З пачаткам Адвэнту, моладзь з Міжнароднага форуму Каталіцкай Акцыі разпачне праект «Запрасіце свайго біскупа!». Праект перадусім павінен заахвоціць маладых людзей з усяго свету далучыцца да падрыхтоўкі Сіноду Біскупаў, які адбудзецца ў наступным годзе. — Мы хочам, каб групы маладых людзей з Каталіцкай Акцыі па ўсім свеце знайшлі магчымасць сустрэцца са сваімі пастырамі, каб мець магчымасць супольнай размовы і данесці да ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Дзеці і моладзь з Мінска ўступілі ў “Эўхарыстычны рух маладых”
Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 26 лістапада, у мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі дзеці і моладзь уступілі ў “Эўхарыстычны рух маладых”. На святой Імшы а 12 гадзіне, якую ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Шамрыцкі MIC, 7 чалавек склала просьбу аб прыняцці ў шэрагі кандыдатаў, а 4 асобы перайшлі на чарговы этап фармацыі. Святкаванне працягнулася вясёлымі гульнямі і танцамі. Таксама ўсіх ...
Читать далее »У Ватыкане абвясцілі даты правядзення Сінода Біскупаў
Сталі вядомыя даты наступнага Сінода Біскупаў, які будзе прысвечаны пытанням моладзі. Ён пройдзе з 3 па 28 кастрычніка ў Ватыкане. Аб гэтым стала вядома 21 лістапада з паведамлення аб трэцім пасяджэнні XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. Было прынята рашэнне не зачыняць інтэрнэт-старонку з сінадальнай анкетай да 31 снежня, каб даць магчымасць усім жадаючым паўдзельнічаць у перадсінадальнай дыскусіі праз ...
Читать далее »У Нарачы адбудуцца традыцыйныя «Андрэйкі»
2 снежня ў 17 гадзін у нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім пройдзе конкурс ведаў “Сучасныя місіянеры — героі евангелізацыі”, прысвечаны хрысціянскім місіям і місіянерам. Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня ...
Читать далее »«Крокі да святасці»: у Браславе прайшла сустрэча для моладзі
У панядзелак, 6 лістапада, у Браслаўскай парафіі адбылася сустрэча для моладзі пад назвай «Крокі да святасці». Карысна правесці час пажадалі каля 70 школьнікаў і студэнтаў з Браслава, Мёраў, Полацка, Глыбокага і Ахрэмаўцаў. Ініцыятарам стала моладзь Браслаўскай парафіі, а ў арганізацыі сустрэчы дапамаглі ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі і сястра Ганна Мізавец. Менавіта яны дапамагалі маладым людзям зразумець, навошта варта імкнуцца да святасці ...
Читать далее »У Шчучыне распачалі падрыхтоўку да Піярскага сінода маладых, які пройдзе ў Варшаве ў 2018 годзе
Як вядома, у кастрычніку наступнага года адбудзецца Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Ордэн піяраў як частка супольнасці Каталіцкага Касцёла таксама вырашыў далучыцца да перадсінадальнай падрыхтоўкі. Так, кіраўніцтва Польскай правінцыі ордэна піяраў запланавала правесці Піярскі сінод маладых у маі 2018 г. у Варшаве. Але падрыхтоўка ў Беларусі распачалася значна раней: з 5 па 6 лістапада ў Шчучынскай ...
Читать далее »Курс «Закхей» прайшоў у Оршы для школьнай моладзі
З 30 кастрычніка па 1 лістапада ў рэкалекцыйным доме ў Оршы падчас школьных канікулаў адбыўся курс «Закхей» для моладзі. Маладыя людзі разам перажывалі Святую Імшу і малітвы, слухалі канферэнцыі, выконвалі розныя заданні ў групах, а таксама весела адпачывалі. Напярэдадні ўрачыстасці Ўсіх Святых тэмай спаткання была асабістая святасць. Разам стараліся знайсці адказ на пытанне – «што значыць быць святым сёння?». Натхняліся ...
Читать далее »Святы Пасад: дзесяткі тысяч анкет моладзі да Сіноду Біскупаў
Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў атрымаў ужо 65 тыс. анкет да наступнай Генеральнай Асамблеі, прысвечанай моладзі. У тым ліку і на іх аснове паўстане «Instrumentum Laboris» — працоўны дакумент нарады. Анкета з’явілася 14 чэрвеня 2017 г. на сайце youth.synod2018.va і можа быць запоўнена да 30 лістапада. Яна адрасавана ўсім маладым людзям ва ўзросце 16-29 гадоў, незалежна ад рэлігіі. Гэта незвычайная ініцыятыва ...
Читать далее »Украінская моладзь падрыхтавала малітоўны віртуальны флэшмоб «Ноч са святымі»
Львоўская каталіцкая моладзь стварае новыя традыцыі. Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, якую Касцёл адзначае 1 лістапада, маладыя людзі запрашаюць прыняць удзел у віртуальным малітоўным флешмобе «Ноч са святымі», лозунг якога: «Я хрысціянін, святкую свята Жывых і праслаўляю Уваскрослага ў Яго святых». «Сутнасць яго ў тым, каб у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада аб’яднацца ў малітве літаніі да Усіх Святых ...
Читать далее »Шчучынская моладзь наведала Гродна
На мінулых выходных для парафіяльных груп са Шчучына быў арганізаваны інтэграцыйны выезд у Гродна. Пасля святой Імшы, якая адбылася ў капліцы айцоў-рэдэмтарыстаў, хлопцы з літургічнай службы алтара згулялі ў лазэртаг, а дзяўчаты з хору «Calasanz» ў боўлінг. Потым моладзь мела магчымасць пагуляць па прыгожых вуліцах Гродна. А. Віталь Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!