Архив меток: падарунак

Паляк падарыў Святому Айцу чыстакроўнага арабскага каня

Ужо былі белы матацыкл і электрамабіль. Цяпер Папа Леў XIV атрымаў у падарунак белага каня. Пратон, чыстакроўны арабскі конь, стаў асаблівым сюрпрызам для Святога Айца ад Анджэя Міхальскага, уладальніка і заснавальніка коннага завода ў Калабжэгу-Будзіставе (Польшча). Ідэя нарадзілася з фота з Перу «Калі я ўбачыў гэтыя фота будучага Папы на кані ў Перу, нарадзілася ідэя, што я хачу падарыць яму ...

Читать далее »

Падарунак ад Папы Францішка прыбыў у Оршу

27 снежня ў парафію святога Юзафа ў Оршы прыбыў ружанец — падарунак Папы Францішка для дзяцей з Беларусі, паведамляе Catholic.by. Такі прэзент 18 кастрычніка Святы Айцец перадаў з нагоды малітоўнай акцыі «Міліён дзяцей моліцца на Ружанцы». Паводле жадання Пантыфіка, ружанец будзе перадавацца з парафіі ў парафію, каб запрашаць як мага больш дзяцей і дарослых маліцца аб міры у свеце. Дзеці ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Крыжа – дар Папы Францішка на каранацыю Карла ІІІ

Два невялікія фрагменты крыжа, на якім быў укрыжаваны Езус Хрытус, – такі дар Папа Францішак перадаў брытанскаму каралю Карлу ІІІ з нагоды каранацыі манарха, якая адбудзецца 6 мая 2023 года ў Вэсмінстэрскім абацтве ў Лондане. Рэліквіі былі ўбудаваныя ў срэбны крыж, які панясуць у галаве працэсіі падчас каранацыі манарха. Прадстаўнікі Англіканскай Царквы Уэльса назвалі “асабісты дар” Святога Айца “важным экуменічным ...

Читать далее »

Папу Францішку падарылі човен святога Пятра

Перад агульнай аўдыенцыяй, якая 15 сакавіка 2023 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Пантыфік атрымаў незвычайны і сімвалічны падарунак – вялізарны драўляны човен. Незадоўга да выйсця да вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы, Папу Францішку быў урачыста перададзены човен, які з’яўляецца рэканструкцыяй васьмімятровага старажытнага драўлянага судна, знойдзенага ў 1986 годзе на дне Галілейскага возера ў Ізраілі і названага Чоўнам ...

Читать далее »

Святы Айцец: на юбілей пантыфікату падарыце мне мір

“Мне здаецца, гэта адбылося ўчора” – такімі словамі Папа Францішак пракаментаваў сваё абранне на Пасад святога Пятра, дзясятая гадавіна якога адзначаецца 13 сакавіка 2023 года. На працягу апошняга дзесяцігоддзя Святы Айцец правёў тысячы сустрэч, але адна з іх захавалася ў яго сэрцы асаблівым чынам. “Самай цудоўнай была сустрэча на плошчы святога Пятра з пажылымі людзьмі. Пажылыя – гэта мудрасць і ...

Читать далее »

Хто той святар, якому перад смерцю Бэнэдыкт XVI падарыў сваю піуску?

За некалькі дзён да смерці Бэнэдыкт XVI падарыў гэтаму святару сваю піуску. Хто ён? Даведайцеся пра яго гісторыю тут. Аляксандар Івашчонак — беларускі святар з Глыбоччыны (Віцебская дыяцэзія), які атрымаў у падарунак ад папы Бэнэдыкта XVI піуску. 13 снежня 2022 г. законнікі Тэатынскага ордэна рэгулярных клерыкаў атрымалі гэты дар ад Папы-эмерыта праз свайго асабістага сакратара біскупа Георга Гэнсвайна. Выданне Desde la fe паразмаўляла з а. Аляксандрам падчас пахавання Пантыфіка-эмерыта. ...

Читать далее »

Трэнер Харватыі падарыў аргенцінскаму футбалісту Біблію і ружанец

Былы футбаліст зборнай Аргенціны, форвард Рубэн Сэкка распавёў, што Златка Даліч, трэнер зборнай Харватыі на цяперашнім чэмпіянаце свету па футболе, падарыў яму яшчэ ў 2009 годзе Біблію і ружанец. Гэтыя святыя рэчы для хрысціяніна трэнер прывёз з Ватыкана, з папскім бласлаўленнем. Пра гэтую падзею ў размове з Radio Mitre in Rosario нагадаў Рубэн Сэкка, дадаўшы, што Біблію і ружанец узяў ...

Читать далее »

Бэнэдыкту XVI падарылі 8 том поўнага выдання яго твораў

У Інтэрнэце з’явілася новае фота Бэнэдыкта XVI. Фотаздымак зроблены з нагоды уручэння заслужанаму Папу на пенсіі  VIII тома «Opera Omnia»,  поўнага выдання яго твораў. Папа на пенсіі сустрэўся 7 сакавіка з прадстаўнікамі ватыканскага выдавецтва, якія ўручылі яму наступны том поўнага выдання яго твораў. «Бэнэдыкт XVI прыняў кіраўніка рэдакцыі ватыканскага выдавецтва Ларэнца Фазіні ў суправаджэнні прэфекта Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні ...

Читать далее »

Папу падарылі скрыпку, зробленую з вёслаў мігранцкіх лодак

Міласэрнасць Бога невымерна большая за нашы недахопы, памылкі і грахі, — нагадаў Папа падчас сустрэчы з дэлегацыяй італьянскага фонда “Дом Духа і мастацтва”, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Вязні, мігранты, маладыя маці, людзі з інваліднасцю, жыхары экзістэнцыяльных перыферый, пра якіх клапоціцца фонд, прымаюць удзел у розных відах рамесніцкай і мастацкай дзейнасці, у тым ліку з глыбокім хрысціянскім сімвалізмам: вырабляюць гостыі ...

Читать далее »

Знакаміты футбаліст атрымаў футболку Ватыканскага спартыўнага клуба з папскім аўтографам

Футбаліст Ліянэль Месі атрымаў у падарунак футболку Ватыканскага спартыўнага клуба, якую для яго падпісаў Папа. Так Святы Айцец падзякаваў свайму суайчынніку, які ў кастрычніку мінулага года даслаў яму футболку з аўтографам (перадаўшы яе праз прэм’ер-міністра Францыі, паколькі цяпер ён гуляе за Пары Сен-Жэрмен). Папскі падарунак футбалісту ўручыў біскуп Эмануэль Гобіяр, які займаецца душпастырствам спартсменаў, а ў французскім епіскапаце адказвае за ...

Читать далее »