Архив меток: падзяка

Святы Айцец падзякаваў за арганізацыю Юбілея Міласэрнасці

Папа Францішак падзякаваў усім, хто прычыніўся да ажыццяўлення Юбілею Міласэрнасці, у тым ліку ўладам Італіі і Папскай радзе па новай евангелізацыі. У кароткай прамове перад малітвай “Анёл Панскі” 20 лістапада 2016 г. на плошчы св. Пятра Пантыфік заклікаў маліцца ў інтэнцыі кляўзуровых законніц. “На заканчэнне гэтай цэлебрацыі мы ўзносім Богу хвалу і падзяку за дар, якім быў Святы Год Міласэрнасці ...

Читать далее »

Семінарысты наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за малітву і ахвярнасць

20 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Па традыцыі ў гэты дзень клерыкі наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за духоўную і матэрыяльную дапамогу для семінарый. Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету з’яўляецца асаблівым днём малітвы за семінарыстаў і ўсіх пакліканых да Божай службы, а таксама днём збору ахвяраванняў на патрэбы духоўных семінарый. “Ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету мы дзякуем ...

Читать далее »

Навошта людзі прыносяць у касцёл воты?

У хрысціянскай традыцыі практыка ахвяравання вотаў узыходзіць да эпохі сярэднявечча. Асаблівае распаўсюджанне яна атрымала ў перыяды масавых бедстваў (эпідэмій, войнаў). Воты (з лац. donum votivum) – дар чалавека, адрасаваны Богу і Касцёлу, які з’яўляецца выразам падзякі Усемагутнаму за пэўную ласку (вылячэнне ад смяротнай хваробы, захаванне ад небяспекі, нараджэнне дзіцяці і г.д.). Атрыманне міласці Божай можа быць звязана з заступніцтвам святога ...

Читать далее »

Падзяка за дабро!

Святлана Касевіч з Глыбокага выказвае падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на яе просьбу дапамагчы ў лячэнні за мяжой яе дачкі Ганны Фамінскай. Пра збор сродкаў на лячэнне мы пісалі раней. “Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамаглі нам сабраць неабходную суму для паездкі ў Германію. – піша Святлана Касевіч. – У нямецкай клініцы мы атрымалі кваліфікаваную кансультацыю ...

Читать далее »

Патрыярх Барталамей удзячны Святому Айцу за малітву

Адкрываючы працу Усеправаслаўнага Сабору, Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І выказаў “сардэчную ўдзячнасць” Папу Францішку, які 19 чэрвеня, падчас нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, нагадаў вернікам аб гэтай важнай падзеі для Праваслаўнай Царквы. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец заклікаў злучыцца ў малітве за “братоў-праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам, сабраным ...

Читать далее »