Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік даў пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў СДМ-2016

Зрабіўшы некалькі клікаў на электронным планшэце, Папа Францішак першым зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка ХХХІ Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. Гэта адбылося падчас звароту Пантыфіка да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана пасля малітвы “Анёл Панскі”. Сваім сімвалічным жэстам Святы Айцец адкрыў рэгістрацыю удзельнікаў Сусветных дзён моладзі. “Сёння адкрываецца рэгістрацыя на ХХХІ Сусветныя дні моладзі, ...

Читать далее »

Пантыфік падтрымаў лекамі мігрантаў

Папа Францішак падтрымаў рымскі цэнтр для мігрантаў “Baobab”. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, перадаў ад яго імя найбольш запатрабаваныя ў дадзены момант лекі. Гаворка ідзе аб 50 кг медыцынскіх прэпаратаў для лячэння каросты і сотні ўпаковак антыбіётыкаў, антыалергічных сродкаў і супрацьзапаленчых і анты-грыбковых мазяў. Лекі будуць ужывацца медыкамі, якія дзейнічаюць у рамках ініцыятывы “вулічная клініка”, што мае на мэце прыйсці ...

Читать далее »

Найбольш кранальная сцэна з папскай пілігрымкі

Падчас прывітальнай цырымоніі ў аэрапорце ў Парагваі трое выбраных дзяцей, якія дарылі кветкі і віталі Папу, у дадатак да слоў прывітання, паведамілі Святому Айцу нешта яшчэ … Як сказаў пасля прэзідэнт краіны, дэлегацыя, якая вітала Папу Францішка паведаміла яму, што побач ёсць іншыя дзеці, якія імкнуліся сустрэцца з Пантыфікам, але не было ім магчымасці падабрацца бліжэй. Як інфармуе deon.pl, рэакцыя ...

Читать далее »

«Прадзядуля для сэлфі і незвычайныя падарункі»: Папа Францішак даў прэс-канферэнцыю на борце самалёта

Касцёл Лацінскай Амерыкі, вядома, мае шмат праблем, ён крыху недысцыплінаваны, але жывы, падкрэсліў Папа Францішак 13 ліпеня 2015 г. падчас імправізаванай прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Парагваю ў Рым, паведамляе Ватыканскае радыё.  Нягледзячы на стомленасць доўгім падарожжам і шматлікімі сустрэчамі, Пантыфік на працягу гадзіны адказваў на пытанні пятнаццаці журналістаў. Ён растлумачыў, што хацеў паехаць на свой родны кантынент, ...

Читать далее »

Святы Айцец да моладзі: гуляйце ў камандзе Хрыста

“Сябры! Сяброўства з’яўляецца адным з найвялікшых дароў, што чалавек, малады чалавек можа мець і можа прапанаваць. Гэта праўда! Як цяжка жыць без сяброў!”, — заўважыў Францішак у сваёй непрачытанай, але ўручанай маладым парагвайцам прамове. Ён спаткаўся з моладдзю 12 ліпеня на бульвары Костанэра ля ракі Парагвай у Асунсьён. Пантыфік спаслаўся на словы Хрыста: “Я ж назваў вас сябрамі, бо ўсё, ...

Читать далее »

Балівія прывітала Францішка

Са спазненнем на гадзіну, 17.15 па мясцовым часе (00.15 па беларускім) 8 ліпеня самалёт балівійскіх авіяліній “Aviación Boliviana” з Папам Францішкам на борце пасля пералёту ў 2138 км прызямліўся ў Ла-Пас. Прычынай стала спазненне з вылетам з Эквадора. „El Alto” з’яўляецца самым высокім аэрапортам у свеце – знаходзіцца на вышыні 4100 метраў над узроўнем мора. З-за дастаткова нізкай тэмпературы Папа ...

Читать далее »

19 самых незабыўных цытат Папы Францішка

З апублікаванага праекту доўгачаканай энцыкліцы Папы Францішка пра навакольнае асяроддзе зыходзіць, паведамляе італьянская газета “Repubblica”, што адмова чалавецтва дзейнічаць па пытанні змянення клімату будзе мець «сур’ёзныя наступствы для ўсіх нас», асабліва бедных. У дакуменце, які налічвае 192 старонкі, Папа таксама кажа: 1. «Чалавецтва заклікана прыняць да ўвагі неабходнасць змен у вобразе жыцця і метадах вытворчасці і спажывання, каб пераадолець гэтае ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў аб планах наведаць Германію

Папа Францішак афіцыйна абвясціў аб планах наведаць Германію. Падчас палёту з Рыма ў сталіцу Эквадора Кіта 5 ліпеня 2015 г. ён сказаў журналістам, якія суправаджалі яго, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад канцлера Ангелы Меркель. “Гэта вельмі добрая справа. Візіт павінен быць еўрапейскай міратворчай місіяй”, — падкрэсліў ён. Папа не назваў канкрэтнай даты, але паведаміў, што Германія знаходзіцца ў яго бягучых ...

Читать далее »

“Зялёны” алтар для папы Францішка ў Парагваі

Для алтару веры і надзеі, на якім папа Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу 12 ліпеня ў парку парагвайскага сталічнага горада Асунсьён, пайшло 32 тыс. пачаткаў кукурузы, амаль столькі ж невялікіх какосавых арэхаў і сотні тысяч зярнятак ды іншых смачных аздоб. Такі “зялёны” матэрыял для мазаікі скарысталі сотні яго стваральнікаў пад кіраўніцтвам мастака і скульптара Кокі Руіза. Алтар будуць акаляць два ...

Читать далее »

Пантыфік атрымаў прэмію расійскіх хірургаў-педыятраў

Папа Францішак, як духоўны апякун папскай педыятрычнай бальніцы “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù) стаў адным з лаўрэатаў узнагароды “Шлях міласэрнасці”, якую прызнае Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі. Яна прысуджаецца на працягу 4 гадоў людзям, якія – у адпаведнасці з меркаваннем заснавальнікаў – зрабілі значны ўклад у развіццё гэтай, як яны самі прызнаюць, усё яшчэ слаба развітай у Расіі ...

Читать далее »