Архив меток: Маці Божая Валадарка азёраў

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй ва ўсёй Беларусі ўжо другі год не праводзяцца арганізаваныя пілігрымкі, але ў Браслаў прыйшлі пешкі нават некалькі груп з Глыбокага (адзін чалавек, дзве двухасабовыя і чацвёртая — 16 вернікаў, і самае цікавае, што маршруты да Марыі былі розныя і не паўтараліся) і экстрэмальна-пакутная моладзевая з Удзела, а таксама прыбылі пілігрымы на роварах з Пастаў ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

Сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдуць 20–21 жніўня. «Блакітных азёр Валадарка, Ты – шлях да нябесных вышынь. Прымі нашы мольбы і спевы, без ласкі Сваёй не пакінь!» Праграма ўрачыстасцяў 20 жніўня, пятніца: 18.30 — ружанцовая малітва; 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту Канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі); 20.45 — ...

Читать далее »

“Наша гісторыя і наша будучыня ў нашых руках”: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на ўрачыстасці ў Браславе

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў скарочаным фармаце. Не было радасных воклічаў і спеваў пілігрымак, якія штогод пешшу прыбывалі ў санктуарый, не было начной Літургіі і ружанцовай малітвы з працэсіяй святла па горадзе. 22 жніўня кульмінацыяй урачыстасці павінна была стаць галоўная Імша на палявым алтары. Яшчэ за паўгадзіны перад пачаткам пляц ...

Читать далее »

У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Кульмінацыяй урачыстасці 17 жніўня стала галоўная Імша, якая прайшла на палявым алтары перад касцёлам. Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза  Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У ...

Читать далее »

Малітвай у Браславе распачнецца адкрыццё археалагічных раскопак на востраве Манастыр

Сёння, 1 жніўня а 15 гадзіне ў Браслаўскім касцёле сумеснай малітвай біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і Кіраўніка Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыта Сяргея Гаека распачнецца ўрачыстае адкрыццё археалагічных раскопак на востраве Манастыр, што ў возеры Неспіш каля Браслава. Вядома, што каля 70 валанцёраў выказалі жаданне прыняць удзел у раскопках скляпоў манастыра, вядомага з 1500-х гадоў. Канчатковая мэта праекта, як сцвярджае ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасці ў Браславе

Сёлетняе свята Маці Божай Валадаркі Азёраў адбудзецца 16-17 жніўня пад дэвізам “Марыя ‒ Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства”. Урачыстасці пройдуць у 10-ю гадавіну каранацыі абраза Папскімі каронамі і 20-годдзе заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Праграма ўрачыстасці Пятніца, 16 жніўня: 18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту Бежмавання 19.30 – канцэрт арганнай музыкі 20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй, канцэрт (моладзь) ...

Читать далее »

Да 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў браслаўскі санктуарый збірае сведчанні

Прымаюцца допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы ‒ усё пра заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе. Сёлета браслаўская парафія, а разам з ёй і ўся Віцебская дыяцэзія будзе адзначаць дзесяцігадовы юбілей каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. З гэтай нагоды браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай просіць вернікаў распавесці пра цуды, якія здарыліся ў іх жыцці ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Браслаў, 17 – 18 жніўня 2018 г. “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў” 17 жніўня, пятніца: 15.00 – 17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў; 18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем  Сакраманту Бежмавання (цэлебруе дапаможны біскуп  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзій Юрый Касабуцкі); 19.30 – канцэрт арганнай музыкі; 20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй (вядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC); 22.30 – набажэнства (вернікі ...

Читать далее »