да ...

Читать далее »

Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій

Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 93-ці Сусветны дзень місій, які Касцёл адзначыць 20 кастрычніка. Дакумент пад назвай “Ахрышчаныя і пасланыя: Хрыстовы Касцёл на місіі ў свеце”, быў апублікаваны 9 чэрвеня 2019 года. Пасланне пачынаецца са згадкі пра абвешчаны ў Касцёле Надзвычайны місійны месяц, які пройдзе ...

Читать далее »