У Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству пракаментавалі навіну аб хуткім спатканні Папы і Патрыярха Маскоўскага і раскрылі падрабязнасці яе падрыхтоўкі. “Ініцыятыва – сумесная. Сустрэча рыхтавалася ўжо даўно, пачынаючы з часу, калі прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля абрання папы Францішка. Непасрэднай падрыхтоўкай займаліся, з каталіцкага боку, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох, а з боку Рускай Праваслаўнай Царквы ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам
Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое адбудзецца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, пройдзе ў фармаце “асабістай размовы”. Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, ...
Читать далее »Ватыкан стварыў сайт для дзяцей
Нядаўна Апостальскі Пасад стварыў сайт выключна для дзяцей. Праект каардынуе Папская Рада па справах сям’і. Яго мэта — расказаць малодшым аб праўдах веры і пра Хрыста, а таксама пра Папу, Ватыкан і Царкву ў цэлым. У прыватнасці, каб расказаць пра Папу, аўтары знайшлі шмат дзіцячых фатаграфій Папы Францішка і цікавыя дэталі яго біяграфіі, да прыкладу, рэцэпт пірага, які рыхтавала яму ...
Читать далее »Пантыфік прызнаўся, што едзе ў Мексіку, каб “заразіцца” там багаццем веры
Духоўнае абнаўленне, барацьба з карупцыяй і насіллем, прыхільнасць дыялогу і міру – гэта асноўныя тэмы інтэрв’ю Францішка мексіканскаму інфармацыйнаму агенцтву “Notimex”, якое з’явілася за некалькі дзён да яго апостальскага падарожжа ў Мексіку, запланаванага на 12-18 лютага 2016 г. Прычым, пытанні Пантыфіку агенцтва папрасіла задаць некалькіх мексіканцаў. “У Мексіцы я жадаю быць прыладай міру”, — прызнаўся Францішак і сказаў, што хоча ...
Читать далее »Маскоўскі Патрыярхат пра спатканне Папы і Патрыярха
Узноўленыя нядаўна спекуляцыі вакол сустрэчы паміж Папам і Патрыярхам Маскоўскім у гэтым годзе не маюць пад сабой падставы, вынікае з выказванняў Мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Сустрэча, па словах высокага іерарха, можа адбыцца толькі тады, калі будзе дасягнута згода па асноўных праблемах, якія ёсць у адносінах паміж двума Цэрквамі. У канцы студзеня было апублікавана інтэрв’ю Мітрапаліта ...
Читать далее »Папа Рымскі здымецца ў фільме
Фільм «Па той бок Сонца» — гэта прыгодніцкая сямейная гісторыя, дзе дзеці розных культур сімвалізуюць апосталаў, якія шукаюць Езуса. Фільм павінен стаць для Папы акторскім дэбютам. Але ў Ватыкане адзначаюць, што Пантыфік не будзе граць. Ён з’явіцца ў ролі самога сябе. У канцы фільма будзе эпілог ад Папы Францішка, дзе ён раскажа дзецям як і дзе знайсці Езуса. Фільм пачнуць здымаць ...
Читать далее »Папа звярнуўся з парадамі да кансэкраваных асобаў
1 лютага 2016 года Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі завяршальных мерапрыемстваў Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г. У аўдыенцыі з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 4 тыс. законнікаў і законніц з розных краін свету. Адклаўшы загадзя падрыхтаваны тэкст прамовы Святы Айцец звярнуўся да сабраных спантанна. Ён заклікаў кансэкраваных асобаў быць прарокамі ў сучасных грамадствах: ...
Читать далее »Папа прыняў на аўдыенцыі Леанарда Дзі Капрыа
“Акцёр і абаронца навакольнага асяроддзя”, — менавіта так акрэсліў сябе на афіцыйнай старонцы ў “Твітэр” зорка амерыканскага кіно Леанарда Дзі Капрыа, якога 28 студзеня 2016 г. прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак. Знакаміты сваёй дзейнасцю ў галіне экалогіі акцёр пажадаў сустрэцца з Пантыфікам, якога лічыць вялікім аўтарытэтам у гэтай сферы, асабліва пасля публікацыі энцыклікі “Laudato si’”. У снежні 2015 ...
Читать далее »Святому Айцу ўручаць Кнігу спраў міласэрнасці
Наведванне хворых у шпіталях, арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для бедных, панаванне над сабой у заторы па дарозе на працу, гатоўнасць прыняцця пілігрымаў – гэта толькі некаторыя напрыклады запісаў у Кнізе спраў міласэрнасці, якую фарміруюць “Маладыя місіянеры міласэрнасці”, каб уручыць яе Папу ў ліпені падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве. Праекту быў дадзены старт у дзень адкрыцця Юбілейнага Года Міласэрнасці. Тады і ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае не змарнаваць Вялікі Пост
“Міласэрнасці хачу, а не ахвяры” – гэта лейтматыў сёлетняга паслання папы Францішка на Вялікі Пост. Яно было прадстаўлена 26 студзеня 2016 г. у Ватыкане. Пантыфік заклікаў “больш інтэнсіўна” правесці гэты адмысловы час, “цэлебруючы і перажываючы Божую міласэрнасць”. І тут, паводле яго, дапаможа “ўважлівае слуханне Божага слова” і ўдзел у адмысловым пакутным набажэнстве “24 гадзіны для Пана”. Таксама “Місіянеры міласэрнасці” стануць ...
Читать далее »