Архив меток: пагадненне

Улады штата Вашынгтон і каталіцкія біскупы дасягнулі пагаднення аб абароне таямніцы споведзі

Улады штата Вашынгтон і каталіцкія біскупы дасягнулі пагаднення. Яно абараняе таямніцу споведзі ў межах закона аб абавязковым інфармаванні аб гвалце над дзецьмі. 10 кастрычніка 2025 года ўлады штата Вашынгтон і мясцовыя каталіцкія біскупы заключылі пагадненне ў Федэральным судзе, якое завяршыла судовы працэс адносна новага закона. Раней біскупы падалі ў суд у адказ на зацвярджэнне законапраекта (Senate Bill 5375), які ўключыў ...

Читать далее »

Кітай: па дамове з Ватыканам пасвечаны яшчэ адзін біскуп

На гэтым тыдні Ватыкан абвясціў, што Папа Францішак стварыў новую дыяцэзію ў Кітаі і прызначыў яе першым біскупам айца Антонія Цзі Вэйчжуна. У кастрычніку мінулага года Папа вырашыў ліквідаваць дыяцэзію Фэн’ян у мацерыковым Кітаі, заснаваную ў 1946 годзе Папам Піем XII, і заснаваць замест яе новую дыяцэзію Люйлян, паведамляе CNA. Дыяцэзіяльныя межы былі прадметам спрэчак паміж Ватыканам і Кітаем на ...

Читать далее »

Уступіла ў сілу пагадненне паміж Святым Пасадам і Сан-Тамэ і Прынсіпі

29 студзеня 2024 года ў Апостальскім палацы Ватыкана адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі паміж Святым Пасадам і Дэмакратычнай Рэспублікай Сан-Тамэ і Прынсіпі. Святы Пасад прадставіў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. З боку Сан-Тамэ і Прынсіпі выступіў міністр замежных спраў, супрацоўніцтва і супольнасцяў Гарэт Хадад ду Эспірыту-Санту-Гвадэлупэ. На цырымоніі прысутнічалі таксама дэлегацыі прадстаўнікоў дзвюх дзяржаў. ...

Читать далее »