Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак устанавіў Нядзелю Божага Слова

Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову, св. Гераніма. Папа падкрэсліў, што ўстанаўленне Нядзелі Божага Слова з’яўляецца адказам на ініцыятыву шматлікіх вернікаў, ...

Читать далее »

Папа Францішак: мігранты і бежанцы – ахвяры культуры адчужэння

Хрысціяне не могуць заставацца раўнадушнымі перад абліччам беднасці, падкрэсліў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 29 верасня 2019 г. з нагоды 105-га Сусветнага дня мігранта і бежанца. У гаміліі Папа спаслаўся на біблійныя словы, якімі Бог заклікаў выбраны народ атуляць асаблівым клопатам чужынцаў, удоў і сірот – людзей, пазбаўленых правоў, выкінутых на ўзбочыну грамадскага жыцця, маргіналізаваных. Пан кажа пра гэта, ...

Читать далее »

Папа Францішак: прагрэс не павінен стаць ворагам агульнага дабра

“Лепшы свет магчымы дзякуючы тэхналагічнаму прагрэсу, калі ён суправаджаецца этыкай”, — заўважыў Папа падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў семінара на тэму: “Супольнае дабро ў лічбавую эпоху”. Сустрэча адбылася 27 верасня 2019 г. Эксперты, прысутныя на ёй, прымалі ўдзел у двухдзённым міжнародным форуме, арганізаваным у Ватыкане па ініцыятыве Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Папскай рады па культуры. “Значнае развіццё тэхналагічнай ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае наследаваць прыклад любові св. Вінцэнта дэ Поля

Наследаваць прыклад міласэрнай любові, дадзены св. Вінцэнтам дэ Полем, заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 25 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане. “У пятніцу мы будзем адзначаць успамін св. Вінцэнта Дэ Поля, заснавальніка і апекуна ўсіх Таварыстваў міласэрнасці. Няхай прыклад міласэрнай любові, які даў св. Вінцэнт дэ Поль, вядзе ўсіх нас да радаснага і бескарыслівага служэння самым патрабуючым, а ...

Читать далее »

Папа падтрымаў манахінь, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі

26 верасня 2019 г. Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі “Talitha Kum” – сусветнай сеткі кансэкраванага жыцця супраць гандлю людзьмі. Яны праводзяць у Рыме сваю першую генеральную асамблею. Пантыфік падзякаваў манахіням за “важную працу, якую яны робяць у гэтай вельмі складанай і драматычнай сферы”, і якая “спалучае ў сабе місію і супрацоўніцтва паміж установамі”. Ён назваў гэта сапраўднай “лініяй фронту”. “Працаваць разам ...

Читать далее »

Святы Айцец падтрымаў няпоўнаспраўных на іх шляху ў Лурд

“Пан блізкі і салідарны з тымі, хто нясе штодзённы крыж з мужнасцю і цярплівасцю”, — падбадзёрыў Францішак няпоўнаспраўных, якія бяруць удзел у агульнаітальянскай пілігрымцы ў Лурд. У спецыяльная тэлеграме, падпісанай ад імя Пантыфіка кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, гучыць спадзяванне, што досвед братэрскай малітвы і міласэрнасці дапаможа кожнаму пілігрыму распазнаць Езуса, Які прысутнічае ў бедных і хворых. Папа запэўнівае ў сваёй ...

Читать далее »

У Літве прэзентавалі песню і кліп «Папа Франчэска»

Песня «Папа Франчэска» распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках як напамін пра  візіт Папы Францішка ў Літву. Нагадаем, што 22-23 верасня 2018 года, Папа Рымскі Францішак упершыню наведаў Літву. У гадавіну візіту музыкант Юліус Вайценавічус прадставіў песню і відэа «Папа Франчэска», паведаміў ён Katolik.life. — Песня нарадзілася ў мінулым годзе, калі мы праводзілі Папу Францішка ў аэрапорце Вільнюса. Усё адбылося стыхійна, мы ...

Читать далее »

Японцы рыхтуюцца да візіту Святога Айца

Вядзецца падрыхтоўка да візіту Папы ў Японію. Ён пройдзе 23-27 лістапада 2019 года. З гэтай нагоды 2 лістапада ў Токіо пройдзе навуковы сімпозіум, прысвечаны гісторыі мясцовага Касцёла і яго будучыні. У форуме “Жыць радасцю Евангелля. З пункту гледжання 470 гадоў гісторыі японскага Касцёла” прымуць удзел пераважна свецкія католікі, для якіх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваёй верай. Ён пройдзе ў каталіцкім ...

Читать далее »

Папа Францішак: пасвячэнне – гэта не заключэнне працоўнай дамовы

Памятаць пра тое, што пасвячэнне – гэта бескарыслівы Божы дар, — заклікаў Пантыфік духавенства падчас ранішняй Эўхарыстыі, якая 19 верасня 2019 г. прайшла ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. У літургіі прынялі ўдзел шматлікія біскупы і святары, сярод якіх быў кардынал Эдуарда Мэнікэлі, што адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. У гаміліі Францішак заўважыў, што атрыманне пасвячэння не з’яўляецца заключэннем “працоўнай дамовы”. ...

Читать далее »

Папа Рымскі сустрэўся з Патрыярхам Канстантынопальскім

Барталамей І стаў 17 верасня госцем Папы Францішка. Сустрэча прайшла ў ватыканскім Апостальскім палацы. Патрыярха Канстантынопальскага суправаджала праваслаўная дэлегацыя. Сустрэчы Францішка і Барталамея І носяць рэгулярны характар. Праваслаўны іерарх неаднаразова наведваў Ватыкан, Францішак быў з візітам у рэзідэнцыі Патрыярха Канстантынопальскага. Яны сустракаліся падчас пілігрымкі Пантыфіка ў Святую Зямлю, разам наведвалі бежанцаў на грэчаскім востраве Лесбас. Некалькі дзён таму Францішак напісаў ...

Читать далее »