Падчас Эўхарыстыі ў рамках візіту ў Сараева 6 чэрвеня 2015 г. Святы Айцец будзе карыстацца тронным крэслам вырабленым двума мусульманскімі цеслярамі: Саленам Хайдаровачам і яго сынам Эдзінам, якія пражываюць у горадзе Завідавічы, у цэнтральнай Босніі і Герцагавіне. Крэсла будзе зроблена з арэхавага дрэва і ўпрыгожана выявамі папскага гербу і баснійскіх катэдральных касцёлаў. Яго аўтары – якія, як і многія іншыя ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Электронны планшэт Папы выстаўлены на аўкцыён
Электронны планшэт, які належаў папу Францішку, будзе прададзены на аўкцыёне ва Уругваі. Сродкі будуць накіраваны на адукацыйныя мэты. Адзін з уругвайскіх аўкцыённых дамоў, які адказвае за продаж “iPad”, абвясціў таргі на 14 красавіка 2015 г. Ужо атрымана некалькі званкоў ад зацікаўленых асоб. Планшэт трапіў у краіну праз уругвайскага святара, які атрымаў яго ў дар ад Пантыфіка. Ён, у сваю чаргу, ...
Читать далее »Францішак працуе над энцыклікай аб экалогіі
Папа Францішак працуе над энцыклікай прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя і экалогіі чалавека. У яго працоўным графіку на бягучы тыдзень не прадугледжаны ўдзел у афіцыйных сустрэчах і мерапрыемствах, за выключэннем агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая адбудзецца 25 сакавіка. Аб сваіх планах прысвяціць цэлы тыдзень працы над энцыклікай Святы Айцец сам паведаміў у размове з журналістамі 15 студзеня 2015 г., ...
Читать далее »У Неапалі адбылася незвычайная з’ява пасля пацалунку рэліквіярыя Папам Францішкам
«Быць святарамі і законнікамі – цудоўна», — адзначыў Папа Францішак 21 сакавіка падчас сустрэчы з неапалітанскім духавенствам, кансэкраванымі асобамі і сталымі дыяканамі, якая прайшла ў мясцовым архікатэдральным касцёле. Як інфармуе Ватыканскае радыё, перад сустрэчай Пантыфік памаліўся каля рэліквій св. Януарыя, апекуна горада, якія захоўваюцца ў базыліцы. “Трэба заўсёды знаходзіць час для таго, каб пабыць перад табернакулюмам, пабыць у маўчанні, каб ...
Читать далее »Няма чым хваліцца
Калі б споведзь прыносіла апладысменты, святары, якія спавядаюць, паміралі б ад ператамлення. Папа Францішак падчас пакутнага набажэнства ў базіліцы св. Пятра, гэтак жа як год таму, падышоў да канфесіяналу, у якім сядзеў святар, схіліў калена і паспавядаўся. Гэтую сцэну, што разышлася ў медыя, сталі тут жа каментаваць. Акрамя станоўчых галасоў было таксама нямала поўных іроніі — што Папа «выстаўляецца», што ...
Читать далее »А Вы чакаеце Папу Францішка ў Беларусі?
Падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, які адбыўся 12-15 сакавіка 2015 года, кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, адзначыў, што Каталіцкая супольнасць нашай краіны заслугоўвае прыезду Пантыфіка. Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»7″]
Читать далее »Францішак: крыж Хрыста – найвышэйшы доказ любові Бога
Бог любіць людзей бескарысліва і бязмежна – гэтымі словамі можна абагульніць усё Евангелле і ўсю тэалогію, адзначыў папа Францішак 15 сакавіка перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Францішак заклікаў вернікаў, каб іх велікапосны шлях стаў шляхам прабачэння, адкрытасці і любові. “Сённяшняе Евангелле прапануе нам словы скіраваныя Езусам да Нікадэма: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў Год Міласэрнасці
Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка 2015 года ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2015 года і закончыцца 20 лістапада 2016 года, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. “Дарагія браты і сёстры, я часта думаў ...
Читать далее »13 сакавіка — другая гадавіна абрання Папы Францішка
13 сакавіка 2013 года кардынал Жан-Луі Таран з лоджыі базылікі Святога Пятра абвясціў вялікую радасць: «У нас ёсць Папа!». Ён азнаёміў прысутных на плошчы Святога Пятра пілігрымаў з рашэннем Калегіі кардыналаў аб выбары Папам Рымскім кардынала Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Вялікія натоўпы вернікаў з Італіі і па ўсім свеце, якія сабраліся ў Ватыкане, прынялі гэтае паведамленне з вялікай радасцю ...
Читать далее »Святы Айцец абмые ногі зняволеным у Вялікі Чацвер
У Вялікі Чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме “Рэбібія”. Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя – як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Францішак абмые ногі, згодна з абрадам уласцівым гэтай літургіі. Традыцыю цэлебрацыі Святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці ...
Читать далее »