У грамадскай дзейнасці трэба навучыцца распазнаваць голас Духа, інтэрпрэтаваць Яго знакі і выбіраць на карысць гэтага голасу, а не іншых, — заўважыў Папа Францішак, сустракаючыся 6 снежня з італьянскімі журналістамі. Ён рэкамендаваў супрацоўнікам часопіса “Aggiornamenti Sociali” у аналізе грамадскіх з’яў прытрымлівацца “правільнай раўнавагі”, “не ўпадаючы ў спакусу асептычнага погляду на рэальнасць”. “Часткай задач часопіса, такога як ваш, з’яўляецца дапамога ў ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік заклікае прысвяціць снежань малітве за дзяцей
На працягу снежня Святы Айцец заклікае маліцца за дзяцей. Сваю малітоўную інтэнцыю ён абвясціў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які 5 снежня 2019 г. быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы. “Кожнае маргіналізаванае дзіця, кожнага зняважанае дзіця, кожнае пакінутае дзіця, кожнае дзіця пазбаўленае адукацыі, медыцынскага дагляду – гэта крык, які ўзносіцца да Бога. У кожным з іх прысутнічае Хрыстус, Які ...
Читать далее »Папа: як прадпрымальніку пераадолець канфлікты сумлення?
Свет працы павінен навучыцца новаму стылю, — заўважыў Святы Айцец падчас аўдыенцыі для маладых французскіх прадпрымальнікаў. Яна прайшла 2 снежня 2019 г. у Ватыкане. Папа Францішак заўважыў, што сумяшчаць хрысціянскае жыццё з сур’ёзнай адказнасцю ў грамадскай ці эканамічнай сферы ніколі не было лёгка. “Канфліктаў сумлення ў штодзённых рашэннях, якія трэба прымаць, думаю, шмат: з аднаго боку, гэта абавязак клапаціцца пра ...
Читать далее »Абнародаваны ліст Папы Францішка пра значэнне ясляў Божага Нараджэння
1 снежня 2019 года быў абнародаваны Апостальскі ліст Святога Айца “Admirabile signum”, прысвечаны значэнню ясляў Божага Нараджэння. Папа Францішак падпісаў яго падчас візіту ў Грэча. “Сузіранне сцэны Божага Нараджэння запрашае нас выйсці ў духоўны шлях, будучы прывабленымі пакорай Таго, які стаў чалавекам, каб сустрэць кожнага чалавека. Мы бачым, што Ён любіць нас аж да з’яднання з намі, каб таксама і ...
Читать далее »Папа Рымскі скіраваў пасланне да Патрыярха Канстантынопальскага
“Запэўніваю ў непахісным намеры Каталіцкага Касцёла і сваім асабістым, працягваць наша імкненне працаваць над аднаўленнем поўнай камуніі паміж хрысціянамі Усходу і Захаду”, — адзначыў Францішак. Святы Айцец напісаў ліст да Патрыярха Барталамея І з нагоды свята св. Андрэя – апекуна Канстантынопальскага Патрыярхату, якое адзначаецца 30 лістапада. Пасланне перадаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік афіцыйнай ...
Читать далее »Папа Францішак здзейсніць візіт у “Цытадэль любові”
Папа наведае сядзібу “Цытадэлі любові” (Cittadella della carità) – дабрачыннага цэнтра рымскай “Caritas”. Візіт прымеркаваны да 40-годдзя дзейнасці арганізацыі ў Вечным горадзе. Ён пройдзе 29 лістапада 2019 г. Святы Айцец прыбудзе ў дабрачынны цэнтр каля 16.00 па сярэднееўрапейскім часе. Ля ўваходу яго прывітаюць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс, і дапаможны біскуп Джамп’ера Пальміеры. Францішак надведае розныя ...
Читать далее »Папа Францішак пра фінансавыя скандалы ў Ватыкане
У рамках прэс-канферэнцыі, якую Святы Айцец даў падчас пералёту з Токіо ў Рым, 26 лістапада 2019 г., некаторыя пытанні журналістаў тычыліся фінансавых скандалаў, якія закранулі Ватыкан. Францішка папрасілі пракаментаваць выпадак набыцця Апостальскай Сталіцай элітнай нерухомасці ў цэнтры Лондана, на што былі патрачаны сотні тысяч еўра з ахвяраванняў, якія збіраліся ў Касцёле ў рамках ініцыятывы “Грош св. Пятра”. Папа звярнуў увагу ...
Читать далее »Кіраўнікі дванаццаці краін атрымалі тэлеграмы ад Святога Айца
Францішак даслаў прывітальныя тэлеграмы кіраўнікам краін, над якімі яго самалёт пралятае на шляху з Токіо ў Рым, пасля завяршэння Апостальскага візіту ў Тайланд і Японію. Папа запэўніў палітычных лідараў і народы Японіі, Расіі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі і Італіі ў сваёй малітве і пажадаў шчодрага Божага благаслаўлення міру і радасці. У аўторак, 26 лістапада 2019 ...
Читать далее »Папа ў Sophia University: рэфлексія і праніклівасць у адукацыі
Апошні дзень свайго Апостальскага візіту ў Японію, 26 лістапада 2019 г., Францішак правёў у такійскім Sophia University. Навучальная ўстанова належыць Ордэну Езуітаў. Спачатку ва ўніверсітэцкай капліцы Папа ўзначаліў св. Імшу, якую канцэлебравалі яго сабраты з Таварыства Езуса. Потым ён паснедаў у кампаніі кіраўніцтва ВНУ, а затым сустрэўся з пажылымі і хворымі святарамі, прысутнымі ў абедзеннай зале, і з супрацоўнікамі цэнтра. ...
Читать далее »Медыя Японіі пра папскі візіт у краіну
Японскія СМІ, у кантэксце візіту Папы Францішка ў краіну, звяртаюць увагу на ролю, якую адыгрываюць Папы ў грамадскім жыцці, узгадваюць пра візіт Яна Паўла ІІ 38 гадоў таму, пішуць пра гісторыю мясцовага хрысціянства. У журналісцкіх матэрыялах тлумачыцца: хто такі Пантыфік, адкуль ён і колькі ў свеце католікаў. Хоць Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай, для мясцовых СМІ візіт Святога Айца, гэта ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!