Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе. З 13 мая 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь і працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года. Catholic.by
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Францішак сустрэўся з кіраўнікамі структур Рымскай курыі
Папа сустрэўся з кіраўнікамі структур Рымскай курыі. Нарада адбылася раніцай 11 лістапада 2019 г. у Апостальскім палацы Ватыкана. Яна праходзіла за закрытымі дзвярыма. Святы Айцец рэгулярна, два-тры разы ў год сустракаецца са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі – прэфектамі кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў, старшынямі Папскіх радаў. Апошняе такога роду працоўнае пасяджэнне праходзіла 13 мая 2019 г. Падчас такіх сустрэч гаворка вядзецца пра актуальныя ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў аб сваім візіце ў Паўднёвы Судан
Францішак абвясціў аб сваім намеры здзейсніць візіт у Паўднёвы Судан. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 9 лістапада 2019 г. прайшла ў Ватыкане. Скіроўваючы свае думкі да “дарагога народу Паўднёвага Судану”, Пантыфік заўважыў, што плануе яго адведаць ў наступным годзе. “З яшчэ жывым успамінам пра духоўныя практыкаванні для ўладаў краіны, якія прайшлі ў Ватыкане ў ...
Читать далее »Святы Айцец уручыў «Прэмію Ратцынгера»
Пра абавязак шукаць шляхі сустрэчы з Богам нагадаў Святы Айцец падчас уручэння «Прэміі Ратцынгера». Цырымонія прайшла 9 лістапада 2019 г. у Ватыкане. Прэстыжную ўзнагароду атрымалі два навукоўцы з розных кантынентаў: 87-гадовы Чарльз Маргрэйв Тэйлар з Канады, даследчык феномену секулярызацыі, і 53-гадовы кс. Поль Бэрэ, езуіт, тэолаг, даследчык Святога Пісання з Буркіна-Фасо. Звяртаючыся да сабраных на цырымоніі, Папа падкрэсліў каштоўнасць духоўнай ...
Читать далее »Варта задумацца аб жыцці вечным
Жыццё мае вялікую каштоўнасць, калі пражываецца як дар, заўважыў Папа Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 6 лістапада ў Ватыкане. “Няхай лістапад, прысвечаны ўспаміну аб памерлых і малітве за іх, стане для ўсіх нагодай, каб задумацца аб сэнсе чалавечага жыцця і аб жыцці вечным. Няхай гэты час дапаможа нам усвядоміць, што жыццё мае вялікую каштоўнасць, ...
Читать далее »У Японіі ажыятаж вакол візіту Святога Айца
Праз два тыдні Папа Францішак адправіцца ў Японію. У сталіцы краіны так шмат тых, хто жадае сустрэцца са Святым Айцом, што Такійская архідыяцэзія абвясціла аб розыгрышы ўваходных білетаў. Напрыклад, на св. Імшу ў Токіо, якую ўзначаліць Пантыфік, зможа прыйсці толькі 55 тыс. чалавек. Японскія вернікі павінны былі заявіць пра свой намер прыняць удзел у папскай Эўхарыстыі на спецыяльным сайце. Хоць ...
Читать далее »Стала вядома малітоўная інтэнцыя Папы на лістапад
Мір на Блізкім Усходзе – тэма малітоўнай інтэнцыі Папы на лістапад. Францішак паведаміў і патлумачыў яе ў адмысловымі відэа-роліку, які 5 лістапада 2019 г. быў распаўсюджаны Сусветнай малітоўнай сеткай. “На Блізкім Усходзе мірнае суіснаванне і дыялог паміж трыма монатэістычнымі рэлігіямі грунтуецца за духоўных і гістарычных сувязях. З гэтых зямель прыйшла Добрая Навіна Езуса, уваскрослага з любові. Сёння многія хрысціянскія супольнасці, ...
Читать далее »Патрыярх Кірыл: сустрэча з Францішкам адбылася ў правільны час
Гаванская сустрэча Кірыла і Францішка адбылася “ў правільны час і ў правільным месцы”, — так лічыць сам Пытрыярх Маскоўскі. Ён падкрэсліў гэта, сустракаючыся ў Маскве з новым Прэзідэнтам Кубы. “Куба прапанавала ідэальныя ўмовы для гістарычнай сустрэчы, якой ніколі не было раней. У цалкам нейтральнай абстаноўцы, у аэрапорце Гаваны, мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай братэрскай размове. І, вядома, абмеркавалі вельмі ...
Читать далее »Новая кніга-інтэрв’ю з Папам Францішкам: «Без Яго нічога не можам зрабіць»
Выданне пад назвай “Без Яго нічога не можам зрабіць. Размова пра быццё місіянерамі ў сучасным свеце” рыхтуецца да друку Ватыканскім выдавецтвам сумесна з “Edizioni San Paolo”. 4 лістапада 2019 г., напярэдадні афіцыйнага выхаду кнігі-інтэрв’ю італьянскага журналіста Джані Валентэ з папам Францішкам на тэму Надзвычайнага місійнага месяца, якім у Касцёле быў аб’яўлены кастрычнік 2019 г., каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “Fides” апублікавала асобныя ...
Читать далее »Святы Айцец: мы народжаныя не для смерці, а для ўваскрашэння
Мы прыйшлі ў свет, каб уваскрэснуць. Ужо цяпер “наша айчына знаходзіцца ў нябёсах” (Флп 3, 20), — запэўніў Папа Францішак падчас св. Імшы ў інтэнцыі памерлых кардыналаў і біскупаў. Урачыстая літургія прайшла 4 лістапада 2019 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на чытанні з Літургіі слова, якія нагадваюць, што мы народжаныя не для смерці, але ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!