Архив меток: Папа Леў XIV

Папа Леў XIV: першы месяц пантыфікату вачыма манахіні-бенедыктынкі

Ігнацыя Анджэліні, бенедыктынка і тэолаг, характарызуе першы месяц кіравання Папы як «абяцальны пачатак», адзначаючы яго ўраўнаважаны стыль і духоўную пераемнасць. Споўніўся месяц з моманту пачатку пантыфікату Папы Льва XIV, і гэта адзначыла сваімі разважаннямі маці Ігнацыя Анджэліні, бенедыктынка і тэолаг, якая нядаўна выступала з медытацыямі падчас Сінода Біскупаў па сінадальнасці. Ураўнаважаны ў жэстах і асцярожны ў словах «Мяне ўразіў стыль ...

Читать далее »

Увага! Фальшывыя “казанні Папы” запаланілі інтэрнэт

З моманту абрання Папы Льва XIV інтэрнэт запаланілі фальшывыя відэа з яго «казаннямі», створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, якія падманваюць мільёны вернікаў. Перасцярога гучыць настойліва, голас і мова падманліва сапраўдныя. «Нябесны гадзіннік адлічвае апошнія секунды», — нібы заклікае Леў XIV сваіх слухачоў падрыхтавацца да канца свету. На “YouTube” гэтае меркаванае казанне новага Пантыфіка распаўсюджваецца як лясны пажар. Нават сярод католікаў, ...

Читать далее »

Кардынал заклікаў маліцца за візіт Папы ў Кітай

Кардынал Стэфан Чоў Саў-ян, біскуп Ганконга, заклікаў усіх вернікаў да малітвы «каб Папа Леў XIV змог ступіць на кітайскую зямлю”. У канцы мая ў катэдры Беззаганнага Зачацця ў Ганконгу кардынал Чоў Саў-ян маліўся ў інтэнцыі служэння Папы. Аб гэтым паведамляе агенцтва “Fides”. Падчас гаміліі іерарх прызнаўся, што Папа Леў XIV сказаў яму пра сваё жаданне здзейсніць пастырскі візіт у Кітай. ...

Читать далее »

Папа Леў XIV прадэманстраваў свае бейсбольныя здольнасці

Папа Леў XIV, заўзяты прыхільнік каманды «White Sox», нечакана прадэманстраваў свае бейсбольныя навыкі ў дзеянні. Знаходзячыся ў рухомым папамабілі, ён злавіў адной рукой ляльку, якую кінуў яму нехта з натоўпу. Пантыфік прадэманстраваў неверагодную каардынацыю рук і вачэй, вяртаючыся на папамабілі з штотыднёвай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра 28 мая. Лялька нагадвала самога Папу і была апранутая падобна таму, як ...

Читать далее »

Кветкавы герб Льва XIV з’явіўся ў Ватыканскіх садах

Герб Папы Льва XIV у выглядзе маляўнічай кветкавай мазаікі заняў сваё традыцыйнае месца паміж Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і апсідай Базілікі Святога Пятра. На стварэнне выявы папскага гербу ватыканскім садоўнікам спатрэбілася каля двух тыдняў, улічваючы неабходнасць распрацоўкі новай кампазіцыі і яе рэалізацыі на месцы. Блакітнае поле было зроблена з 400 саджанцаў агератума (Agerfatum Blu Star), якія выкарыстоўваліся таксама ў гербе Папы ...

Читать далее »

Нечаканы жэст Папы пасля аўдыенцыі – ён спусціўся да вернікаў

Агульная аўдыенцыя серады 28 мая 2025 года завяршылася незвычайным жэстам Святога Айца. Пасля традыцыйнага прывітання іерархаў, якія знаходзіліся на плошчы, Пантыфік прыняў неспадзяванае рашэнне. Папа Леў XIV спусціўся па прыступках, якія аддзялялі яго месца ад першага рада агароджаў, каб яшчэ раз асабіста павітацца з вернікамі. Гэты момант «па-за праграмай» меў месца пасля звыклага аб’езду на папамабілі, які традыцыйна папярэднічае катэхезе. ...

Читать далее »

Жыхары Чыкага хочуць выкупіць дом, дзе правёў дзяцінства Папа

Чыкагскі прыгарад Долтан хоча перакупіць правы на дом, дзе правёў сваё дзяцінства Папа Леў XIV. Мясцовыя ўлады маюць намер «набыць гэты будынак альбо за наяўныя грошы, альбо рэалізуючы свае правы ўласнасці», цытуе New York Times фрагмент ліста адваката камуны Бертана Одэльсана. Ён ужо звязаўся з аўкцыённым домам Paramount Reality USA, які выставіў нерухомасць на продаж. У лісце гаворыцца, што раён ...

Читать далее »

Трэнер з Рыма распазнаў у сваім былым кліенце Папу Льва XIV

Да абрання Папам кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост на працягу амаль двух гадоў рэгулярна займаўся ў трэнажорнай зале. “Ён чалавек у выдатнай фізічнай форме”, — расказаў італьянскаму выданню “Il Messaggero” фітнес-трэнер Валерыа Масэла. Ніхто ў спартзале не ведаў, што “Роберт” – гэта кардынал. Сам Масэла зразумеў гэта, калі 8 мая 2025 года ўбачыў, як яго кліент выйшаў на лоджыю благаслаўленняў Базілікі ...

Читать далее »

Дзве дэлегацыі з Беларусі ўдзельнічалі ва ўрачыстасці распачацця пантыфікату Папы Льва XIV

Ва ўрачыстай святой Імшы на распачацце пантыфікату Папы Льва XIV удзельнічалі дзве дэлегацыі з Беларусі. Першую, дзяржаўную дэлегацыю, узначаліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка. Другая складалася з духоўных асоб. У яе ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён; ксёндз ...

Читать далее »

У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV

Каля 250 тысяч вернікаў з усяго свету, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 18 мая 2025 года з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV. Перад св. Імшой Пантыфік праехаў на папамабілі па Плошчы Святога Пятра і прылеглай да яе Вія-дэла-Канцыліяцыёнэ, каб прывітаць усіх пілігрымаў, у тым ліку тых, ...

Читать далее »