Ва ўрочышчы Ходараўка (Докшыцкі раён) 7 лістапада ксёндз Раман Мурзіч, пробашч парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве, і вернікі з навакольных вёсак маліліся на месцы пахавання ахвяраў нацызму. Ксёндз Мурзіч аб’явіў у нядзелю ў касцёле, што а 13 гадзіне ў Ходараўцы будзе Імша за супакой душаў забітых. Аднак з прычыны кепскага надвор’я Імшы не было, ксёндз толькі памаліўся і акрапіў ...
Читать далее »Архив меток: Параф’янава
Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі наведаў парафію ў Параф’янаве, што ў Докшыцкім дэканаце (+відэа)
Візітацыя біскупа Алега Буткевіча адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка. Гэта падзея адбываецца раз на пяць гадоў і з’яўляецца адной з найважнейшых для парафіі. Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Раман Мурзіч, візітацыя важная для парафіі як з матэрыяльнага гледзішча, так і з духоўнага. ...
Читать далее »У Параф’янаве Докшыцкага дэканату адбыўся фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (+відэа)
Падзея адбылася ў панядзелак 12 верасня. Нягледзячы на тое, што гэта быў працоўны дзень, у святыні сабралася каля паўтысячы вернікаў. Галоўная Імша ўрачыстасці распачалася ў 16 гадзін. У ёй прынялі ўдзел ксяндзы Раман Мурзіч, пробашч парафіі ў Параф’янаве, Мікалай Ліпскі з Лучая, Віталь Галец з Ушачаў, айцы Марак Пасют і Андрэй Букштан, а таксама сёстры Надзея і Маргарыта з Докшыц. Акрамя вернікаў ...
Читать далее »У Параф’янаве прайшоў фэст у гонар святога Антонія (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...
Читать далее »У Параф’янаве танчылі вясёлыя манахі (відэа)
У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка, на якой танчылі нават манахі. Разам з братам Войтэкам танцавалі дзеці і манахіні. Фотарэпартаж з падзеі можна паглядзець тут Леанід Юрык, Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка
У ёй выступілі дзеці з Параф’янаўскай парафіі імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Да выступлення дзеці рыхтаваліся ад пачатку Адвэнту. Іх рыхтавалі законныя сёстры, бацькі і настаўнікі. Пры гэтым у пастаноўцы маглі ўзяць удзел усе жадаючыя, нягледзячы на свае артыстычныя здольнасці. Як паведаміла сястра Марына Ескевіч: “Я як рыхтую сцэнкі, то бяру ўсіх дзяцей, мне не важна, маюць яны акторскія здольнасці або ...
Читать далее »