Архив меток: Папа Францішак

Рэскрыпты Папы адносна злоўжыванняў– “эпахальнае рашэнне”

“Эпахальным рашэннем” назваў дапаможны сакратар Кангрэгацыі Веравучэння публікацыю рэскрыптаў адносна адмены “папскай таямніцы” ў справах аб сексуальных злоўжываннях адносна непаўналетніх. У інтэрв’ю Vatican News арцыбіскуп Чарльз Шыклуна прызнаўся, што “менавіта за гэта біскупы выступалі на ватыканскай лютаўскай нарадзе па абароне непаўналетніх”. Ён дадаў, што адзін з дзён поўнасцю быў прысвечаны тэме празрыстасці ў выпадках сексуальных злачынстваў. Іерарх нагадаў таксама пра ...

Читать далее »

Пантыфік адмяніў “папскую таямніцу” ў справах па педафіліі

17 снежня 2019 г. у Ватыкане былі абнародаваны два рэскрыпты. Першы тычыцца адмены “папскай таямніцы” ў справах, звязаных з педафіліяй, другі – змены касцёльнага заканадаўства па дзіцячай парнаграфіі. Дакументам ад 4 снежня 2019 г. Пантыфік прыняў рашэнне аб адмене “папскай таямніцы” адносна заяў, судовых працэсаў і рашэнняў, якія тычыцца злачынстваў, згаданых у першым артыкуле Апостальскага ліста “Vos estis lux mundi” ...

Читать далее »

Пантыфік благаславіў фігуркі Езуса для ясляў Божага Нараджэння

Папа Францішак благаславіў 15 снежня 2019 г. фігуркі дзіцятка Езуса, якія на Божае Нараджэнне будуць пакладзены ў святочныя яслі. Па традыцыі, на ватыканскую плошчу іх прыносяць выхаванцы рымскіх араторыяў. «Вітаю вас, дарагія дзеці! Вы прыйшлі з фігуркамі Дзіцятка Езуса для ясляў. Шчыра вас благаслаўляю. Як я напісаў у пасланні Admirabile signum: “Стаенка – нібы жывое Евангелле. (…) Праз сузіранне сцэны ...

Читать далее »

Святы Айцец пра асаблівае месца свецкіх верніц у Касцёле

Папа Францішак сустрэўся 14 снежня з вялікай жаночай дэлегацыяй. У Ватыкан завіталі свецкія душпастырскія супрацоўніцы з Мілана, Падуі і Трэвіза. Пантыфік падкрэсліў асаблівае месца, якое займаюць жанчыны ў Касцёле з самага пачатку яго існавання. Ён нагадаў пра “асаблівую харызму веры і любові да Бога”, якую мела Марыя Магдалена. Менавіта яе абраў Езус у велікодную раніцу для абвяшчэння апосталам аб сваім ...

Читать далее »

Папа Францішак адзначыў 50-годдзе святарства

Менавіта 13 снежня 1969 г. ён атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук аргентынскага біскупа Рамона Хасэ Кастэляна, пастыра архідыяцэзіі Кардоба. Святы Айцец распавядаў, што вызначальным днём для распазнання Божага паклікання ў яго жыцці стала 21 верасня 1953 года. Як і многія іншыя маладыя людзі, Хорхэ Берголіа спяшаўся тады на святкаванне Дня студэнта ў кампаніі сваіх найлепшых сяброў. Перад гэтым, аднак, будучы ...

Читать далее »

Папскае пасланне міру: дыялог, згода, экалагічнае навяртанне

“Мір – гэта каштоўнае дабро, аб’ект нашай надзеі, да якога імкнецца ўсё чалавецтва”, — так пачынае сваё пасланне на 53-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня, Папа Францішак. “Наша чалавечая супольнасць мае ў памяці і целе прыкметы войнаў і канфліктаў, якія наступалі адзін за адным з усё большымі магчымасцямі разбурэння (…). Кожная вайна становіцца братазабойствам, якое разбурае сам ...

Читать далее »

Агульная аўдыенцыя Папы: мучаніцтва – паветра жыцця хрысціяніна

Павел быў не толькі евангелізатарам, поўным запалу, не толькі бясстрашным місіянерам сярод язычнікаў, які ствараў новыя хрысціянскія супольнасці, але і сведкам-мучанікам Уваскрослага, — падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі 11 снежня 2019 г. у Ватыкане, Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў. Ён засяродзіў увагу на пакутах, якія св. Павел спазнаў, прапаведуючы Евангелле ў Ерузалеме. Францішак нагадаў, што там ...

Читать далее »

Папа адзначыў сведчанне веры ўкраінскіх католікаў

11 снежня 2019 г. Папа сустрэўся перад агульнай аўдыенцыяй з дэлегацыяй вернікаў украінскай грэка-каталіцкай епархіі Мукачава, якая прыбыла ў Ватыкан з нагоды 30-годдзя выйсця з падполля. “Я рады прыняць вас ля Магілы св. Пятра. Разам з вамі хачу падзякаваць Пану, бясконца добраму, Які сваёй магутнай рукой вызваліў вашу Царкву ад доўгага прыгнёту з боку савецкага рэжыму. Касцёл у Мукачава – ...

Читать далее »

Папа Францішак наведаў выставу “100 батлеек у Ватыкане”

Святы Айцец наведаў міжнародную выставу “100 батлеек у Ватыкане”, якая 8 снежня 2019 г. адкрылася ў палацы св. Пія Х на Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, 7, недалёка ад плошчы св. Пятра. Пасля нядаўняга падпісання Апостальскага ліста “Admirabile signum”, прысвечанага значэнню ясляў Божага Нараджэння, візіт на выставу батлеек стаў яшчэ адным красамоўным жэстам Папы, які падкрэслівае важнасць і актуальнасць гэтай старажытнай каталіцкай традыцыі. Францішак ...

Читать далее »

Папа Францішак моліцца за сустрэчу “Нармандскай чацвёркі”

У сваёй малітве аб міры ва Украіне Святы Айцец запэўніў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 8 снежня адбылася на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Заўтра ў Парыжы адбудзецца сустрэча з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Расіі, Францыі і канцлера Германіі – вядомая як “Нармандскі фармат”, – з мэтай пошуку рашэння балючага канфлікту, які доўгія гады працягваецца на ўсходзе ...

Читать далее »