Архив меток: пандэмія

Святы Пасад у ААН: дапамагчы бедным краінам пераадолець пандэмію

Апостальская Сталіца заклапочана ўплывам пандэміі каронавіруса на сітуацыю ў бедных краінах і заклікае міжнародную супольнасць не пакідаць нікога без дапамогі. 3-5 лютага 2021 г. Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прыняў удзел у 70-й Выканаўчай сесіі Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па гандлі і развіцці (UNCTAD). Арцыбіскуп Іван Юркавіч заўважыў, што больш за 1 млрд ...

Читать далее »

Хрысціянскае адзінства: важныя каталіцка-праваслаўныя падзеі

Пандэмія значна запаволіла, але не спыніла каталіцка-праваслаўнага дыялогу і адносін. На гэта звярнуў увагу кс. Андрэа Пальміеры з Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў L’Osservatore Romano. Ужо традыцыйна, падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян газета дае агляд кантактаў Каталіцкага Касцёла з рознымі канфесіямі. Найважнейшай падзеяй аўтар лічыць візіт Патрыярха Канстантынопальскага ў Рым 19-22 кастрычніка 2020 г. Асноўнай яго мэтай быў ...

Читать далее »

Caritas Europa прапанавала інавацыйныя праекты падчас пандэміі

Дабрачынцы з усёй Еўропы прынялі ўдзел у Caritas Europa Innovation Festival. Сустрэча праходзіла ў інтэрнэце, яе мэтай быў сумесны пошук новых, больш эфектыўных, праектаў дапамогі бедным. Падчас фестывалю былі прадстаўлены адзінаццаць інавацыйных праектаў, мэта якіх, сярод іншага, заключаецца ў пашырэнні адукацыі, стварэнні працоўных месцаў для бяздомных, дапамозе мігрантам у пошуку бяспечнага месца для жыцця. Размова таксама ішла аб стварэнні спецыяльных ...

Читать далее »

Штодзённасць Бэнэдыкта XVI падчас пандэміі

Пра штодзённасць Бэнэдыкта XVI падчас пандэміі распавёў беларускай рэдакцыі Vatican News асабісты сакратар Папы-эмерыта і Прэфект папскага дома, арцыбіскуп Георг Генсвайн. Сёлета Божае Нараджэнне для Бэндыкта XVI стала першым без яго брата, памерлага летам 2020 г. Тым не менш прысутнасць Георга Ратцынгера адчувалася духоўна: Папа-эмерыт часта слухаў запісы калядных спеваў у выкананні хору “Regensburger Domspatzen”, якім кіраваў яго брат. “Гэтая ...

Читать далее »

Пандэмія: часовыя змены ў абрадах Папяльцовай серады

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў унесла часовыя змены ў абрад пасыпання галоў попелам у пачатку Вялікага посту, звязаныя з эпідэмічнай сітуацыяй. У інструкцыі, якой павінны кіравацца святары ва ўсім свеце падчас абраду ў Папяльцовую сераду, адзначаецца, што пасля благаслаўлення попелу і акраплення яго святой вадой, святар звяртаецца да прысутных, толькі аднойчы чытаючы формулу, змешчаную ў Рымскім Імшале. Затым ён ...

Читать далее »

Пантыфік: ніякая пандэмія не можа загасіць каляднае святло

Не спыняцца на калядных сімвалах, а глядзець глыбей, пазнаючы сапраўдны сэнс Божага Нараджэння, — заклікаў Папа Францішак сабраных 6 снежня 2020 г. на малітву «Анёл Панскі». Пантыфік звярнуў увагу на ёлку і батлейку, якую ў гэтыя дні ўстанаўлівалі на галоўнай ватыканскай плошчы. “Гэтыя два калядныя сімвалы таксама прысутнічаюць у многіх дамах, на радасць дзецям – і нават дарослым. Яны з’яўляюцца ...

Читать далее »

Пантыфік: пандэмія адкрыла ўсё лепшае і горшае ў народах

Святы Айцец скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў анлайн-семінара, прысвечанага ролі Касцёла ў Лацінскай Амерыцы падчас пандэміі каронавіруса. Форум пачаўся 19 лістапада 2020 г. Пантыфік пажадаў, каб праз досвед братэрства і сацыяльнага сяброўства гэта ініцыятыва магла даць імпульс новым працэсам, закліканым гарантаваць годнае жыццё народам кантынента, асабліва самым бедным і кінутым на задворкі. “Пандэмія паказала ўсё самае лепшае і самае горшае ў ...

Читать далее »

Біскупы Францыі апратэставалі рашэнне ўлады аб закрыцці храмаў

Непрапарцыйным крокам, які парушае свабоду веравызнання, назвалі французскія біскупы пастанову ўрада аб поўнай забароне літургіі з удзелам вернікаў, якое ўступіла ў сілу 3 лістапада 2020 г. Старшыня епіскапату абскардзіў гэтае рашэнне ў Дзяржаўнай радзе, якая ў французскім прававым парадку разглядае ўсе законапраекты і ўрадавыя пастановы. Арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор пракансультаваўся па гэтым пытанні з усімі французскімі біскупамі. Было аднагалосна падкрэслена, ...

Читать далее »

Дэкрэт біскупа Алега Буткевіча у сувязі з ростам захворванняў

17 кастрычніка біскуп Віцебскай дыяэцзіі Алег Буткевіч падпісаў Дэкрэт, якім уводзіцца шэраг новых прадпісанняў у сувязі з ростам захворванняў COVID-19. Духавенства і вернікі Віцебскай дыяцэзіі Віцебск, 17.10.2020г. ДЭКРЭТ У сувязі з далейшым распаўсюджваннем эпідэміі каранавірусу COVID-19 i высокай лічбай захворванняў, якая ў восеньска-зімовы перыяд можа павялічыцца, а таксама беручы пад увагу клопат пра здароўе і жыццё жыхароў нашай краіны, пастанаўляю: ...

Читать далее »

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перастае дзейнічаць дыспенса ад абавязку ўдзелу ў Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці, дадзеная ва ўмовах пандэміі

24 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім адклікаў дадзеную ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці. Адпаведны дэкрэт, які даваў магчымасць пэўным катэгорыям вернікаў у нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці заставацца дома і духоўна далучацца да святой Імшы з дапамогай трансляцыі, быў абнародаваны 20 сакавіка. З 1 верасня яго ...

Читать далее »