Архив меток: моладзь

У Мёрах моладзь танцам славіла Госпада

24 жніўня ў Мёрах адбылася моладзевая сустрэча “Танцуй для Яго”, якая сабрала маладых людзей з Полацка, Браслава, Друі, Ліды, Магілёва, Барысава. Арганізатарамі сустрэчы была вельмі гасцінная мёрская моладзь. Распачалася сустрэча святой Імшой, якую цэлебраваў душпастыр моладзі Віцебскай дыяцэзіі кс. Алег Хмылко. Пасля быў час, калі вучыліся праслаўляць Бога сваімі танцамі. Некаторыя танцы былі ўжо знаёмыя, іншыя трэба было вучыць. Каб ...

Читать далее »

Любі і танцуй. Парафія ў Мёрах запрашае на танцавальную сустрэчу (+праграма)

Танцавальна-музычны гурт Quo Vadis сардэчна запрашае моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 24 жніўня ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства гурт Quo Vadis з дапамогай душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма танцавальнай сустрэчы — “Калі Бог займае першае месца ў тваім жыцці, усё астатняе будзе на сваім”. Дэвіз сустрэчы — «Любі і танцуй». Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае ...

Читать далее »

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі ў Наваполацк

Кожны з нас мае свае мары і імкненні. Часам нам атрымоўваецца іх рэалізацаць, а часам яны пераходзяць на іншы ўзровень. Калі маеш жаданне перад пачаткам новага навучальнага года пазнаць свае мары і імкненні і распачаць шлях іх рэалізацыі, то запрашаем менавіта цябе ў супольнае падарожжа. Рэкалекцыі для моладзі 14+ пройдуць з 23 па 25 жніўня ў кляштары Сясцёр Змёртвыхпаўстанак. Запіс да 21 ...

Читать далее »

Моладзь запрашаюць на курс «Закхей» у Оршу

Хочаш правесці карысна час? Не ведаеш чым заняцца падчас летніх кнікул? З 19 па 22 жніўня ў Оршы пройдзе курс «Закхей» для моладзі ад 14 год. У праграме запланаваны катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы і карысна праведзены час разам. Запіс абавязковы і трывае да 16 жніўня па тэл. +37529 7130233 Адказныя за курс: а. Аляксандр Жарнасек МІС і с. Таццяна Гмыза ...

Читать далее »

Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года.  Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...

Читать далее »

Увесь дзень побач з Богам: «Музычная майстэрня» вачыма ўдзельніцы

Ужо ў 17-ы раз Івянец збірае моладзь, каб разам праслаўляць Пана Бога сваімі музычнымі талентамі. «Музычная майстэрня» — гэта час яднання людзей з Езусам і паміж сабой. Кожны ўдзельнік мае магчымасць штодня прысутнічаць на малітвах, рэпетыцыях хору, канферэнцыях, майстар-класах, дзяленні Евангеллем, а таксама збірацца на вечар праслаўлення. Якая «Майстэрня» знутры? Яна сумяшчае два бакі: першы — малітва, другі — музыка. ...

Читать далее »

Моладзь з Лынтупаў брала ўдзел у 31 Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы

Прыгоды трохтыднёвага жыцця ў Польшчы для моладзі з парафіі Св. Андрэя Апостала пачаліся ўжо ў жніўні 2018 года, калі мы занялі І месца ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тады моладзь і атрымала запрашэнне да ўдзелу ў Міжнароднай Парафіядзе і на двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы. Пачалося падарожжа па Польшчы 23 чэрвеня 2019 года ў Лэбе на ...

Читать далее »

Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць з 22 па 25 ліпеня (+праграма)

Дарагія вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь! Запрашаем вас на штогадовую сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца з 22 па 25 ліпеня 2019 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Умовы ўдзелу: узрост: 14-35 год (для моладзі 14-15 год патрэбны апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў); начлег: у сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат ...

Читать далее »

Карысны адпачынак па-салезiянску: Don Bosco Youth Fest прайшоў у Смаргонi

З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest — дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны ...

Читать далее »

У Навагрудку 11 юнакоў і дзяўчат уступілі ў «Рух чыстых сэрцаў»

5 мая 2019 года ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася цырымонія пасвячэння 11 маладых хлопцаў і дзяўчат у «Рух чыстых сэрцаў». Перад алтаром яны склалі абяцанні чысціні да сужэнства або моманту святарскіх пасвячэнняў ці ўступлення ў манаскае жыццё. Гэта азначае, што шостая Божая запаведзь з гэтага часу для іх не пусты гук. Чыстых людзей Бог благаслаўляе. Таму ў ...

Читать далее »