З 6 па 8 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць дні засяроджання для хлопцаў ад 16 гадоў з мініпілігрымкай, чуваннем моладзі і сплавам на байдарках па рацэ Сэрвач. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 16 гадоў (непаўналетнія павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў) і маладыя святары, на чуванне моладзі — усе жадаючыя. З сабой неабходна мець: Святое Пісанне, спальнік, дыванок, сродкі ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Пантыфік паразмаўляў з моладдзю пра будучыню
Галоўны зыходны пункт для маладога чалавека, гэта энтузіязм яго маладосці, лічыць Папа Францішак. 23 сакавіка 2019 г. ён сустрэўся з навучэнцамі падуанскага каталіцкага “Collegio Barbarigo”. Калі самі маладыя людзі не будуць пасіўнымі, не стануць заплюшчваць вочы на цяжкасці, навучацца адпрэчваць кампрамісы і пасрэднасць, з дапамогай выхавальнікаў яны дасягнуць важных мэтаў у жыцці. У гэтым перакананы Папа, які запэўніў у падтрымцы ...
Читать далее »Святы Айцец: моладзь – гэта сучаснасць Бога
Пантыфік даў старт праекту “Праграміраванне дзеля міра”, які будзе рэалізоўвацца Папскім фондам “Scholas Occurentes”, каб навучыць моладзь асновам інфарматыкі з увагай да пытанняў этыкі і міру. Падчас цырымоніі інаўгурацыі адукацыйнай ініцыятывы, якая прайшла вечарам 21 сакавіка 2019 года ў рымскім палацы св. Калікста, Папа прыняў удзел у тэлемосце, у ходзе якога паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі з Панамы, Партугаліі, Румыніі ...
Читать далее »V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Віцебску
Яна пройдзе з 7 па 10 жніўня 2019 года, яе тэматыка: “Разам да святасці!”. Спаборніцтвы будуць прысвечаныя святкаванням 20-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, 5-годдзя Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў, запіс: да 10 ліпеня, месца правядзення: г. Віцебск. ПАРАФІЯДА – ГЭТА ФАРМАЦЫЯ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ НАШАЙ ДЫЯЦЭЗІІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ: СТАДЫЁН – ТЭАТР ...
Читать далее »Стала вядомай назва Апостальскай адгартацыі на тэму моладзі
“Vive Cristo, esperanza nuestra”, – так будзе гучаць арыгінальная назва паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі ў форме ліста да моладзі, якую Францішак падпіша ў Ларэта 25 сакавіка. Дакумент быў напісаны на іспанскай мове. Папа хоча даверыць яго тэкст Найсвяцейшай Панне Марыі, менавіта таму адправіцца ў італьянскі санктуарый ва ўрачыстасці Звеставання Пана. Трэба нагадаць, што Адгартацыя стане вынікам працы Сінода Біскупаў, які праходзіў ...
Читать далее »Папа Францішак на Дзень малітвы аб пакліканнях: не бойцеся рызыкаваць дзеля Пана
Няма большай радасці, чым рызыкаваць жыццём дзеля Пана, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 56-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначацца ў IV Велікодную нядзелю, 12 мая 2019 года. Дакумент на тэму “Адвага рызыкаваць дзеля абяцання Бога” быў абнародаваны 9 сакавіка. На самым яго пачатку Святы Айцец прапанаваў паразважаць “пра тое, як пакліканне Пана робіць нас носьбітамі абяцання ...
Читать далее »Шчучын-Гродна. Дзяўчаты азнаёміліся з жыццём манахінь, хлопцы наведалі семінарыю
2 сакавіка для дзяцей і моладзі са Шчучына быў арганізаваны супольны выезд у горад Гродна. Падчас невялікага падарожжа дзяўчаты мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з с. Ганнай з кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, і даведацца, як выглядае штодзённае жыццё манахінь з гэтай супольнасці. Хлопцы наведалі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю, гісторыю якой распавёў кл. Павел. Забаўляльнай часткай дадзенага выезду стала гульня ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч правядзе велікапосныя рэкалекцыі для моладзі ў Гродне
7–9 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі для моладзі горада. Сёлетнія рэкалекцыі правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Арганізатар рэкалекцый – Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”. Праграма: 7 сакавіка: 19.15 – святая Імша; — пасля Імшы – размова на тэму “Быць падобным да Хрыста” 8 сакавіка: 19.00 – святая Імша; 20.00 ...
Читать далее »Вечар музыкі і паэзіі адбыўся ў Шчучыне
У Шчучыне 26 студзеня адбыўся вечар музыкі і паэзіі. Падчас першай часткі сустрэчы моладзь мела магчымасць пазнаць сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, такіх як С. Законнiкаў, Р. Баравiкова, У. Някляеў, Л. Галубовіч і шмат іншых. У другой частцы мерапрыемства яго ўдзельнікі самі падзяліліся з усімі прысутнымі сваімі талентамі: прачыталі на памяць загадзя падрыхтаваныя вершы беларускіх і рускіх паэтаў, заспявалі песні ...
Читать далее »Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі вырушыла ў Панаму
15 студзеня познім вечарам група маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі колькасцю 8 чалавек на чале з дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім, душпастырам моладзі кс. канонікам Антоніем Грэмзам і старшынёй сінадальнай камісіі па справах моладзі кс. Янам Раманоўскім вырушыла ў Панаму на Сусветныя дні моладзі. Падчас першых дзён (17-21 студзеня) яны будуць знаходзіцца ў дыяцэзіі Калона – Куна-Яла ў горадзе Калон у парафіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!