Архив меток: Мінск

У Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ўведзена новая спецыяльнасць

З наступнага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля будзе ўведзена новая спецыяльнасць – кантар. У навучальнай установе Каталіцкага Касцёла Беларусі будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў па касцёльным спеве. Пашырэнне спісу спецыяльнасцяў выклікана іх запатрабаванасцю, адзначыў ксёндз-доктар Ян Крэміс, дырэктар Мінскага тэалагічнага каледжа. Акрамя таго, упершыню ў студэнтаў будзе магчымасць выбару так званага “профілю” і падзелу на групы ...

Читать далее »

“Залатагорскі фэст” прайшоў у Мінску

У Мінску ў нядзелю 7 чэрвеня на тэрыторыі ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы прайшоў “Залатагорскі фэст”. Удзел у ім узялі гурты “Рэха”, “Laudans” і евангелізацыйны музычны праект “Рыбы”. Фэст быў прымеркаваны да заканчэння катэхетычнага навучальнага году. У перапынках паміж выступамі музыкаў прайшлі забаўляльныя гульні для дзяцей, якія прыйшлі на фэст. Апроч таго, падчас яго навучэнцы нядзельнай школы пры ...

Читать далее »

Рэліквіі святой Уршулі Ледухоўскай прыбылі ў Мінск

29 мая ў парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава, Мінск) урачыста прыбылі рэліквіі святой Уршулі Ледухоўскай. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Сёлета ва ўсім свеце праходзіць урачыстае святкаванне 150-годдзя з дня нараджэння святой Уршулі Ледухоўскай – маці-заснавацельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага. Сухараўская парафія, якой апякуюцца айцы марыяне, атрымала ад імянінніцы асаблівы ...

Читать далее »

Дабрачынны канцэрт зладзіла маладзёжная місія «Чыстае сэрца» ў Мінску

Маладзёжная місія «Чыстае сэрца» правяла 23 мая ў Палацы прафсаюзаў у Мінску дабрачынны канцэрт дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей-сірот у падтрымку хворых дзяцей, паведамляе Крыніца.info. На сабраныя падчас канцэрта сродкі будуць зробленыя падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкацэнтры ў Бараўлянах. Перад канцэртам ўсе жадаючыя маглі таксама наведаць выставу прыкладнай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, ...

Читать далее »

Благотворительное мероприятие «Солнечная горка» состоится в Минске

3 мая в 17:00 состоится благотворительное мероприятие «Солнечная горка» по сбору денежных средств на лечение Даниила Страшинского. Место проведения – Католический Молодежный Центр Святого Яна Боско (Минск, ул. Плеханова, 28 / 1). В нашей жизни есть события, которые мы помним всю жизнь, а есть и незначительные, о которых мы забываем через минуту. И, как правило, с нами остаются воспоминания, основанные ...

Читать далее »

Браты з Тэзэ наведаюць Мінск

Прыёр супольнасці брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі ў бліжэйшы час наведаюць Беларусь падчас пілігрымкі ў Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. Мы радыя запрасіць вас прыняць удзел у малітвах і сустрэчах, якія мы запланавалі ў Мінску: — панядзелак, 13 красавіка, 19.15 — малітва са спевамі Тэзэ ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой адбудзецца сустрэча з братамі (пл. ...

Читать далее »

Мінчане распавялі, на чыім баку былі б у дзень распяцця Хрыста

Напярэдадні светлага хрысціянскага свята — Уваскрэсення Езуса Хрыста, карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO выйшла на вуліцы Мінска, каб даведацца ў яго жыхароў, што б яны зрабілі, калі б апынуліся ў Ерузалеме сярод равучага, жорсткага натоўпу, які крычаў Езусу: «Распні Яго, укрыжуй». Памылі б рукі як Понцій Пілат, падтрымлівалі натоўп або за імя Езуса аддалі б сваё жыццё? А вось, што адказалі на гэтае ...

Читать далее »

Касцёл чакае выдзялення ўчастка для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў Мінску

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі спадзяецца, што на наступным тыдні ў Мiнгарвыканкаме прымуць рашэнне аб выдзяленні ўчастка зямлі для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў сталіцы, паведамляе Крыніца.info са спасылкай на БелаПАН. Афіцыйны запыт аб выдзяленні зямлі быў накіраваны ў Мінгарвыканкам каля двух тыдняў таму. Ініцыююць стварэнне каталіцкай тэалагічнай акадэміі беларускія біскупы, а ідэю прапанаваў кардынал Тарчызіо Бертонэ, у 2008 годзе падчас наведвання Беларусі ў ...

Читать далее »

«Папа не зможа адмовіць моладзі Беларусі»: фотарэпартаж з сустрэчы моладзі з Дзяржсакратаром П’етра Паралінам

Каля тысячы маладых людзей, якія сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, радасна віталі Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етра Параліна. «Беларусь чакае Папу!» — скандавалі маладыя беларускія вернікі і Чырвоны касцёл поўніўся вялікім гулам апладысментаў. Чарговае знаёмства Дзяржаўнага Сакратара з нашай краінай было праз прэзентацыю ...

Читать далее »

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры

13 сакавіка ў межах свайго візіту Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка Пьетра Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, паведамляе catholic.by. З прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У важнай падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ...

Читать далее »