У нядзелю, 18 лістапада 2018 г., 3000 бедных будуць абедаць са Святым Айцом у Ватыкане. Зала Паўла VI стане вялікай сталовай. Аб гэтым паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі. Дыкастэрыя каардынуе святкаванне Сусветнага дня бедных, устаноўленага Папам Францішкам два гады таму на завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці. Абед з беднымі плануецца пасля нядзельнай св. Імшы, якую Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы. ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак пра тое, якім павінен быць біскуп
Стаўленнем біскупа павінна быць служэнне, і без гэтага ў Касцёле не можа існаваць парадку, перакананы Папа Францішак. Ён узначаліў 12 лістапада ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання св. Паўла да Ціта (Ціт 1,1-9), у якім апостал кажа аб рысах пастыра Касцёла: “Таму біскуп павінен быць бездакорны, як Божы ...
Читать далее »Святы Айцец да палякаў: добра карыстацца дарам свабоды
“Прашу Бога аб ласцы веры, надзеі і любові для ўсіх палякаў, каб яны ў адзінстве і міры добра карысталіся такім каштоўным дарам свабоды”, — напісаў Папа з нагоды векавога юбілею незалежнасці Польшчы. Спецыяльны ліст быў накіраваны старшыні епіскапату краіны, арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму. Пантыфік нагадаў, што польскі народ “ствараў гісторыю хрысціянскай Еўропы, прапануючы ўсё багацце сваёй высакароднай культуры і духоўнасці”. Ён ...
Читать далее »Папа Францішак: не рабіць з касцёлаў гандлёвых цэнтраў
Касцёл павінен быць Божым домам, а не кірмашом ці салонам, прасякнутым духам гэтага свету, зазначыў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 9 лістапада ў Ватыкане. Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (Ян 2,13-22), Папа Францішак патлумачыў, чаму Езус выгнаў гандляроў са святыні. Збаўца кіраваўся любоўю і руплівасцю аб Божым доме, які зрабілі гандлёвым цэнтрам, дадаў ён. Езус убачыў ...
Читать далее »Святы Айцец: Езус запрашае, а мы шукаем адгаворак
Езус запрашае нас да святкавання разам з Ім, але часта мы шукаем адгаворак, каб Яму адмовіць; варта памятаць, што Езус добры, але і справядлівы, – такія думкі прагучалі 6 лістапада ў гаміліі Папы. Падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане Пантыфік спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Лукі (Лк 14,15-24), у якім гучыць прыпавесць пра запрошаных на свята. Святы Айцец нагадаў, што ...
Читать далее »Папа Францішак: хрысціянін не можа быць антысемітам
Хрысціянін не можа быць антысемітам, зазначыў Папа падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Сусветнага кангрэсу горскіх яўрэяў (World congress of Mountains Jews), якую 5 лістапада 2018 года прыняў у Ватыкане. Папа Францішак нагадаў, што яго апошняя сустрэча з прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці праходзіла ў Літве і была прымеркавана да 75-годдзя ліквідацыі вільнюскага гета. “Я маліўся перад помнікам ахвярам Халакоста і прасіў Найвышэйшага аб ...
Читать далее »Папа Францішак узгадаў ахвяраў тэракту ў Егіпце
Святы Айцец памаліўся за егіпецкіх пілігрымаў, якія былі забітыя тэрарыстамі толькі таму, што былі хрысціянамі. Пра гэта ён сказаў 4 лістапада падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. “Я выказваю мой боль з-за тэракту, які два дні таму быў нанесены на копцкую праваслаўную царкву ў Егіпце. Я малюся за ахвяраў, за пілігрымаў, якія былі забітыя толькі за тое, што ...
Читать далее »Папа Францішак: кожнае пакліканне мае сужэнскае вымярэнне
Кожнае хрысціянскае пакліканне – сужэнскае, бо з’яўляецца плёнам лучнасці любові з Хрыстом, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 31 кастрычніка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Пантыфік заўважыў, што запаведзь “Не чужалож” тычыцца сужэнскай вернасці, але з’яўляецца таксама “бацькоўскім словам Бога, скіраваным да кожнага мужчыны і жанчыны”. “Будзем памятаць, што працэс чалавечага сталення – гэта шлях любові, якая ...
Читать далее »Папа правёў сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II
Папа Францішак правёў 24 кастрычніка ў Ватыкане кароткую сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II. Візіт Іерарха ў Італію звязаны з святкаваннем 60-годдзя армянскай прысутнасці ў Мілане. Іерарх назваў Папу Францішка сваім “духоўным братам”. “Для нас вельмі важныя адносіны паміж Цэрквамі, заснаваныя на любові, асабліва з улікам агульных праблем, звязаных з мірам і дабрабытам у свеце”, — сказаў Прадстаяцель, каментуючы ...
Читать далее »Кітайскія біскупы хочуць бачыць Пантыфіка ў сваёй краіне
Два кітайскіх іерархі, удзельнікі пасяджэнняў Сінода, запрасілі Папу наведаць Кітай. У Рым прыехалі: біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай. Так адбылося ўпершыню ў гісторыі Асамблеі. Прысутнасць прадстаўнікоў кітайскага епіскапату стала магчымай дзякуючы нядаўняму ватыкана-кітайскаму пагадненню, у выніку чаго ўсе біскупы ў Кітаі ў цяперашні час знаходзяцца ў камуніі з Папам. Біскуп Го даў інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!