Прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях, распавёў аб рэальнай фінансава-эканамічнай сітуацыі ў Ватыкане ў перыяд пандэміі і запэўніў – ніякага дэфолту не прадбачыцца. Святы Пасад нельга параўноўваць з прадпрыемствам, і яго мэта – не атрыманне прыбытку, — звярнуў увагу кс. Хуан Антоніа Герэра Альвес. Кожны яго дэпартамент і ўстанова ажыццяўляе служэнне, а любое служэнне патрабуе выдаткаў. “Наша задача – максімальная стрыманасць ...
Читать далее »Архив меток: пандэмія
Папа Францішак абвясціў 14 мая днём малітвы і посту ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавіруса
Святы Айцец заклікае далучыцца да міжрэлійгінай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавіруса. Адмысловы заклік ён скіраваў 3 мая 2020 г. “Паколькі малітва мае паўсюдную каштоўнасць, я прыняў прапанову Высокага камітэта па чалавечым братэрстве адносна таго, каб 14 мая вернікі ўсіх рэлігій духоўна далучыліся да Дня малітвы і посту, просячы Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы пандэмію каранавіруса”, — падкрэсліў Святы Айцец пасля ...
Читать далее »Папа Францішак маліўся за памерлых медыкаў і святароў
Маліцца за медыкаў і святароў, якія аддалі жыццё падчас служэння людзям ва ўмовах пандэміі, — заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 3 мая 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане. “Праз тры тыдні пасля Уваскрасення Пана, сёння, у IV Велікодную нядзелю, Касцёл адзначае Нядзелю Добрага Пастыра, Езуса Добрага Пастыра. Гэта мяне наводзіць на думку пра шматлікіх пастыраў, якія ва ўсім свеце аддаюць ...
Читать далее »Святы Айцец перанёс на год Сустрэчу сем’яў і Дні моладзі
Папа Францішак змяніў даты правядзення двух буйных агульнакаталіцкіх падзей. Прычынай рашэння паслужыла нявызначанасць, звязаная з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Святы Айцец разам з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця вырашыў адкласці наступную Сусветную сустрэчу сем’яў, правядзенне якой планавалася ў Рыме ў чэрвені 2021 г., і наступныя Сусветныя дні моладзі, якія павінны былі прайсці ў Лісабоне ў жніўні 2022 г., ...
Читать далее »Святы Пасад: створана спецкамісія па сітуацыі з пандэміяй
У рамках Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека была створана спецыяльныя Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса. Прэфект ватыканскай структуры, кардынал Пітэр Тарксан, паведаміў у інтэрв’ю “Vatican News”, што аб гэтым папрасіў сам Святы Айцец. Першая мэта структуры заключаецца ў аказанні падтрымкі мясцовым Касцёлам у ратаванні жыцця людзей, дапамозе самым бедным. Другая – у аналізе эканамічных і сацыяльных наступстваў ...
Читать далее »Папа: час пандэміі асабліва цяжкі для бяздомных
Маліцца за людзей, якія не маюць даху над галавой, — заклікаў Папа на пачатку св. Імшы, якую 31 сакавіка 2020 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. “Памолімся сёння за людзей, якія не маюць пастаяннага месца пражывання, у гэты час, калі ад нас патрабуюць знаходзіцца дома. Грамадства павінна звярнуць увагу на гэту рэчаіснасць, а Касцёл прыняць іх”, — сказаў Святы ...
Читать далее »Касцёл у Беларусі: як каранавірус паўплываў на католікаў
25 сакавіка 2020 г., ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў многіх каталіцкіх храмах Беларусі адбылася адмысловая малітва прысвячэння краіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Таксама, па закліку папы Францішка, апоўдні ў касцёлах маліліся “Ойча наш” у інтэнцыі выбаўлення свету ад пандэміі каранавіруса. Набажэнствы наведалі нешматлікія вернікі – многім давялося маліцца дома. Па прычыне распаўсюджвання COVID-19, небяспечнага асабліва для старэйшых асоб, яшчэ 10 сакавіка ...
Читать далее »Пантыфік моліцца за памерлых падчас пандэміі медыкаў і святароў
Францішак маліўся за памерлых медыкаў і святароў, якія дапамагалі хворым з каронавірусам. Ён падзякаваў усім, хто штодзённа нясе палёгку людзям, якія пакутуюць падчас пандэміі. 24 сакавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты, якую трансліравалі ватыканскія СМІ, Папа падзякаваў урачам, медыцынскаму персаналу і святарам, якія клапоцяцца пра хворых з каронавірусам, і адзначыў, што яны сталі ўзорам гераізму. ...
Читать далее »25 сакавіка Касцёл прысвеціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Свет ахінула пандэмія каранавірусу, якая пагражае таксама і Беларусі. Мы ўдзячныя супрацоўнікам службы аховы здароўя і іншых дзяржаўных і грамадскіх структур, якія ахвярна клапоцяцца аб прадухіленні гэтай заразнай хваробы. Адначасова з гэтым вернікі розных веравызнанняў і рэлігій моляцца ў гэтай інтэнцыі, сведчаннем чаго стала супольная малітва католікаў, праваслаўных, лютэранаў, баптыстаў, юдэяў і мусульманаў, ...
Читать далее »Папа Францішак маліўся аб выратаванні свету ад любой формы пандэміі
19 сакавіка 2020 г. Папа звярнуўся да італьянскіх вернікаў у форме відэапаслання з нагоды арганізаванай па ўсёй краіне ружанцовай малітвы. Нагодай сталі ўрачыстасць св. Юзафа і складаны час пандэміі. Канферэнцыя Біскупаў Італіі запрасіла ўсіх вернікаў, сем’і і манаскія супольнасці далучыцца духоўна да малітвы ў дзевяць гадзін вечара, разважаючы над ружанцовымі Таямніцамі святла. Пантыфік прыняў удзел у малітоўнай ініцыятыве з рымскага ...
Читать далее »