З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest — дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
У Навагрудку 11 юнакоў і дзяўчат уступілі ў «Рух чыстых сэрцаў»
5 мая 2019 года ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася цырымонія пасвячэння 11 маладых хлопцаў і дзяўчат у «Рух чыстых сэрцаў». Перад алтаром яны склалі абяцанні чысціні да сужэнства або моманту святарскіх пасвячэнняў ці ўступлення ў манаскае жыццё. Гэта азначае, што шостая Божая запаведзь з гэтага часу для іх не пусты гук. Чыстых людзей Бог благаслаўляе. Таму ў ...
Читать далее »Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася на «маёўку» ў Глыбокім
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі 1 мая сабрала 75 маладых людзей у Глыбокім на міжпарафіяльную сустрэчу. Прадстаўнікі разам са сваімі святарамі і манахінямі прыбылі з Віцебска, Наваполацка, Падсвілля, Варапаева, Друі, Паставаў і Глыбокага. Спатканне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі, разам з Глыбоцкім пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам і а. Андрэеем Вашчуком з парафіі Святога Духа ў Віцебску. ...
Читать далее »«Шчучын – Тракелі – Ліда»: моладзь са Шчучына здзейсніла традыцыйную пілігрымку
Падчас святой Імшы ў Тракелях, 27 красавіка, маладыя людзі прасілі аб патрэбных ласках для годнага прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці (Канфірмацыі). У сваім казанні а. Віталій Слука SchP звярнуў увагу на тое, што не трэба баяцца несці Езуса ў свет. Болей таго, пасля прыняцця сакраманту – гэта становіцца нашым абавязкам. Далей пілігрымы адправіліся ў Ліду. У парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ...
Читать далее »Запрашаем моладзь на «Маёўку» ў Глыбокае
Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі, запрашаем вас 1 мая на “Маёўку”, якая адбудзецца ў Глыбокім (парафія Святой Тройцы). Праграма сустрэчы: 11.00 – святая Імша; 12.00 – канферэнцыя; 12.30 – забаўляльная праграма на паветры; 17.00 – заканчэнне. Просім паведаміць аб прысутнасці да 28.04.19 па тэл. +375295664833 кс. Алег альбо на e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
Читать далее »Рэкалекцыйны курс для моладзі пройдзе ў Оршы
Айцец Аляксандр Жарнасек МІС запрашае моладзь ад 14 год на рэкалекцыйны курс «Закхей», які адбудзецца з 6 па 8 мая ў Оршы. Пачатак у панядзелак у 13.00. Запіс абавязковы па тэлефоне: +375 29 7130233 (а. Аляксандр)
Читать далее »Сучасная эпоха для Касцёла не больш складаная, але іншая
Праз моладзь Касцёл абнаўляецца і становіцца маладзейшым, адзначыў Папа падчас сустрэчы з юнакамі і дзяўчатамі з французскай дыяцэзіі Эра і Дакса, якіх 25 красавіка прыняў у Ватыкане. Святы Айцец звярнуўся да сваіх маладых гасцей з прамовай, у якой падкрэсліў значэнне іх пілігрымкі ў Вечны горад. “Гэта цудоўная нагода, каб распаліць у вас дар веры, тут у Рыме, ля апосталаў Пятра ...
Читать далее »Моладзь з Наваполацкай парафіі здзейсніла “падарожжа ў гісторыю” роднай Беларусі
Гэта адбылося ў нядзелю 7 красавіка, калі невялікая група моладзі з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса разам з сястрой Змёртвыхпаўстанкай выправілася ў вандроўку. Выехаўшы ў нядзельную раніцу, нашы сэрцы спяшаліся на Святую Імшу ў Нарачы – гэта быў першы пункт нашай вандроўкі. Падмацаваныя Божым Словам і Эўхарыстыяй мы вырушылі далей. А чакалі нас Гервяты – невялікая вёска ў Астравецкім раёне. Менавіта ...
Читать далее »У Ватыкане прэзентавана адгартацыя для моладзі “Хрыстус жыве”
“Хартыяй душпастырства моладзі і пакліканняў” назваў новую Апостальскую адгартацыю Францішка Christus vivit («Хрыстус жыве») Генеральны сакратар Сінода Біскупаў. 2 красавіка 2019 года ў Ватыкане прайшла яе прэзентацыя. Кардынал Ларэнца Балдзісэры заўважыў, што ў тэксце гучыць ясны заклік да супольнасці Касцёла, прыкласці ўсе намаганні да змены сітуацыі моладзі ў сучасным свеце. Адгартацыя складаецца з 299 пунктаў, сабраных у дзевяці раздзелах. Дакумент, хоць ...
Читать далее »Мініпілігрымка, чуванне моладзі і сплаў на байдарках: Будслаў запрашае на сустрэчу юнакоў 16+ і моладзь
З 6 па 8 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць дні засяроджання для хлопцаў ад 16 гадоў з мініпілігрымкай, чуваннем моладзі і сплавам на байдарках па рацэ Сэрвач. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 16 гадоў (непаўналетнія павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў) і маладыя святары, на чуванне моладзі — усе жадаючыя. З сабой неабходна мець: Святое Пісанне, спальнік, дыванок, сродкі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!